Надпячор'е

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Надпячор'е (лац. Nadpiačorje, хар. МадпйахопЙе) — легендарнае места цэнтальных зямель сэрвэру UNIJA, святая зямля, на каардынатах -962; -240. Вольнае для эксперыментаў, адкрытае для ўсіх, неверагоднае ва ўсім. Заснавана 23 лютага 2023 года пры пракладцы веткі чыгункі Спаўн → Вільта гульцом Dauguva.

Мапа Надпячор'я

Гісторыя

20 сакавіка 2023 ў Надпячор'і

Заснаванне і першы мур

Падчас пракладкі першай веткі вялікай чыгункі Верхняга свету паміж Спаўнам і Вільтай была выяўлена зручная вёска для будучай развілкі Спаўн-Замкі-Вільта. Станцыя каля яе Dauguva назваў Надпячор'е, так вёска атрымала назоў. Каб пакуль ідзе будоўля чыгункі, сялян у вёсцы не забілі зомбі, патрэбны былі галемы, таму Dauguva наставіў у вольных дамах ложкаў, а таксама дадаў усіх магчымах працоўных блокаў для жыхароў. Каб новыя сяляне не сумавалі.

Вежа, выгляд з архаічнай чыгункі.

Праз некалькі тыдняў пасля з'яўлення Надпячор'я, у вёску прыбыў Dauguva са Знакам Бяды і ўсе сяляне чамусьці загінулі. Каб такога больш не адбылося Dauguva распачаў будоўлю плота і амаль у той жа момант на сервер зайшоў гулец snieh, якому не адкладальна былі перададзены правы на валоданне Надпячор'ем, бо той быў не супраць. snieh працягнуў будаваць плот вакол Надпячор'я. Таксама ён пабудаваў 2 экадамы з жвіра, каб сялян было болей, чым раней. Арыгінальны плот Надпячор'я складаўся з зямлі ды дошак і быў вельмі экалагічны і незаўважны з космасу. Калі будоўля плота была скончана, з Падвільчы насільна былі запрошаны некаторыя сяляне для адраджэння нацыі. Прапанову сяляне радасна прынялі.

Падчас будоўлі плота snieh атрымаў спонсарскую дапамогу камення ад Авалона. Гэтае каменне было выкарыстана для будоўлі вежы. Гулец Dauguva палепшыў вежу і дадаў ёй балконаў, партал у Пекла і ліфты. З таго моманту Dauguva лічыць Надпячор'е сваім лецішчам.

Эпоха Ludozhop

Пасля сканчэння вежы shieh пачынае ўсё меней і меней наведваць Унію, а каля Надпячор'я селіцца вольны паэт і вандроўнік Kryvich. Kryvich садзіць і збірае ўраджай у Надпячор'і. Таксама на той момант лічыць сябе ўладаром Надпячор'я, бо аспрэчыць на той момант гэта некаму. Але вельмі хутка на сэрверы з'яўляецца гулец Ludozhop, які па запрашэнню Kryvich і Dauguva прыбывае паглядзець на вёску, і нечакана у ёй і застаецца жыць.

Першая сустрэча з Рыкарда Міласам Ludozhop

Адразу пачынаецца перабудова плоту на менш экалагічны з адных толькі дошак. Ludozhop паляпшае сцежкі ў вёсцы - спрамляе іх і дадае нехапаючыя. Экахлеў з жвіру замяняе на неверагодны палац з буту. Той бутавы палац і драўляны плот захаваліся да нашых часоў і вольны для наведвання кожным жадаючым. На даху вежы Ludozhop усталяваў сцяг Паўднёвай Асетыі, тым самым жадаючы паказаць, што ён не грузін. У паўднёвым баку вёскі, каля аўчарні, Ludozhop пабудаваў сваю сядзібу. Амаль адразу апасля будаўніцтва сядзібы Ludozhop'a, Надпячор'е атрымала сцежку да вёскі, якую знішчыў Пярун і да Чорнага Замка. І прыкладна ў гэты ж час адбыўся палітычны канфлікт у Паселішчы А, вынікам якога стаў ад'езд 8ISKUP у лепшыя мясціны, а лепшымі мясцінамі на той момант магло быць толькі Надпячор'е. Так 8ISKUP атрымаў сваю хату ў вёсцы.

