Міграцыя на ліцэнзію 06.01.2024
Артыкул дапаможа ўсім гульцам падрыхтавацца да пераходу асноўнага сервера ў ліцэнзійны рэжым 06.01.2024.
Вы ўжо гуляеце з ліцэнзіі
Калі вы на дадзены момант гуляеце з ліцэнзіі, то вам асабліва нічога не трэба рабіць. Пасля пераключэння сервера ўсе вашыя рэчы (у тым ліку ў эндаркуфары) захаваюцца, пажадана 06.01.2024, зайсці ў гульню і зноўку атрымаць статус Мяшчаніна (і зноў прывязаць Discord да гульнявога акаўнта) і паведаміць адміністрацыі пра свае крамы якія зроблены праз ліцэнзіі і плагін Shopkeepers. Прадстаўнікі адміністрацыі, якія будуць у гэты дзень анлайн чакаць усіх, выдадуць вам зноўку статус Мяшчаніна і перададуць вашыя крамы, каб вы былі іх уладальнікам. На гэтым усё, прыемнай гульні.
Вы не гуляеце з ліцэнзіі, але плануеце яе потым набыць
Калі вы на дадзены момант не гуляеце з ліцэнзіі, але потым плануеце набыць яе і павярнуцца ў гульню на UNIJA, то лепш загадзя падрыхтавацца да гэтага. Верагодна ваш нік будзе недаступны для выкарыстання з ліцэнзіяй, таму да 06.01.2024, калі сервер будзе пераключаны ў ліцэнзійны рэжым, усе вашыя рэчы з інвернтара і эндаркуфара пакладзіце ў звычайны куфар.
І калі вы вернецеся ў гульню з іншым нікам на ліцэнзіі вы зможаце працягнуць карыстацца рэчамі і аб'яднаць дыскорд з новым акаўнтам. Вам застанецца зноўку атрымаць статус Мяшчаніна і забраць свае рэчы з куфара. На гэтым усё, прыемнай гульні.
Вы не плануеце гуляць з ліцэнзіі
Штош, было прыемна пазнаёміцца. Усяго вам добрага.