Зенiтарыя
Зенiтарыя (Старазенітарск: Za'ennitaria) — (2089, -2258) места на ўсходняй частцы мапы, заснаванае старажытным народам нябесных людзей. Пасаду Генеральнага Камісара гораду займае гулец: DeNoir74
Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Зенітарыі
Ходзяць чуткі што сённяшнія зенітарцы - гэта нашчадкі старажытных нябесных людзей што баразнілі нябёсы на сваіх паветраных караблях і дырыжаблях. Прыйшлі яны з далёкага паўночнага ўсходу каб каланізаваць Аглядны Свет. Але на жаль для нябесных людзей, яны трапілі ў сьвет Уніі як раз пад пачатак Вялікага Знішчэння або як яны яго называлі "Дзень калі неба ўпала на зямлю". Невялікая частка здолела выжыць, і праз стагоддзі знайшла усё-ж у сябе смеласць спусціцца на зямлю и пачаць новае жыццё, так і была заснавана Зенітарыя.
Веравызваньне
Асноўны артыкул: Старая вера
На дадзенны момант, галоўным веравызваннем зенітарцаў з'яўляецца Нерыянства. Але таксама сярод традыцыяналістаў ці права-радыкальна настроеных грамадзян існуе "Старая Вера", старажытная політэістычная рэлігія нябесных людзей. Гэта рэлігія ўяўляе сабой пантэон з 4 багоў: Зен, Арн, Сэнтра і Гвер, кожны з іх прадстаўляе адну з галоўных прыродных стыхій паветра, агонь, ваду і зямлю. Больш за ўсіх вядома шануецца багіня Зэн - паветра, менавіта яна паводле міфаў, накіроўвала ветры і дазваляла нябесным людзям бараздзіць нябёсы. Яе знак "Паветраны Крыж" усё яшчэ можна знайсці ў Зенітарскіх сімвалах і гербах. Але ўсё ж, сярод сучасных зенітарцаў гэта ня больш чым міты і перажытак мінулага.
Унутраная палітыка
Афіцыйна Зенітарыя з'яўляецца унітарнай рэспублікай, уладу ў якой выконвае "Зенітарская Цэнтральная Рада". Таксама Зенітарскі ўрад складаецца з дзьвух палітычных партый.
Знешняя палітыка
У Зенітарыі няма ніякіх ворагаў сярод іншых паселішчаў. Найлепей ставіцца да Грушаўкі і Дзедаўкі-Барадзедаўкі. Праз "Акупацыю Эўропалю" мела напружныя адносіны з Мангроўкай, і з пазасталымі паселішчамі Агладнага Свету.
Стыль забудовы
Асноўны артыкул: Зенітарская архітэктура
Горад мае стімпанкавы стыль забудовы. Прыклады будынкаў у горадзе:
Геаграфія
Зенітарыя знаходзіцца на ўсходзе ад спаўна на каардынатах (2089, -2258). Мае выхад да мора.
Насельніцтва
Насельнiцтва складаецца з пяці гульцоў:
Цікавыя факты
- Зенітарыя з'яўляецца адным з самых маладых паселішчаў на серверы.
- У горада ёсць афіцыйнае свята, дзень незалежнасці, які святкуецца 25 Мая.
- Зенітарыя з'яўляецца адной з заснавальніц Вялікай Багнянай Канфедэрацыі.