Неназванае

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер
Сцяг Неназванага

Неназванаепаселішча ў дзяржаве Палус на сервере UNIJA, размешчанае па каардынатах -5812 ; -5664.

Гісторыя

Першае ўзгадванне паселішча Неназванага так і застаецца невядомым. Пра першабытных жыхароў могуць сказаць толькі хаткі, якія захаваліся да нашых дзён: яны падобныя да зямлянак, невялікая колькасць. Хутчэй за ўсё першыя “неназваныя” людзі былі нізкага росту, а паколькі хатак зусім невялічкая лічба, можна зрабіць здагадку, што раней тут жыла сям’я ці дзве. Ад заняткаў засталіся загоны для жывёлаў і калодзеж, які быў абноўлены.

На жаль, не захавалася ніякіх імёнаў ці назвы паселішча. Таксама невядома, куды ж зніклі першабытныя жыхары. Два гульцы Victor і nika сталі пераадкрывальнікамі гэных зямель. Акурат яны абнавілі калодзеж ды некаторыя будынкі. Яны і заўважылі праблему недахопу інфармацыі, але вырашылі “не руйнаваць даўніны й не ўводзіць навізну”, таму паселішча атрымала назву Неназванае. Яно знаходзілася вельмі далёка ад спаўна (далёка за межамі сённяшняга Агляднага Свету), таму для гульцоў JustTheCatBY і DoctorTempa было задачай дабрацца да прыгожых зялёных зямель і пакінуць свае шыльды. У свой час Неназванае наведваў гулец Schiha. Апантаны старажытнай архітэктурай, ён узвёў у горадзе 2 домікі і 1 мост.

Час ляціць, Неназванае стала крыху бліжэй, дадаліся новыя гульцы, некаторыя занялі сабе хаткі для лецішч. З’явілася жаданне пашыраць мяжу Неназванага, бо ўва ўсім паселішчы з вялікіх будынкаў быў толькі Віцеў Палац, што будуецца які ўжо год, калі не стагоддзе. Ідэя пашырэньня мяжы паселішча належыць gabreek, адна з пастаянных жыхароў. Канцэпцыя заключалася ў тым, каб стварыць два раёны: Малае Неназванае, дзе акурат і засталася старажытнае Неназванае ды Віцеў Палац, і Вялікае Неназванае, дзе з’яўляюцца сучасныя будынкі. З рэалізацыяй праекту ім дапамагаюць EpiDan і Annechka_M. На дадзены момант паселішча Неназванае знаходзіцца ў дзяржаве Палус.

Рэлігія

Большасць жыхароў Неназванага верыць у Трусікацызм, на тэрыторыі паселішча пабудаваны храм Святога Трусіка Лёсіка.

Храм Святога Трусіка Лёсіка

Палітычная сістэма

Стыль забудовы

Геаграфія

Насельніцтва

  1. Victor
  2. nika
  3. gabreek
  4. EpiDan
  5. Annechka_M
  6. astota
  7. Anniebeth
  8. Spadar_JiX

Цікавыя факты

  1. Неназванае – самае жаночае паселішча, у ім жывуць большасць дзяўчын.