Вільта
Вільта (лац. Vilta) — адно з першых паселішчаў серверу UNIJA і сучасная Сталіца свету. Праз горад праходзіць самы вялікі марскі шлях, чыгуначная дарога і вялізарная жыла Хайпэрлупу. Размешчана па каардынатах 1560;75.
Гісторыя
Па старажытных звестках назва горада паходзіць ад слова Воўк, бо ў гэтых мясцінах раней жылі ваўкі. Горад быў заснаваны ў кастрычніку 2022 года, гульцом Akim_litvin. Вільта пачала сваёй развіццё з двух хат, пазней была пабудавана царква і пасля заснавання гульцом Akim_litvin іншага паселішча пачалося буйное развіццё Вільты. Сучасны выгляд паселішча здабыў і стварыў канцлер гораду white_ON_red. Менавіта ён пабудаваў карчму і наглядае за горадам дагэтуль. У перыяд Вайны за Чароўны лес Вільта заняла нейтральны бок. Але ўсё адно пацярпела, з-за таго што быў атакаваны адзін з будынкаў. У перыяд культурнай рэвалюцыі Schiha была створаная цэнтральная плошча з фантанам, а таксама вуліцы горада пабачылі брукаванку.
Стыль забудовы
Усе будынкі належаць да сярэднявечнага стылю, перавага аддаецца яловай драўнініне і каляровым блокам спакойных колераў.
Палітычная сістэма
Старшыня горада — Канцлер, пасада не выбарная і нязменная. Для больш зручнага кіравання была заснавана арганізацыя "Установа самакіравання горада Вільта", скар. УСГ Вільты, праз удзел у якой любы жыхар можа паўплываць на жыццё горада і працэсы якія з гэтым звязаныя. Горад мае свой сцяг.
Транспарт
Месца з'яўляецца самым буйной транспартнай кропкай. Марскі порт налічвае 4 пастаянныя маршруты: у Новы Палус, Палус, да Жэўжык сіці і ў Фйятлін. Нэдарскі Хайпэрлуп у Вільце злучае спаўн і астатнія паўночныя паселішчы, таксама з горада пачынаецца шлях да фермы Полымняў. У горадзе ёсць 2 чыгуначныя вакзалы: Вільта-Цэнтральная і Новапалусскі.
Будынкі
Сучасны горад мае каля дзесяці хат, царкву, карчму "Скрыжаванне дарог", будынак УСГ (адміністрацыі) горада, парахавы завод "ІМЯ БЕРТОЛЬДА ШВАРЦА", млын, 2 чыгуначныя вакзалы, вежу "Чараўніка".
Царква, была задумана як сапраўдны рэлігійны аб'ект, але потым дзеючай уладай было вырашана арганізаваць там шлях да Хайпэрлупу.
Вільценская карчма, з'яўляецца першай карчмой на серверы, дзе ўсе гульцы упершыню маглі паспрабаваць сапраўднай Літоўскай старкі. У некаторых гульцоў з ёй звязана багата станоўчых успамінаў, таму побач пішуцца фальклёрныя тэксты:
- Стаіш у Вільце і адчуваеш салёны пах ветру, што вее з карчмы. І верыш, што вольны ты, і жыццё толькі пачалося. І вусны паліць сяброўкі пацалунак, прасякнуты слязой. - Я не быў у карчме... - Добра, не залівай... Ні разу не быў у карчме? - Не давялося. Не быў. - Ужо пастукаліся на нябёсы, напампавалі тэкілу, літаральна праводзілі сябе... у апошні шлях. Хм. А ты ў карчме не пабываў. - Не паспеў, не выйшла. - Не ведаў, што на нябёсах нікуды без гэтага?... Зразумей, на нябёсах толькі і кажуць, што пра карчму. Якая яна бясконца цудоўная. Аб заходзе, які яны бачылі. Аб тым, як сонца, апускаючыся ў хвалі, стала пунсовым, як кроў. І адчулі, што мора ўвабрала энергію свяціла ў сябе, і сонца было ўтаймавана, і агонь ужо дагараў у глыбіні. А ты? Што ты ім скажаш? Ты ж ні разу не быў у карчме. Там наверсе цябе ахрысцяць лохам. - Што ж цяпер зробіш...
Вежа "Чараўніка", самы далёкі будынак які размяшчаецца на адлегласці ад адстатніх будынкаў горада і ўяўляе сабоў аўтаматычную зелляварку пабудаваню гульцом Schiha.
Цікавосткі
- Горад ўваходзіць у ліст гарадоў сэрвэру, па якім праводзяць экскурсыі новым гульцам.
- Аднойчы за заводам пораху "ІМЯ БЕРТОЛЬДА ШВАРЦА" сачыў сапраўдны паэт.
- Горад мае адзіныя агульнасерверныя могілкі у заходней частцы.
- У Вільце ёсць поры года, якія адпавядаюць порам года ў рэальным свеце.