Пагоня за скарбамі Вайта

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Гэта старонка расказвае пра скарбы гульца white_ON_red. Калі вы шукаеце інфармацыю пра ўсерсерверныя скарбы, глядзіце Пагоня за скарбамі UNIJA.

Пагоня за скарбамі Вайта — умоўнае азначэнне "палявання" на нейкія карысныя ці патрэбныя будзь-каму рэчы ад гульца white_ON_red у якасці задання, што патрабуе ад гульцоў веданне як мясцовасці і лору сервера, так і асаблівасцей пейзажу.

Гісторыя

Першая пагоня

Першай пагоняй за скарбамі Вайта было "паляванне" на 3 шалкеравыя скрыні, схаваныя па ўсяму серверу UNIJA у розных месцах. Пагоня адбывалася з 1 красавіка па 7 мая 2023 года.

Першы скарб

Першы скарб быў знойдзены амаль выпадкова гульцом 8ISKUP, 1 красавіка 2023 года, падчас жарта над надпісам UNIJA. Унутры гары, за самім надпісам, была схавана карычневая шалкеравая скрыня з шыльдай, якая давала намёк на тое, што гэта толькі адзін з трох шалкероў з узнагародай.

Другі скарб

Другі скарб быў знойдзены гульцом Schiha. Ён быў размешчаны дзесьці ў "канаве"каля Вялікага Вострава.

Трэці скарб

Трэці скарб быў знойдзены сумесна гульцамі 8ISKUP і Schiha 7 мая 2023 года. Белая скрыня была схавана ў пячоры, побач з Вільтай. З-за таго, што скарб быў знойдзены сумесна, усе каштоўнасці былі раздзелены папалам.

Другая пагоня

Другая пагоня была паляваннем за невядомую "не вельмі карысную, але патрэбную камусьці рэч". Пагоня адбылася 25 снежня 2024 года, замест віншавання гульцоў паштоўкай з катом white_ON_red.

Ключом да пошукаў стаў малюнак, на якім схематычна былі паказаны Брандэнбургскія вароты, дарога, мост на вадой і крыж, дзе менавіта знаходзіўся гэты скарб.

Дзякуючы гэтай падказцы і дапамозе Нерынгі, Брандэнбургскія вароты былі апазнаны як вароты Музею 88К, а мост побач — частка пешага шляху Спаўн → Змеявік.

Удзельнікі

Самы скарбы шукалі не так шмат людзей, але за самім працэсам пошуку, што першага, што другога скарба, сачыла амаль уся супольнасць. Асноўнымі ўдзельнікамі з'яўляліся:

Вынікі і ўплыў

Скарбы гульца і зацікаўленасць як іх пошукамі, так і самім працэсам далі паняць адміністрацыі і іншым гульцам, што арганізоўваць свае ўласныя мерапрыемствы лягчэй, чым здаецца. Можна сказаць, што гэты поспех даў пачатак такім мерапрыемствам як Водны Спрынт, Пяро UNIJA і Конкурс рэдактараў Вікі.

Галава white_ON_red, што і была скарбам другой пагоні, стала часткай помніку ахвярам Надпячорскай разні у гадавіну тых падзей, як сімвал непазбежнасці пакарання супраць мірных вяскоўцаў.

Цікавыя факты

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.