Разаніна ў Берасце

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Разаніна ў Берасце (таксама вядомая як шчырая сяброўская разьня, вайна ВКП і Бярозаўкі, генацыд народу ВКП) — першы за вялікі час і адзін з самых масштабных узброеных канфліктаў серверу UNIJA.

Разаніна ў Берасце
margin:100px

Дата: 17.09.2023
Месца: Берасце, Таллнас
Вынік: забойства большасці жыхароў Берасця і Таллнаса,
баявыя дзеянні скончаны.

Супернікі
Бярозаўка
Цмокава
Княства Падземнае
Добраахвотнікі з іншых паселішч
Берасце
Таллнас
Сілы бакоў
wwaassee
Astolfik777
MagicWork
the_Guss
kastus_brl
banadys
Tirex_Max
Your_Mouse_
omencover
Dankey_44
nayo
BIEZDAR
Wasin_09
JurgenMeier
tpacx
Страты
Няма Усе, акрамя Dankey_44
згубілі сваю браню і рэчы,
якія былі ў момант, калі
пачалася разаніна,
JurgenMeier згубіў статус
Мяшчаніна.

Перадумовы канфлікту

Паселішчы Вялікага Княства Палескага сярод некаторых гульцоў серверу мелі не найлепшую рэпутацыю. Яны канкуравалі з Гільдыяй Капіталістаў, у чаце гульні перыядычна можна было пабачыць недобразычлівыя выказванні ў іхні бок. Відавочнай прычыны на гэта не было, бо само Княства Палескае не вяло ніякай негатыўнай дзейнасці супраць гульцоў серверу. Верагодна, гэтыя суджэнні былі ў вялікай ступені стэрэятыпічнымі, варта прыняць гэта як факт.

Пачатак і падрыхтоўка

Ідэя канфлікту

17 верасня 2023 у другой палове дня ў агульным чаце серверу пачалі з'яўляцца звесткі пра нейкі надыходзячы канфлікт. Першапачатковым завадатарам быў гулец wwaassee, які плянаваў аб'явіць вайну Княству Палескаму ад імя свайго паселішча Бярозаўка і хаўруснага паселішча Цмокава. У хуткім часе пра надыходзячы канфлікт даведалася Гільдыя капіталістаў і Княства Падземнае, пры чым апошнія вырашылі далучыцца да канфлікту на баку Бярозаўкі і Цмокава.

Падрыхтоўка

Прадстаўнікі Берасця і Таллнаса таксама даведаліся пра тое, што супраць іх нешта рыхтуецца і арганізавалі пазачарговы сход, на якім было прынята рашэнне вырашыць усё дыпламатычна. З боку Бярозаўкі пачалася актыўная падрыхтоўка, да іх далучылася некалькі добраахвотнікаў з іншых паселішчаў. Гулец the_Guss пачаў рыхтаваць рыштунак, зеллі, стрэлы і г. д. З ягоных жа запасаў былі ўзброеныя некаторыя добраахвотнікі, якія ня мелі пры сабе нэдарытавае брані.

Правакацыі

Падчас падрыхтоўкі да бойкі гулец Alies_BialiaUrub (таксама жыхар Бярозаўкі, у баявых дзеяннях ня ўдзельнічаў) пабудаваў хату на мяжы Берасця. Дэ-юрэ яна не знаходзілася ў межах Берасця, але жыхары Берасця палічылі гэта як правакацыю і забілі Alies_BialiaUrub. У выніку ніхто забанены не быў, але становішча паміж бакамі накалілася яшчэ мацней.

Пляны Бярозаўкі

Калі Княства Палескае афіцыйна адмовіла ў правядзенні паўнавартаснае вайны, кіраўніцтвам Бярозаўкі было прынята рашэнне па просту выразаць насельніцтва Таллнасу і Берасця, бо згодна з правіламі серверу гэта не забаронена і не патрабуе аб'яўлення адкрытае вайны. На той момант абодва бакі былі цалкам сфарміраваныя, бакі патэнцыйнага супрацьстаяння мелі складаць 9 гульцоў (Бярозаўка і хаўруснікі) супраць 6 (Княства Палескае).

Ход падзей

Агульны збор байцоў Бярозаўкі на спаўне
  • А 19.30 па менскім часе Бярозаўкай быў аб'яўлены агульны сход на спаўне з фінальнай каплектацыяй байцоў.
  • Пабачыўшы такі сход, байцы Княства Палескага таксама прыбылі на спаўн, назіраючы за падрыхтоўкай з боку.
  • Байцы бярозаўкі прынялі рашэнне вырушыць у Берасце, байцы ВКП вырушылі разам з імі.
  • Пры прыбыцці на берасце праз няўдалую пасадку адразу памёр гулец BIEZDAR. Ягоныя рэчы забралі байцы Бярозаўкі.
  • Пасля кароткай перамовы паміж байцамі Бярозаўкі "- Панеслася? - Панеслася!" была забіта першая ахвяра - гулец nayo.
Гулец the_Guss забівае Wasin_09, пакуль Tirex_Max спрабуе падстрэліць злятаючага Dankey_44
  • Праз некалькі секунд пасля гэтага таксама забіты быў гулец Wasin_09. Адразу пасля гэтага гулец Dankey_44 зляцеў у Таллнас на Элітрах.
  • Байцы Бярозаўкі, здзівіўшыся поўнай адсутнасці супраціву, хутка забралі каштоўныя рэчы і вырушылі ў Таллнас.
  • У Таллнасе байцамі Бярозаўкі была паднята спроба забіць Dankey_44, але ён зноўку зляцеў на элітрах, пасля чаго байцы Бярозаўкі пусціліся за ім у пагоню.
Пагоня за Dankey_44 ў Таллнасе
  • Пагоня не была працяглай, пасля яе як Dankey_44, так і байцы Бярозаўкі апынуліся на спаўне.
  • Пасля кароткае перамовы на спаўне была сфарміраваная група перамоў (the_Guss i kastus_brl) і мабільная група зачысткі (астатнія байцы Бярозаўкі). Мабільная група зачысткі адразу вырушыла на пошукі ацалелых жыхароў Берасця і Таллнаса.
  • Перамовы на спаўне праходзілі ня вельмі канструктыўна, а байцы групы зачысткі паспяхова нагналі большасць жыхароў ВКП.
  • Прыблізна ў гэты самы час JurgenMeier у мэтах помсты падарваў выспу-курорт, якая належыла Бярозаўцы, пасля чаго таксама быў забіты.
  • Пасля забівання астатняга жыхара ВКП, які быў анлайн (tpacx), на сервер зайшлі Schiha i white_ON_red. Баявыя дзеянні спыніліся, пачалося даследаванне.
  • Былі спраўджаны логі, следства пацвердзіла абсалютную чысціню дзеянняў байцоў Бярозаўкі, выпадкаў грыфу выяўлена не было. JurgenMeier быў пазбаўлены ролі Мяшчанін і аплаціў кампенсацыю гаспадару выспы-курорта, а выспа была адноўлена.
  • Над Берасцем і Таллнасам была ўсталявана анты-ПвП зона, баявыя дзеянні былі спынены канчаткова.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.