СХОД UNIJA

З пляцоўкі UNIJA Wiki | Minecraft па-беларуску

СХОД UNIJA — першае ўсесервернае мерапрыемства на якім абмяркоўваліся пытанні і прапановы серверу. Сход адбыўся 05.08.2023 на трыбуне ў Дыскорд працягласцю 2 гадзіны (з 17 да 19 гадзін па мінскаму часу).

Удзельнікі

Асноўныя прапановы

Частка прапаноў, якія былі на мерапрыемстве, былі напісаны ў канале для скарг і прапаноў ці былі агучаны асобнымі гульцамі, але з'явіліся і новыя. Вось поўны спіс прапаноў:

  1. Стварэнне Міністэрства івентаў (аўтар невядомы);
  2. Даданне галасавога чату ці праз Дыскорд, ці праз мод PlasmoVoice (усесерверная прапанова);
  3. Стварэнне САД (Сусветная Асамблея Дзяржаў) з прадстаўнікамі ад кожнага паселішча і сходамі кожныя 2 тыдні (ад JustTheCatBY);
  4. Станаўленне усіх рамак нябачнымі (ад kastus_brl);
  5. Даданне піццы (ад Schiha);
  6. Даданне рэсурспаку на выпраўленне сцягаў на шчытах (ад 8ISKUP);
  7. Замацаванне дыяментаў як агульнасервернай валюты (ад 8ISKUP);
  8. Даданне магчымасці рамантаваць кавадлы (ад the_Guss);
  9. Ідэя будоўлі ўсеагульнай бібліятэкі для захоўвання сервернай літаратуры (аўтар невядомы);
  10. Стварэнне міністэрства будоўлі (аўтар невядомы);
  11. Дапамога пачынаючым гульцам ад буйных гільдый, арганізацый ці звычайных гульцоў (аўтар невядомы);
  12. Рэгуляванне кірмашу ў Коласаве: высвятленне кошту арэнды і яго мэтаздольнасць (ад Thelelyskek);
  13. Арганізацыя працы банку: ягоныя асновы, чэкі, кніжкі і іншае (ад kastus_brl і the_Guss);
  14. Ідэя асушэння старога мора Стараморскай Канфедэрацыі (ад Schiha)
  15. Ідэя усталявання Emotecraft (ад Thelelyskek);
  16. Даданне плагіна на сем'і (ад _Frezent_)

Вынікі

  1. Галасавы чат быў скасованы як ідэя, бо па выніках галасавання ён быў патрэбны значна меньшай частцы гульцоў;
  2. Пакеты рэсурсаў на выпраўленне сцягаў на шчытах і нябачныя рамкі адбудзецца пасля рэлізу перакладу на беларускую мову датапака BACAP;
  3. Магчымасць рамантаваць кавадлы была дадана, як прывілея Шляхцічам;
  4. Рэгуляванне кірмашу ў Коласава пакуль не прадугледжваецца;
  5. Праца банку была ўхвалена і, суадносна, у Княстве Падземнам, пачаў сваю працу;
  6. Астатнія прапановы былі адхілены.

Уплыў

Цікавыя факты

  • Падчас мерапрыемства быў спраўджаны тэрарэстычны акт
  • На сходзе ўтварылася чалавечая шматножка на 10 асобаў - рэкорд сэрвэру UNIJA
Чалавечая шматножка