Жэўжык сіці

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Жэўжык сіці (іншыя назвы: Хаб навічкоў, горад Жэўжыкаў, хата Жэўжыка, Жэўжык сіті, лац. Žeŭžyk sici) — паселішча, размешчанае па каардынатах 860; -1100.

Жэўжык-Сіці

Гісторыя

Жэўжык Сіці ў мінулым

Першыя будынкі ў горадзе з'явіліся на прыканцы траўня 2023 года. Гэта была проста хаты першых дзьвух Жэўжыкаў і вынасная чыгуначная станцыя на шляху Надпячор'е - Паўночны Замак. Першай з сацыяльных будынкаў была пабудавана Назіральная вежа і потым будоўля пайшла вельмі хутка. Былі пабудаваны Кафі вкуса, дом *Schiha (ён не ведаў, але ягоны там быў толькі куфар), агароды, іньшыя дамы і 14 чэрвеня быў пабудаваны храм Панны Нерынгі. Будоўля якога і скончыла першы этап развіцця Жэўжык сіці.

Пасля вяртання заснавальніка на сервер 26 ліпеня 2024 года, будоўля працягнулася з дапамогай DeNoir74. Таксама з ягонай дапамогай, Жэўжык сіці прыняў свой сцяг.

Палітычная сістэма

Палітычная сістэма як канструкт цалкам адсутнічае з-за таго, што ўсё насельніцтва гэта розныя варыянты адных і тых жа гульцоў, якія ніколі не сустракаюць свае іншыя варыянты. Менавіта таму вырашэнне нейкіх палітычных пытанняў з'яўляецца звычайнай спрэчкай, а вынік за тым, хто больш разоў перамог свайго сябра.

Мапа Жэўжык сіці

Стыль забудовы

З-за сутыкнення сусветаў, паселішча не мае адзінага стылю забудовы, бо кожны з Жэўжыкаў, якія тут жылі, будавалі хаты ў стылі свайго вымярэння. Арыгінальныя Жэўжык і Максім Жэўжык пабудавалі свае хаты з магмавых і аметыставых блокаў. Адзіны будынак, які будаваўся усім мультысусветам лічыцца "Кафі вкуса".

Снядак у Кафі вкуса

Менавіта таму варта ўдумаць, што менавіта кафі з'яўляецца міжсусветнай кропкай для тэлепартацыі.

Геаграфія

Паселішча расце вакол хат першых дзьвух Жэўжыкаў і знаходзіцца побач з вынасной чыгуначнай станцыяй на шляху Надпячор'е - Паўночны замак. Большая частка паселішча знаходзіцца на біёме лугоў. Побач знаходзіцца біём ледзяных пік, а зусім недалёка ад Жэўжык сіці знаходзіцца комплекс вялізных сталактытавых пячор. Нягледзячы на наяўнасць пячор побач, ландшафт не полы і з'яўляецца цудоўным для пашырэння.

Насельніцтва

Першая сустрэча

Насельніцтва складаецца з пападанцаў мультысусвета Жэўжыкаў. Вось некаторыя зацверджаныя асобы:

  1. maxnelox12 (першы варыянт іншага гульца)
  2. max234top
  3. maximZheuzyk2 (першы мультысусветны Макс Жэўжык)
  4. Zheuzyk (арыгінальны Жэўжык) - кіраўнік паселішча
  5. maximZheuzyk (арыгінальны Макс Жэўжык)
  6. Zheuzyk (як варыянт Макса Жэўжыка)
  7. maximka1667
  8. *Schiha
  9. Zheuzyk2 (першы мультысусветны Жэўжык)

Твары Жэўжыкаў

Цікавыя факты

  • Па паводзінах варыянтах Макса- і арыгінальнага Жэўжыкаў, мага выявіць тое, што яны вандруюць па тых сусветах, дзе існуюць варыянты white_ON_red;
  • Адметнай рысай ў камунікацыі мясцовых жыхароў і іх варыянтаў з'яўляецца любоў да кавадл;
  • Вялікую ролю ў жыцці мясцовых складаюць спрэчкі, унутраныя войны і супрацьстаянні. Гэта таксама тлумачыць наяўнасць варыянта Schiha — *Schiha;
  • Некаторы час, у Вільце, стаяў помнік заснавальніку Жэўжык-сіці.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.