Блакада Спаўну

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Блакада Спаўну — РП-івент, які адбыўся падчас тэхнічных работ 04.10.23 і анансаваў сабой пераход да другога з паловай сезона (перыядызацыя па 8ISKUP)

Гісторыя

З раніцы 04.10.23 сервер быў недаступны для гульні. У гэты час Вайт праводзіў тэхнічныя работы па пераносу серверу. Днём, бліжэй да двух гадзін па Менску, гульцы папрасілі вайта дазвольць зайсці на сервер і праз некаторы час першыя гульцы смаглі далучыцца. Першымі з іх былі тытул і гус. Але хутка гульцы заўважылі што лакацыя спаўна перанесена ў інаше месца, абмежавана бар'ерам, а ставіць і ламаць блокі забаронена. Першая з заўважаных магчымасцей гульцоў была здабыча ежы праз камандныя блокі. Амаль адразу гэтую ежу заклічуць блакаднай, ад чаго і прыйдзе назва івента.

Пазней ўсё больш гульцоў пачалі далучацца, і прыблізна праз гадзіну анлайн дасягнуў сваёй пікаваў адзнакі (прыблізна 10 гульцоў).

Удзельнікі

  1. tityl88;
  2. white_ON_red;
  3. haifulade;
  4. Schiha;
  5. gabreek;
  6. the_Guss;
  7. kastus_brl;
  8. Dauguva;
  9. banadys;
  10. Im_Crabik;
  11. Owlic_ (savelypilot).

Пабудовы

Паркур ад Вайта

Вельмі дзіўны мінігейм хутка пабудаваны Вайтам перад тым як дазволіць гульцам зайсці на сервер.

ГУЛАГ Schiha

Бэдрокавая пабудова ў якой Schiha праводзіў галодныя гульні між гульцамі, ў якіх перамог тытул за што апошні быў памешчаны ў асобны карцэр.

ГУЛАГ пепршапачаткова быў прапанаваны тытулам ў чаце гульні і праіснаваў да канца блакады.

Хата gabreek і Гігахрушчоўка

Хата gabreek мадыфікаваная гульцамі Schiha i haifulade унутры Гігахрушчоўкі

Гульцы не мелі магчымасьці будаваць на большай часткі тэрыторыі Блакаванага Спаўну, была даступна толькі вузкая сьцежка на ўсходзе тэрыторыі. Другой праблемай была адсутнасьць будаўнічных матэрыялаў, таму першая пабудова - хата gabreek, была выканана з зямлі. Праз нейкі час Schiha пачаў раздаваць будаўнічыя матэрыялы, і амаль адразу да хаты застала прыбудавана каланада з пяшчаніку ў стыле Саны. Будоўля ў тым месцы прыцягнула ўвагу рэшты гульцоў, якія вырашылі пабудаваць Гігахрушчоўку, такім чынам хата gabreek апынулася ўнутры яе. Гігахрушчоўка якая была пабудавана гульцамі падчас блакады першапачаткова была праэктам гульца Schiha які атрымаў правы адміністрацыі і творчы мод. Гульцы з натхненнем падтрымалі будаўніцтва. У выйніку быў пабудаваны некалькапаверховы дом які пазней быў знішчаны пасродках дынаміта і візараў.

Падчас будаўніцтва Schiha па чарзе прызначаў адказных за будаўніцтва будынка, якія выбіраліся на пяць хвілін і атрымлівалі творчы рэжым гульні. Падчас існавання Гігахрушчоўкі адказнымі паспелі стаць наступныя гульцы:

  1. the_Guss;
  2. tityl88;
  3. gabreek;
  4. Nayo;
  5. JurgenMeier;

Лятучы Храм Саны

Праз хаас, утвароны гульцамі з рэжымам творчасьці на спаўне апынулася мноства відараў, якія моцна перашкаджалі будоўле, таму гулец haifulade вырашыў зрабіць левітуючую пабудоўлю ў бясьпецы на вышыні. У выніку Блакаваны Спаўн атрымаў Лятучы Храм Саны.

Last of Us

Дах Нэдара

Гулец Dauguva вырашыў праверыць як там яго жабкі на Даху Нэдара. Выявілася, што ў Нэдары каля Спаўна нельга нічога будаваць ці ламаць, але з дапамогай магіі Dauguva ўсё роўна трапіў на Дах Нэдара, дзе выявілася, што з жабакамі ўсё ок. Джаст фо лулз, ён заспаўніў шмат зомбі, а зомбі на курыцы вылечыў. Атрымаўся вясёлы атракцыён з спробамі захаваць новага жыхара.

Уплыў

Блакада Спаўну стала знакавым івентам, які азнаменаваў пераход з другога сезона да другога з паловай. Негледзячы на тое, што ніякія рэчы з тых часоў не захаваліся, удзельнкі і сведкі памятаюць гэта як стыхійную падзею, якая паказала магчымасць гульцоў выжываць нават у самых немагчымых умовах заўсёднага з'яўлення гастаў, відараў, вартаўнікоў і гэтак далей. Таксама, ў паўтарачным сезоне tityl88 пабудаваў помнік прысвечаны Блакадзе.

Цікавыя факты

  1. У гульцоў з'яўляліся блокі, якія немагчыма атрымаць у выжыванні, напрыклад, карэнная парода, камандныя блокі і гэтак далей, але пасля тако як тэхнічныя работы былі скончаны усе падобныя блокі былі страчаныя.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.