Ludozhop не прызнаваў брані, акрамя майткаў, таму яго дастаткова часта забівалі і напрыканцы эпохі яго ўплыў на Надпячор'е пачаў падаць.

Эпоха 8ISKUP

Базавы жыхар Надпячор'я асэнсоўвае ўсе змены, якія адбыліся за апошні час.

Сучасная эпоха Надпячор'я пачалася з таго, што памер Надпячор'я зрабіўся ў 2 разы болей і хата 8ISKUP увайшла ў новую мяжу. Была пабудавана статуя snieh, як сапраўднага ўладара паселішча, які нікому не аддаваў сваю ўладу. Гулец 8ISKUP пабудаваў аўтаматычную зеллеварку, вароты для уваходу з усходняга боку на шляху ад Вільты да Авалона праз Чорны Замак і ферму кветак. У гэты ж момант у Надпячор'і ўспамінаюць пра Вялікую ахоўніцу - Панну Нерынгу і будуюць у гонар яе першую царкву на UNIJA.

Падчас рэгістрацыі паселішчаў, каб захаваць паселішча ад рабаванняў і мясцовае насельніцтва ад здекванняў з боку выпадковых гульцоў з-за адсутнасці заўсёдных жыхароў, 8ISKUP зарэгістраваў Надпячор'е як сваю маёмасць, а не асабістае паселішча з-за забароны падвоеннага грамадзянства. У тыя часы, статус паселішча заставаўся пад пытаннем з-за таго, што з-за зрыву каранацыі cherrybird, Надпячор'е і Неназванае не былі афіцыйна далучаны ў якасці новых тэрыторый, таму 8ISKUP прытрымліваўся нейтралітэту тэрыторый пад сваім кіраўніцтвам. Гулец-заснавальнік, Dauguva, і гулец, які атрымаў ад яго Надпячор'е, snieh, лічылі, што Нядпячор'е ўвогуле не можа быць далучана да Палуса ці іншай тэратырыяльнай адзінкі, бо яны не згодныя на гэта. Пры гэтым яны цалкам не былі супраць, каб 8ISKUP юрыдычна валодаў Надпячор'ем. Меркаванні іньшых гульцоў на сэрверы падзяляліся на тых хто за далучэнне, на тых хто супраць і на тых каму няма розніцы. Але ўсе спрэчкі скончыліся 18 жніўня 2023 года пасля перамоў паміж 8ISKUP і cherrybird, калі cherrybird пагадзілася з рашэннем 8ISKUP не далучаць Надпячор'е да якой-небудзь дзяржавы падчас яго кіраўніцтва.

Эпоха князёў надпячорскіх

Каб пазбегнуць спрэчных сітуацый у будучыні, 8ISKUP і Dauguva аб'ядналіся, узяўшы тытулы князёў Надпячорскіх. Таксама, да абмяркавання будучыні паселішча быў далучаны спадар Ludozhop, як адзін з тых, хто ўклаў душу і сэрца ў гэта паселішча. Спадар snieh таксама ведаў пра збор гульцоў Надпячор'я, але не быў зацікаўлены ва ўдзельніцтве. Менавіта гэтым кансіліумам была прадвінута думка аб далучэнні Гарбузоўкі да Надпячор'я і, падчас першых выбараў канцлера, зменены сцяг на больш нейтральны, каб адпавядаць галоўнай ідэі паселішча — не належыць ніякай дзяржаве, і трымацца агульнага нейтралітэту. 9 лютага 2024, пасля несагласаванай будоўлі амбасады Грушаўкі, у Надпячор'і пачалася актыўная перабудова. Быў адноўлены ўваход праз Нэдар, адноўлены плот паселішча, які стаў аднолькавым у абрамленні і памеры, перабудаваны інтэрнат для сялян, усе агароды былі перанесены ў агульны комплекс, і таксама, з'явілася камерцыйнае жытло ў мясцовым стылі. Другі этап будоўлі пачаўся з прыходам другога жыхара — Violific. Дызайнерская думка і свежы погляд дапамаглі абнавіць ці цалкам змяніць плошчу вакол Царквы Саны, галоўную плошчу, уваход у Нэдар і іншыя будынкі паселішча. 3 кастрычніка 2024 года, з дазвола white_ON_red і ўмовай вернуць пры першым патрабаванні ўладара гульца Timoshishe_, да складу Надпячор'я быў далучаны Паўночны замак, а ўжо 4 кастрычніка 2024 года, на наступны дзень, там была заменена ўся сымболіка, а месная царква ператворана ў царкву нерынянцаў-хартышэй.

