Спаўн
Спаўн — самае галоўнае месца серверу з-за наўнасці Нэдар-парталу, Энд-парталу, Агульнага трэйдхола і чыгункі.
Гісторыя
Першы сезон
У часы першага сезону, арганізаванага спаўна, як асабістай кропкі з'яўлення не існавала. Усе шляхі гульцоў так ці інакш вялі ў адно з існуючых паселішч, таму на спаўне першага сезону ніхто доўга не затрымліваўся.
Паўтарачны сезон
Спаўн падчас паўтарачнага сезона быў неарганізаваны з-за малога тэрміна існавання сервера. На спаўне былі размешчаны фермы, якія потым пераехалі ў Мурашайнік. Таксама існавала вялізная башня з узмоцненага сланца і таніраванага шкла, але потым была разбурана і зараз лічыцца зніклай.
Другі сезон
Менавіта ў часы другога сезона, спаўн стаў транспартным вузлом і своеасаблівым Рымам для гульцоў з-за наяўнасці вельмі важных "кропак транспартных шляхоў", што чыгунка ў Верхнім свеце, што нэдарскі хайперлуп у Нэдары. Падчас другога сезона ў адным з будынкаў, на другім паверсе, з'явіўся пакой для статуэтак шляхцічаў+.
Другі з паловай сезон
Падчас другога з паловай сезона, спаўн дапаўняўся і змяняўся статуямі Шляхцічаў, але сітуацыя змянілася 15.11.23 падчас узлому сервера. Спаўн і амаль уся тэрыторыя побач была амаль цалкам знішчана. З цэлых будынкаў застаўся толькі дыліжанс на Коласава, але ужо ноччу 16.11.23 усё было выпраўлена.
Цікавыя факты
- У розныя часы, побач з Спаўнам існавалі статуі гульцоў і піглін, Вялізны Гарбуз, каробкі новых гульцоў і нават хата SnusoviError.
![]() Гэтая хата каля Спаўна - не хата SnusoviError |