Зачараванне

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер

Зачараванне (англ. Enchanting) — гэта накладанне адмысловых магічных уласцівасцяў на зброю, інструманты або браню. Самі гэтыя ўласцівасці завуцца чарамі. Сярод гульцоў гэтыя ўласцівасці нярэдка называюцца «зачараваннямі».

Метады зачаравання

Існуе тры спосабы зачароўвання прадметаў у рэжыме выжывання:

  • З дапамогай чараўніцкага стала у абмен на вопыт і лазурыт. Толькі незачараваныя прадметы могуць быць зачараваны такім чынам.
  • З дапамогай кавадлы камбінуючы зачараваную кнігу з прадметам, таксама патрабуецца вопыт.
  • З дапамогай кавадлы камбінуючы два аднолькавых прадмета з рознымі чарамі ў адзін прадмет, які будзе мець чары абодвух.

Таксама ёсць некалькі дадатковых спосабу атрымання зачараваных прадметаў:

Адміністратары і гульцы ў адзіночнай гульне з чытамі таксама могуць зачараваць аб'екты з выкарыстаннем такіх каманд, як /enchant. Падчас мадыфікацыі з выкарыстаннем /give максімальны ўзровень чар складае 2,147,483,647. У творчым рэжым прадметы могуць быць зачараваны пры дапамозе кавадла і зачараваных кніг без вопыту. Зачараваныя кнігі даступныя ў інвентары творчага рэжыму.