10 снежня 2024 года да Надпячор'я далучыўся kiramone, што дазволіла паселішчу атрымаць статус места. 12 снежня 2024 года да паселішча далучыўся ягоны сябар — Lofiry.

Палітычная сістэма

Усе жыццёваважныя рашэнні наконт паселішча прыймаюцца сумесна князямі надпячорскімі. Астатнія рашэнні, якія, напрыклад, накіраванны на паляпшэнне жыцця мясцовых сялян ці ўпрыгожванне знешняга выгляду, і не маюць такога ўзроўня адказнасці, прыймаюцца князямі асобна згодна з асноўнай мэтай паселішча — захоўваць нейтралітэт і паляпшаць жыццё мясцовага насельніцтва.

Стыль забудовы

Першапачатковая забудова Надпячор'я ўяўляе сабой звычайную вёску з сялянамі. Простыя людзі хадзілі ў сваю сялянскую царкву, верылі, што аднойчы прыйдзе Вардэн і абароніць іх ад рознае халеры. Морква была больш памяранцавай, а хлеб больш смачным.

Вежа Надпячор'я

Не даводзілася жыць у бараках, не было патрэбы ў муры вакол вёскі. Было толькі шчасце і зялёная трава, але потым у вёску прыйшлі гульцы і "цывілізацыя". Гэтая "цывілізацыя" прынесла новыя будынкі, чыгунку, новых багоў, але і новыя пагрозы.

Вежа-флагман

Закладзена і пабудавана гульцом snieh. Гулец Dauguva зрабіў аздабленне вежы. Дадаў партал у сутарэнні. Таксама зрабіў вадзяныя ліфты ў трох кутах вежы. Так, круглая вежа мае куты. Апасля таго як Ludozhop дадаў сцяг Надпячор'я на дах вежы, выгляд яе стаў адпавядаць сучаснаму і болей не змяняўся.

Помнік заснавальніку

Як свецкае адзначэнне ўнёску мясцовай легенды, гульца snieh, яму быў пабудаваны помнік у новай часткі Надпячор'я. Доўгі час ён лічыўся адным з нязменных сімвалаў Надпячор'я. Змяняўся толькі топфхельм у колеры надпячорскага сцяга. Нават сам snieh напісаў на адваротнай шыльдзе "Слава мне! snieh".

Але час шоў і легендарны помнік быў палепшаны і перабудаваны з выкарыстаннем часткі былых матэрыялаў.

Галоўная плошча

Раней была побач з царквой сялянскай веры і складалася з фантану, правіл паселішча і кустоў, якія яе пазначалі. Пался перабудоўлі, якая пачалася 30.08.2024, галоўная плошча была пашырана і пераехала "ніжэй". Памер плошчы таксама стаў значна больш, фантан быў перабудаваны і павялічаны і нават займеў свайго ахоўніка — Жалезнага галема "Ацынкаваны", які вельмі любіць купацца ў гэтым фантане і любыз водах увогуле. Таксама, на новую галоўную плошчу пераехалі правілы, яны сталі больш арагнізаванымі і сціслымі, і дошка аб'яў, якая раней стаяла побач з старой адміністрацыяй і была меньшых памераў.

