Сана
Сана (араб. صنعاء) — паселішча сэрвэру UNIJA гульца haifulade, разьмешчанае ў пустынным біёме на паўночным усходзе па каардынатах 3585; -2460.
Гісторыя
Першапачаткова на месцы паселішча была натуральна-сгэнэраваная пустынная вёска сярэдніх памераў, якая застала разбудавана праз гульца haifulade.
Забудова
Асноўны артыкул Архітэктура Саны
Стыль Саны заснаваны на спалучэньні арабскай традыцыйнай і раманскай архітэктуры шляхам хаатычнай забудовы, утворанай камбінацыямі розных формаў жоўтага пяшчаніку разам з хваёвай, бярозавай і трапічнай дрывяніны.
Структура месца
Месца складаецца са Старога горада, Вялікай Саны і Акаліц. Вялікая Сана мае ў сваім складзе Нэдарскую плошчу з парталам Чыгункі Нэдару, Палац і прамысловы квартал. Акаліцы ў сваю чэргу маюць фермы трысьнёгу, кактусоў і двух радзаяў пяску.
Катакомбы
Пад Санай разьмешчана разьвітая сетка тунеляў, аб'яднаючая розныя раёны паміж сабой. Частка тунеляў аздоблена, рэшта азначана фармальна як для службовага карыстаньня і ўтворана перш за ўсё праз здабычу пяшчаніку. У Катакомбах пракладзена чыгунка паміж Старым Горадам, Вялікай Санай, Рэшткамі Храму і Вялікаастроўскай Чыгункай Пеклу. Катакомбы спалучаны з вакзаламі Саны і назіральнымі вежамі.
Палац
Найвенкшы будынак Саны, узведзены ў гонар Нюхача. Архітэктурны стыль зьяўляецца міксам бізантыйскага, венецыянскага і арабскага стыляў. Збудаваны на сродкі, вылучаныя ўладарам пад будаўніцтва сельскагаспадарчых фермаў, аднак саняне вырашылі перакіраваць іх на будаваньне палацу і працягнуць жыць на гуманітарцы.
Рэшткі храму
Рэшткі Храму - руіны старажытнага храму, папярэдняя дамінанта Саны. Разбурана вядомым былым тэрарыстам Schiha. Згодна лягенды, саняне папыталі самі разбурыць храм, бо ён мог перашкаджаў відавіску новага будуючыгася Палацу, аднак гэта тэорыя не мае пад сабой пацьверджаньняў. Цяпер перабудавана ў Храм Нерынгі.
Батанічны Сад
Сад уяўляе сабой збор шматлікіх расьлінаў, якія можна сустрэць у гульне, разьмешчаных у невялікім будынку ў Грушаўскім Пасадзе.
Транспарт
Маецца Чыгунка з часам дасягненьня ад Спаўну 8 хвілінаў і праходзіць праз Надпячор'е, Ферму Кветак, Авалон і Коласава. Таксама ад Тумскага Вакзалу можна трапіць да Мангроўкі і Бяз Назвы.
Аб'екты Акаліцы Саны злучаныя паміж сабой Рэгіянальнымі Лініямі Саны. Лінія ўключае 3 станцыі: Стары Горад, Ферма Кактусоў і Трысьнёгу, і Ферму Пяску. Час дасягненьня паўз усю лінію складае 2,5 хвіліны. Сана таксама пасядае Мясцовыя Лініі, злучаючыя паміж сабой розныя раёны горада.
Прамысловасьць
Сана мае дастаткова разьвітую прамысловасьць, аднак накіраваную на ўнутраны рынак -- большасьць прадпрыемстваў знаходзяцца пад прыватнай уласнасьцю:
- Ферма Кактусоў і Трысьнёгу (усесэрвэрная)
- Ферма Пяску, Чырвонага Пяску і Жвіру (усесэрвэрная)
- Ферма Пшаніцы (прыватная)
- Ферма Шкілетаў (прыватная)
- Плавільня (прыватная)
- Ферма бамбуку (прыватная)
- Ферма Какава-бабоў (прыватная)
- Эка-Ферма Зялёных Авечкаў (прыватная)
- Пчаліная ферма (прыватная)
- Ферма Макаў і Дзьмухоўцаў (прыватная)
- Пекарня Хлебу
- Ферма Нэдарскіх Наростаў (прыватная)
- Ферма Морквы (прыватная)
- Фабрыка Залатой Морквы
- Фабрыка Зельляў Нябачнасьці (сакрэтная)
- Лабараторыя Грыбоў
- Цукравы Завод (агульны)
Адметнай рысай прамысловасьці Саны зьяўляецца яе экалягічнасьць.
Цікавыя факты
- Саняне не займаюцца майнерствам -- усе дыямэнты санян атрыманы альбо ад іншых гульцоў, альбо праз выкананьне дасягненьняў;
- У Сане 1 актыўны гулец, і некалькі лянівых;
- Дата заснаваньня месца страчана;
- Вялікая Сана перажыла (альбо наадварот, не перажыла) некалькі генацыдаў;
- Саняне казуальшчыкі;
- Саняне засялілі пустыню, міграваўшы праз Авалон;
- Сана -- самае вялікае паселішча сэрвэру па колькасьці будынкаў - іх там 185;
- У Акаліцы за Фермай Кактусоў і Трысьнёгу ёсьць мэмарыял, прысьвечаны генацыду трусікаў і кактусоў, зьнішчаных праз выпрабаваньні зброі масавага паражэньня былым тэрарыстам Schiha;
- Месца ўваходзіць у лісту гарадоў сэрвэру, па якіх праводзяць экскурсыі новым гульцам;
- У Сане адбыўся першы перапіс насельніцтва на сэрвэры;
- Саняне маюць імёны.
- Першае і адзінае месца ў пустыні
Глядзіце таксама
Галерэя