Узлом UNIJA

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер

Узлом UNIJA (таксама вядомы як RAZLAD, Вялікі Грыф, Напад і Бліцкрындж) — інцыдэнт, які здарыўся 15.11.23 і прывёў да амаль поўнага знішчэння спаўна і яго асяроддзя і таксама шматлікага забойства гульцоў.

Гісторыя

Першыя паведамленні пра ўзлом сервера з'явіліся ў 23:17, дзе быў дадазены скрыншот з невядомымі допісамі ад імя сервера. Потым, прыкладна у той жа час сталі з'яўляцца скрыншоты з знішчаемым спаўнам і грыфам у другіх месцах, напрыклад, Трызьнічы. Адміністрацыя была паведамлена і ў хуткім парадку, каля 23:30 сервер быў закрыты на тэхнічныя працы. Каля поўначы 16.11.23 сервер запрацаваў у звычайным і адноўленым стане.

Асноўныя версіі

З-за адсутнасці камунікацыі з грыферамі і невядомасці іх матываў, гульцы так і не ведаюць чаму злачынцы абралі менавіта гэты сервер. Але гэта не перашкаджае ствараць, распаўсюджваць і дапаўняць найбольш верагодныя тэорыі.

Напад з Жэўжык-сіці

Тэорыя была прапанавана гульцом the_Guss. З-за наяўнасці шматлікіх кавадл на месцы агульнасервернага трэйдхола, што з'яўляецца асабістай адзнакай жыхароў Жэўжык сіці, была створана тэорыя, што за раздорам стаіць вельмі апасная мультысусветная групоўка жэўжыкаў, што знішчае ўсе светы, дзе іх паселішча не было зарэгістравана ці іх варыянты былі забанены.

Напад з Жэўжык сіці падчас RAZLAD

Накіраваная атака

Таксама не трэба выключаць і самы сумны варыянт — злачынцы не знайшлі нічога цікавей, каб "знічшыць" нейкі сервер. Шляхам спроб і памылак, яны знайшлі сервер і вялікай камандай знайшлі паслабленне ў плагіне, які быў дададзены на сервер.

Піяр на больш вядомай назве

Неабыякавымі гульцамі было праведзена даследаванне сацсетак злачынцаў. Пасля нядоўгага аналіза было выяўлена, што злачынцы маюць меньш падпісчыкаў і праглядаўва ўсіх сваіх сацсетках, чым серверныя. Таму сярод гульцоў з'явілася тэорыя пра тое, што гэта была няўдалая спроба прапіярыцца на больш вядомым брэндзе. Яскравых доказаў і падтрымкі яна не знайшла, але мае месца быць.

Сведкі і ўдзельнікі

Сведкамі тых жахлівых падзей сталі:

  1. Akim_litvin;
  2. the_Guss;
  3. Dzied_Baradzied_;
  4. livelg;
  5. speznas000;
  6. JamieSeptim;
  7. EpiDan;
  8. Schiha;
  9. Astolfik777;
  10. haifulade;
  11. Pxul_7.

Амаль усе яны былі адначасова забіты падчас дзейнасці грыфераў.

Уплыў

Менавіта пасля гэтых жахлівых падзей, была праведзена дэспаўнізацыя, каб пазбегнуць знішчэння асноўных транспартных вузлоў ці будынкаў, што з'яўляюцца важнымі для сервера, дэадміністрацыя, у ходзе якой адміністрацыя і мадэрацыя пазбавіліся выдатных статусаў і некаторых правоў, якія маглі быць выкарыстаны дзеля грыфу, а сам сервер, у студзені 2024 года, "перайшоў на ліцэнзію", пазбавіўшыся магчымасці гульні з пірацкіх акаўнтаў.

Цікавыя факты

  • Рэплэй тых падзей ад гульца the_Guss мае назву ПІЗЬДЗЕЦ.

Галерэя

Кадры прыведзеныя ніжэй могуць быць вельмі уразлівымі і жахлівымі. Забясьпечце сябе ад іх прагляду!

Спаўн падчас Узлому