Чыгуначная станцыя

Першая чыгуначная станцыя Надпячор'я дазваляла не выходзіць з ваганеткі калі Надпячор'е не было мэтавай станцыяй руху. У той жа час, ваганетка не прыбіралася аўтаматычна, калі гулец сыходзіў, што прыводзіла да засмечвання станцыі ваганеткамі. У працэсе рэфармацыі чыгункі замест старога вакзала быў пабудаваны новы. Цяпер гулец заўсёды сыходзіць з ваганеткі, калі прыехаў. Няма магчымасці адразу з вакзала трапіць у Надпячор'е. Патрэбна прайсці небяспечную сцежку да дзвярэй. На вакзале ёсць сялюк, які гандлюе квіткамі.

Першая царква Нерынгі да перабудоўлі

Царква Панны Нерынгі

Першая царква ў гонар Панны Нерынгі на серверы з'явілася менавіта ў Надпячор'і. Тут было ўсё што так любіць Панна - чыгунка, сяляне самаатдана кахаліся дзе пажадаюць, арыгінальны меч Нерынгі знаходзіўся недалёка (у Чорным Замку). Менавіта над гэтым храмам Сонейка свеціць лепей, чым у іншых месцах. А ў дождж каля царквы адчуваеш сябе мацней. Як і ў шматлікіх храмах Нерынгі тут ёсць куфар, дзе ты можаш ахвяраваць нешта іншым, а вернікі могуць атрымаць патрэбную ім дапамогу. Храм Нерынгі адкрыты для кожнага, таму ў Надпячор'і нават сяляне, якія з большага належаць да Сялянскай веры могуць зайсці ў царвку, адзін з іх стаў нават мясцовым святаром, але нажаль быў забіты падчас Надпячорскай разні.

Пасля стварэння нерыянцаў-хартышэй, была рэарганізавана як першая царква новай галіны вернікаў.

Пасля сканчэння Балотнага ўварвання, царква была перабудавана і павялічана. Дыван на палу новай царквы складаецца адначасова як у сцяг Надпячор'я, так і "ачышчаны" трызуб Нерыянства.

У ветразях перабудаванай царквы былі ўвекавечаны:

  • S [snieh], як першы прарок Трох Панн;
  • 8 [8ISKUP], як заснавальнік хартышскага служэння Нерыянства;
  • Х [Хартыш], як родная мова гэтых мясцін.
Царква Саны

Плошча Саны

Пабудавана гульцом haifulade для пашырэння ўплыву Саны на паселішча. Вераць у бессмяротных полымняў. Унутры пуста ці проста ўсё абсталяванне небачнае. Пабудавана з нетыповага для вёскі пяска. Магчыма пад падлогай закапаны дынаміт.

Была перабудавана і пашырана падчас перабудоўлі плошчы Саны. Дынаміт не быў знодзены, таму ўнутр былі пастаўлены ўсе магчымыя функцыянальныя блокі, каб паказаць бяспечнасць гэтага месца.

Побач з храмам Саны, быў пабудаваны хмарачос для камерцыйнага жытла, Empire Sana State Building. З 26.10.24, кватэры адкрыты для продажу.

Empire Sana State Building падчас Балотнага ўварвання

Крама «Зеллі спелеолагаў»

Адкрыта на месцы аўтазеллеваркі, якая пабудавана гульцом 8ISKUP для папулярызацыі Надпячор'я. Найвялікшая і самая аўтаматычная зеллеварка на серверы. Усе грошы, што трапляюць да сялян, ідуць на развіццё паселішча.

Помнік Трусікацызму

Некалькі разоў яго спрабавалі знесці, але ён ўсё роўна аднаўляўся. Першая версія пабудавана самой gabreek - галоўным апосталам Трусікацызму.

Саборная Царква

Царква Сялянскай веры

Доўгі час была звычайнай царквой Сялянскай веры, якіх шмат на серверы, але з цягам часу некаторыя сяляне пачалі праяўляць некаторыя цудоўныя дзеянні, за што было вырашана надаць царкве Надпячор'я больш саборнасці і зрабіць яе галоўнай царквой веры. Царква зрабілася значна больш дарагой і святочнай. Была дададзена ікона Вардэна. Аглядная пляцоўка на даху царквы захавалася.

