Новы Палус

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер

Новы Палус (лац. Palūs — дрыгва) — найбуйнешае па колькасці гульцоў актыўнае паселішча на серверы UNIJA. Размешчана на каардынатах 1833; 9336 – ля самай мяжы Агляднага Свету. Сталіца Палусскага панства.

Плошча Свабоды ў Новым Палусе
Герб Новага Палуса
Сцяг Новага Палуса
Батанічны сад — адзін з цудаў свету
"Вітаем у Аб'яднаным Каралеўстве абодвух Палусаў і Неназванага. А яшчэ мы анархісты!"

Гісторыя

Новы Палус — пераемнік Старога Палуса і сталіца самай старажытнай дзяржавы сярод тых, якія існуюць цяпер. Горад пачалі будаваць у лютым 2023 гульцы паселішча Палус cherrybird і Victor з мэтай стварыць бяспечнае і ўтульнае паселішча, якога б не крануліся войны і палітычныя канфлікты. З самага пачатку паселішча пачало буйное і актыўнае развіццё, была пабудавана плошча Свабоды, пасярод якой размешчан фантан з сымбалям дзяржвы — жабацмок; у яго гонар таксама названа карчма ў Новым Палусе — "Спячы жабацмок". Актыўны ўдзел у будаўніцтве горада прыняў Schiha, які пабудаваў храм Іці і дапамог у пабудове Батанічнага сада.

У траўні 2023 Новы Палус стаў пасталым прытулішчам для бежанцаў з Асьвільчы і стаў пачаткам яе канца.

Паступова Каралеўства пашыралася і адыйшло ад першапачатковай канцэпцыі, стала набіраць палітычную вагу. У якасці івента Новы Палус разам са Старамор'ем уступіў у вайну супраць Авалона, якую аб'явіў Schiha, але вайны так і не адбылося.

Палітычная сістэма

У дзяржаве пануе манархія пад кіраўніцтвам каралевы cherrybird, але толькі фармальна. Па сутнасці жа ў паселішчы анархія. Тым не менш, у Новым Палусе размешчаны Каралеўскі дом саветнікаў, дзе Victor з'яўляецца саветнікам па замежных справах, steggad — саветнікам па будаўніцтве, а JustTheCatBY — па дакументах.

Стыль забудовы

У будынкаў няма агульнага стылю, але галоўнай умовай з'яўляецца наяўнасць вялікай колькасці расліннасці, яднанне з прыродай і дэталізаванасць. Усе будынкі належаць адміністрацыі горада або каралеве.

Транспарт

Праз горад праходзіць чыгунка, з якой пачынаецца шлях да фермы жалеза. Таксама на беразе Новага Палуса размешчаны карабель у Вільту. У Новым Палусе размешчаны адзін чыгуначны вакзал — Вільценскі.

Геаграфія

Новы Палус знаходзіцца ў тайзе на паўвыспах і выспах, абмываецца морам. Праз горад праходзіць рака Анархістка, якая ўпадае ў возера.

Насельніцтва

У дадзены момант у горадзе пражываюць наступныя гульцы:

  1. cherrybird
  2. Victor
  3. leopalladium
  4. JustTheCatBY
  5. TartartOfEphesus


Цікавыя факты

  • Новы Палус — першы горад, дзе вуліцы маюць назву.
  • Новы Палус — першы горад, дзе з'явіўся прыватны бізнэс. Ім стала атэлье «C+V», якая ўвяла сучасную форму аплаты — дыяменты. Да тых часоў, гандль ажыцяўляўся праз бочкі ў Вільце і на спаўне, а валютай выступалі жалеза, вугаль і смарагды.
  • Новы Палус — самы паўднёвы горад.
  • Паселішча мае самую працяглую чыгунку. Спатрэбіцца мінімум 1.5 гульнявых дні, каб даехаць з Новага Палуса ў Вільту.
  • З-за немагчымасці мець падвойнае грамадзянства Schiha стаў адзіным бежанцам, які не застаўся ў Новым Палусе.
  • Кратовая царква часткова зробленая з матэрыялаў разабранай царквы ў Асьвільчы.
  • У Новым Палусе ёсць Авалонская плошча, а на Авалоне — Палусская.
  • Жыхары дзяржавы аддаюць перавагу такому віду зброі, як лук, чаму дагэтуль няма тлумачэння.
  • Назва Палус паходзіць ад palūs — дрыгва
"...Бо лук — такі від зброі, якім добра павінен валодаць кожны ганарлівы палусавец"