Спаўн

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Спаўн — самае галоўнае месца серверу з-за наўнасці Нэдар-парталу, Энд-парталу, Агульнага трэйдхола і чыгункі.

Гісторыя

Першы сезон

У часы першага сезону, арганізаванага спаўна, як асабістай кропкі з'яўлення не існавала. Усе шляхі гульцоў так ці інакш вялі ў адно з існуючых паселішч, таму на спаўне першага сезону ніхто доўга не затрымліваўся.

Паўтарачны сезон

Спаўн падчас паўтарачнага сезона быў неарганізаваны з-за малога тэрміна існавання сервера. На спаўне былі размешчаны фермы, якія потым пераехалі ў Мурашайнік. Таксама існавала вялізная башня з узмоцненага сланца і таніраванага шкла, але потым была разбурана і зараз лічыцца зніклай.

Другі сезон

Менавіта ў часы другога сезона, спаўн стаў транспартным вузлом і своеасаблівым Рымам для гульцоў з-за наяўнасці вельмі важных "кропак транспартных шляхоў", што чыгунка ў Верхнім свеце, што нэдарскі хайперлуп у Нэдары. Падчас другога сезона ў адным з будынкаў, на другім паверсе, з'явіўся пакой для статуэтак шляхцічаў+.

Другі з паловай сезон

Падчас другога з паловай сезона, спаўн дапаўняўся і змяняўся статуямі Шляхцічаў, але сітуацыя змянілася 15.11.23 падчас узлому сервера. Спаўн і амаль уся тэрыторыя побач была амаль цалкам знішчана. З цэлых будынкаў застаўся толькі дыліжанс на Коласава, але ўжо ноччу 16.11.23 усё было выпраўлена. Адчуўшы пагрозу спаўну, як цэнтральнаму вузлу гульцоў, у гульцоў з'явілася ідэя дэспаўнізацыі – працэса, што зможа разгрузіць спаўн і прывабіць гульцоў заязджаць у іншыя месцы і паселішча. Быў знесены вялізны будынак вакол Энд-партала, перабудаваны трэйдхол – ён стаў сквазным і больш зразумелым для новых гульцоў. Толькі Нэдар-партал спаўна амаль не атрымаў змен і застаўся ў сваім былым выглядзе.

Трэці сезон

Зімой 2024 года, пакой для спонсараў быў вынесены ў асобны будынак, побач з Энд-парталам, дзе таксама з'явіўся партал на асобны сервер для шляхцічаў Pro. Быў нязменным месцам для з'яўлення гульцоў падчас існавання UNIJA Demo (тэлепартацыя адбывалася праз калодзеж) і PLYN (тэлепартацыя адбывалася праз Нэдар-партал у былым пакоі для спонсараў), пакуль 21.07.2024 года не быў адкрыты агульны Хаб, які аб'ядноўваў усе сервера праекту.

Цікавыя факты

  1. У розныя часы, побач з Спаўнам існавалі статуі гульцоў і піглін, Вялізны Гарбуз, каробкі новых гульцоў і нават хата SnusoviError.
Гэтая хата каля Спаўна - не хата SnusoviError
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.