Сквер ахвярам Надпячорскай разні

Рэндэр першай версіі помніку ахвярам Надпячорскай разні

Падчас перабудоўлі Надпячор'я, былая галоўная плошча з запаветамі была рэарганізавана ў сквер ахвярам Надпячорскай разні, якая адбылася 25.12.23. У цэнтры сквера на месцы былога фантана, ё статуя ўсім ахвярам у выглядзе вяскоўца з заўсёды зіяючымі вачыма, які паказвае сабой памяць мясцовага насельніцтва той жудаснай трагедыі.

У гадавіну тых жудасных падзей, 25.12.24, Калядная елка не праводзілася, каб жыхары маглі выказаць сум аб тых падзей. У той жа дзень, помнік ахвярам быў дапоўнены галавой віннага ў тых падзеях — white_ON_red. Галава віннага стала сімвалам таго, што ніхто не пазбегне пакарання супраць мясцовых вяскоўцаў, колькі б часу не мінула.

Падпячор'е

Раён Надпячор'я, які знаходзіцца пад зямлёй. Увайсці ў Падпячор'е можна рознымі, шляхамі, але самы просты - гэта асноўны ўваход на поўдні вёскі. У самом Падпячор'і ёсць:

  • агульнасерверная ферма шкілетаў;
  • рознакаляровыя пакоі з мапамі для капіявання;
  • галоўная заля;
  • шляхі да Надпячорскага замка і ў іншыя месцы

Зараз Падпячор'е вольнае для забудовы кім заўгодна і чакае гасцей.

Карставы акварыум

Быў пабудаваны 14 снежня 2024 года, для захоўвання рэдкага віда аксалотлей сямейства Смурфікаў. Уяўляе сабой вялізны штучны вадаём, з падсветкай і водарасцямі, для ўпрыгожвання знешняга выгляду, і пальмай з раслінамі, для таго, каб у аксалотлей быў цянёк.

Акварыум ноччу з правіламі

Геаграфія

Галоўнай асаблівасцю геаграфіі паселішча з'яўляецца размяшчэнне на вялізным кластары пячор. Таксама, недалёка па цячэнню ракі, бачны аквіферы, якія адкрываюць другі ўваход у пячоры. Частка той жа ракі была асушана дзеля Авалонскай фермы спрутаў, таму колькасць тапельцаў побач з мясцовым мастом крыху павялічана.

Узгорыстая мясцовасць, побач з гарой Паўднёвага замка, дазваляе будаваць розныя высокія будынкі ў ніжняй частцы паселішча, каб іх было бачна з-за ўзгорку.

Насельніцтва

Часова складалася з былых кіраўнікоў Надпячор'я. Раней, разглядалася большасцю гульцоў як пачатак экскурсій ці проста гістарычнае месца.

  1. 8ISKUP (кіраўнік паселішча);
  2. Violific;
  3. weoiwi;
  4. kiramone (выпрабавальны тэрмін);
  5. Lofiry (выпрабавальны тэрмін).

Мульцісусветнасць

Надземны Трэйдхол на Уніі Дэма

Надпячор'е існавала не толькі на асноўнай Уніі, але і на Уніі Demo. Dauguva абраў гэтую вёску для сваёй базы за зручнае месцазнаходжанне, а таксама за тое, што добра ведаў рэльеф гэтых мясцінаў. У вёсцы былі фермы кароў, трыснёгу, бамбука, жалеза і досьведу на базе спаўнера шкілетаў. Таксама планавалася на паверхні пабудаваць агульны для ўсіх гульцоў Трэйдхол, але ён быў зьнішчаны невядомымі гульцамі. Таму Трэйдхол быў адноўлены пад зямлёй. На паверхні быў створаны ўваход пастка.

