Зьнічыцкая дамова

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

((на дадзены момант гэта толькі праект без угаднення бакоў і юрыдычнай сілы))

Дзяржаўны Сьцяг Зьнічыцкага Княства
Дзяржаўны Герб Зьнічыцкага Княства
Поўны герб Зьнічыі

Прадмова

Зьнічыцкі рад - дамова паміж местамі, угодненная кіраўнікамі гэтых местаў аб тым, што адносіны між гэтымі гарадамі рэгулююцца гэтай дамовай. Дамова створана з нагоды жадання бакоў далучыцца да былой дзяржавы Зьнічыцкага княтва, дзейнасьць якога была скасаваная зьменамі ў статуце уніі ад 09.04.2024.

Асноўныя палажэнні

1. Сукупнасьць гарадоў, што падпарадкоўваюцца гэтай дамове называецца Зьнічыцкім Княствам (скарочана - ЗК) або Зьнічыяй.

2. Палітычныя, эканамічныя, юрыдычныя і іншыя адносіны, зафіскаваныя гэтай дамовай, называюцца агульным тэрмінам "Дзяржава".

3. Гэтая дамова зьяўляецца асноўным і галоўным дакументам ЗК, а таксама пераймае спадчыну, сымбалі і гісторыю былой дзяржавы Зьнічыцкага княства.

4. Галоўным законам ЗК зьяўляецца Статут Зьнічыцкага княства.

5. Далучэньне да гэтай дамовы адбываецца праз падпісаньне кіраўнікамі паселішчаў грамат на далучэньне да Зьнічыцкага раду. Кантроль над падпісаньнем дадзеных грамат зьдзяйсьняе Akim_litvin.

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.