Фарматаванне тэксту
Для фарматавання тэксту ў Minecraft выкарыстоўваюцца кады фарматавання. Кожны код фарматавання пачынаецца з сімвала §
. Каб увесці яго трэба націснуць Alt+21
(лічбы трэба націскаць на лічбавай клавіятуры).
Фарматаваць можна:
- тэкст у чаце;
- тэкст у кнізе з пяром;
- тэкст у файлах лакалізацыі (напрыклад фіялетавая назва ў залатога яблыка, зачарованага залатога яблыка);
- тэкст на шыльдах;
- апісанне сервера;
- назва света;
- назвы прадметаў;
- апісання прадметаў (Lore);
- імёны сутнасцяў.
Па змаўчанні ў гульне магчыма фарматаваць толькі тэкст у кнізе з пяром. Для гэтага трэба скапіяваць сімвал §
у кнігу, увесці неабходны сімвал і нешта напісаць.
Фарматаванне
Фарматаванне тэксту можна падзяліць на два тыпа: першы — гэта каляровае, а другі — стылізуючае. Першы можна выкарыстоўваць з другім, напрыклад, можна зрабіць тоўсты тэкст зялёнага колеру.
Каляровае фарматаванне
Каб напісаць нешта іншым колерам, трэба ўключыць у паведамленне знак параграфа (§) або знак and (&) і шаснаццатковай лічбы.
Код | Назва | Тэхнічная назва | Колер тэксту | Колер цені |
---|---|---|---|---|
§0 | Чорны | black | 000000 | 000000 |
§1 | Цёмна-сіні | dark_blue | 0000AA | 00002A |
§2 | Цёмна-зялёны | dark_green | 00AA00 | 002A00 |
§3 | Бірузовы | dark_aqua | 00AAAA | 002A2A |
§4 | Цёмна-чырвоны | dark_red | AA0000 | 2A0000 |
§5 | Цёмна-фіялетавы | dark_purple | AA00AA | 2A002A |
§6 | Залаты | gold | FFAA00 | 2A2A00 |
§7 | Шэры | gray | AAAAAA | 2A2A2A |
§8 | Цёмна-шэры | dark_gray | 555555 | 151515 |
§9 | Сіні | blue | 5555FF | 15153F |
§a | Зялёны | green | 55FF55 | 153F15 |
§b | Сіне-зялёны | aqua | 55FFFF | 153F3F |
§c | Чырвоны | red | FF5555 | 3F1515 |
§d | Фіялетавы | light_purple | FF55FF | 3F153F |
§e | Жоўты | yellow | FFFF55 | 3F3F15 |
§f | Белы | white | FFFFFF | 3F3F3F |
Тэкставае фарматаванне
Код | Вынік | Апісанне |
---|---|---|
§k | Заблытаны | |
§l | Тоўсты | |
§m | Толькі для Java Edition | |
§n | Падкрэслены | Толькі для Java Edition |
§o | Курсіў | |
§r | Скід |
Прыклад
Наступны тэкст можна ўставіць у кнігу з пяром, каб стварыць тое, што бачна на выяве:
§nMinecraft Formatting §r§00 §11 §22 §33 §44 §55 §66 §77 §88 §99 §aa §bb §cc §dd §ee §ff §r§0k §kMinecraft §rl §lMinecraft §rm §mMinecraft §rn §nMinecraft §ro §oMinecraft §rr §rMinecraft
Заўвагі
- У файлах
end.txt
,credits.txt
иsplashes.txt
выкарыстоўваецца падобнае фарматаванне.