Цікавыя факты

  • Чыгуначны вакзал Надпячор'я - самы вялікі і самы складаны па колькасці шляхоў. (Авалон таксама прымае шмат шляхоў, але на Авалоне проста канцавыя прыпынкі гэтых шляхоў, а не вакзал);
  • Не гледзячы на тое, што ў Надпячор'і першая з цэркваў Панны Нерынгі, Святое Пісанне ў ёй ад Другога Эвангеліста;
  • У Надпячор'і самая вялікая колькасць храмаў розных рэлігіі, у той жа момант у Надпячор'і, як паселішчы няма афіцыянай рэлігіі, бо Надпячор'е - свецкае паселішча і ў ім усе роўныя;
  • Надпячор'е зрабіла першую на серверы ўстаноўку для запуску элітр. Яе асаблівасць у кампактнасці памераў і адсутнасці дынаміту для запуску. У стандартнай канфігурацыі хуткасць палёту складае 2500 блокаў без феерверкаў і 100 блокаў/секунду пры запуску. Першая ўстаноўка з'явілася ў паселішчы 10 лютага 2024 года, а ўпершыню ўсталявана па ліцэнзіі ў Трызьнічы 25 лютага 2024 года;
  • Дзейны сцяг Надпячор'я, аранжавы-чорны-бірузовы, зроблены з дапамогай нейрасетак;
  • Перабудоўля нерыянскай царквы Надпячор'я з'яўляецца рэстаўрацыяй, бо часткі былой царквы былі закладзены ў аснову новага будынка;
  • Нягледзячы на тое, што заснаваў Надпячор'е — Dauguva, заснавальнікам лічыцца snieh, бо ён першы пачаў афармляць Надпячор'е, як арганізаванае паселішча.

Правапіс

  • Жыхары Надпячор'я — надпячорцы: надпячорэц (м.р.) і надпячорніца (ж.р. і н.р.)
    • Надпячорцы — назоўнік, агульны, адушаўлёны, асаблівы, адз.л. няма
      • Н.С.: надпячорцы
      • Р.С.: надпячорцаў
      • Д.С.: надпячорцам
      • В.С.: надпячорцаў
      • Т.С.: надпячорцамі
      • М.С.: надпячорцаў
    • Надпячорэц — назоўнік, агульны, адушаўлёны, асаблівы, м.р., I скл.
      • Адз.л.
        • Н.С.: надпячорэц
        • Р.С.: надпячорца
        • Д.С.: надпячорцу
        • В.С.: надпячорца
        • Т.С.: надпячорцам
        • М.С.: надпячорцаў
      • Форма множнага ліку супадае з надпячорцы
    • Надпячорніца — назоўнік, агульны, адушаўлёны, асаблівы, ж.р., I скл.
      • Адз.л.
        • Н.С.: надпячорніца
        • Р.С.: надпячорніцы
        • Д.С.: надпячорніцы
        • В.С.: надпячорніцу
        • Т.С.: надпячорніцай
        • М.С.: надпячорніцы
      • Мн.л.
        • Н.С.: надпячорніцы
        • Р.С.: надпячорніц
        • Д.С.: надпячорніцам
        • В.С.: надпячорніц
        • Т.С.: надпячорцніцамі
        • М.С.: надпячорніц
  • Надпячор'е — назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, н.р., II скл.
    • Н.С.: Надпячор'е
    • Р.С.: Надпячор'я
    • Д.С.: Надпячор'ю
    • В.С.: Надпячор'е
    • Т.С.: Надпячор'ем
    • М.С.: Надпячор'е
  • Надпячорскі — прыметнік, адносны
    • Адз. л., м.р.
      • Н.С.: Надпячорскі
      • Р.С.: Надпячорскага
      • Д.С.: Надпячорскі
      • В.С.: Надпячорскі
      • Т.С.: Надпячорскім
      • М.С.: Надпячорскім
    • Адз. л., н.р.
      • Н.С.: Надпячорскае
      • Р.С.: Надпячорскага
      • Д.С.: Надпячорскаму
      • В.С.: Надпячорскае
      • Т.С.: Надпячорскім
      • М.С.: Надпячорскім
    • Адз. л., ж.р.
      • Н.С.: Надпячорская
      • Р.С.: Надпячорскай
      • Д.С.: Надпячорскай
      • В.С.: Надпячорскую
      • Т.С.: Надпячорскай/Надпячорскаю
      • Т.С.: Надпячорскай
    • Мн. л.
      • Н.С.: Надпячорскія
      • Р.С.: Надпячорскіх
      • Д.С.: Надпячорскім
      • В.С.: Надпячорскія
      • Т.С.: Надпячорскія

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.