Хельстуборг

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Хельстуборг, поўная назва Нэðaнйaрðaр Фурштадæмi Хæльстуборг (старадворфск. ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ ᚠᚢᚱᛊᛏᚨᛞᛇᛗᛁ ᚺᛖᛚᛊᛏᚢᛒᛟᚱᚷ), ці Хельстуборг Княства Падземнага - паселішча ў Паўднёвых Гарах, заснаванае Дворфамі стагоддзі таму. Населена Дворфамі, славіцца выбітнымі напоямі і незвычайнай якасці металамі. Уваходзіць у склад Княства Падземнага і з'яўляецца яго сталіцай.

Гісторыя

Міты і паданні

dvorfskaja_brama
Дворфская Брама - уваход у Хельстуборг і адзін з найстарэйшых яго будынкаў

Паводле дворфскіх вераванняў, Хельстуборг быў створаны вельмі даўно, у часы, калі ані Людзі, ані самі Дворфы ня ведалі, што такое час і як яго лічыць. Гэта адно з шматлікіх старажытных дворфскіх паселішчаў на планеце, але адзінае ў Аглядным Свеце на дадзены момант. Аднак згодна з паданнямі існуе шмат іншых старадворфскіх паселішчаў. Раней, калі ўсе дворфскія паселішчы мелі кантакт, яно мела моцны ўплыў на ўсе астатнія паселішчы, але пасля Жалезнага Гневу сувязь згубілася і большая частка Княства была знішчана.

Сучасная гісторыя

Аднаўляць Хельстуборг пасля Жалезнага Гневу сталі сучасныя Князі Падземныя. Вялікая частка тэхналёгій была знішчана дашчэнту, таму шмат чаго давялося будаваць ад самага пачатку. Сучаснымі Князямі была адноўлена амаль уся існуючая зараз частка Хельстуборгу, у працэсе аднаўлення Палац і Храм Усіх Багоў. Таксама шукаюцца звесткі аб іншых частках Хельстуборгу да Жалезнага Гневу, вядуцца працы над аднаўленнем тэхналёгій. Напрыклад, былі адноўлены амаль усе старажытныя рэцэпты напояў і манускрыпты аб канцэпцыі С'альфвіркт Лан (старадворфск. ᛊᛃᚨᛚᚠᚢᛁᚱᚲᛏ ᛚᚨᚾ), якая была асновай дворфскіх банкаў мінулага. Дзякуючы гэтай канцэпцыі быў адкрыты ДворфКапіталБанк, які функцыянуе і надалей - у ім можна адкрываць рахункі, браць крэдыты і атрымліваць адсоткі па ўкладах.

Палітычная сістэма

Хельстуборг з'яўляецца сталіцай Княства Падземнага, у ім знаходзіцца вярхоўная ўлада Княства. Уся знешняя палітыка вырашаецца менавіта тут, ваяводствы маюць узгадняць свае дзеянні з Хельстуборгам. Уладары Хельстуборгу - the_Guss i kastus_brl.

Дзяржаўныя сымбалі

flag
Сцяг Хельстуборгу

Сцяг

На спрадвечным сцягу Хельстуборгу адлюстравана залатая карона над чорнай гарой на фоне чырвонай полыні. Ёсць некалькі інтэрпрэтацый значэння гэтых сымбаляў:

  • Згодна з рэлігійнай інтэрпрэтацыяй, гара сымбалізуе Нэдарыт, карона - Золата, а чырвоная полынь - свет да з'яўлення Металаў. Так, у дворфскіх паданнях расказваецца пра тое, як Нэдарыт з Золатам стварылі саюз, які скончыў тыранію Вогненных дэманаў і Абсідыянавых гігантаў і паслужыў пачаткам новага жыцця.
  • Таксама існуе больш трывіяльная версія, згодна з якой карона сымбалізуе прыналежнасць да Княства Падземнага, гара з'яўляецца сымбалем паселішча самога па сабе, а чырвоная полынь - жар кузняў.

Стыль забудовы

Панарамны здымак Хельстуборгу
bank
Аддзяленне ДворфКапіталБанку ў Хельстуборгу, якое зараз з'яўляееца музэем

Улічваючы той факт, што Хельстуборг яшчэ не цалкам аправіўся ад наступстваў Жалезнага Гневу, некаторыя будынкі пакуль маюць статус паўлегендарных. Вось прыблізны спіс будынкаў на дадзены момант:

  • Карчма - адзін з галоўных будынкаў у дворфскім паселішчы. Там вараць і падаюць разнастайныя напоі, там жыхары Хельстуборгу адпачываюць пасля працоўнага дня.
  • Плавільня - адна з шматлікіх (але адзіная з адноўленных) пабудоў дзеля апрацоўвання металаў. Плавільня працуе з дапамогай лавы, што дапамагае ёй развіваць сапраўды незвычайныя тэмпературы і апрацоўваць нават самыя цвёрдыя металы ды мінералы.
  • ДворфКапіталБанк - першы філіял банку, які пасля пераносу асноўнага аддзялення на спаўн з'яўляецца музэем дворфскай культуры.
  • Склад - скарбніца дворфаў, там знаходзяцца ўсе (амаль) рэсурсы Хельстуборгу. Да яго маюць доступ усе грамадзяне Княства, але староннім уваход забаронены.
  • Аметыставая плошча - галоўная плошча Хельстуборгу, на якой стаіць вялізны крышталь, дошка з асноўнай інфармацыяй пра горад і ў хуткім часе будуць адкрывацца сувенірныя крамы і іншыя камерцыйныя ўстановы.
  • Металічны Квартал - першы і адзіны на дадзены момант жылы квартал Хельстуборгу. Кожны грамадзянін Княства мае права атрымаць бясплатную хату ў гэтым квартале.

Паўлегендарныя будынкі:

melting
Плавільня Хельстуборгу падчас дзеяння
  • Палац - месца, дзе жывуць Князі Падземныя. Згодна з паданнямі гэта будынак сапраўды ўражваючых масштабаў, ён мог быць памерам з цэлае чалавечаскае паселішча.
  • Храм Усіх Багоў - месца дзеля пакланення Металам і праводжання рэлігійных рытуалаў.
  • Глыбінная Кузня - адна з найлегендарнейшых пабудоў, згодна з ленендамі дзякуючы ёй металам надаваліся звышнатуральныя ўласцівасці, а таксама старажытныя Дворфы з дапамогай яе маглі размаўляць наўпрост з Металамі.

Інфармацыя пра будынкі з легендаў працягвае аднаўляцца і з цягам часу могуць з'яўляцца новыя будынкі.

Геаграфія

Хельстуборг знаходзіцца ў Паўднёвых гарах, Побач са Змеявіком і Сікурборгам. Гэты факт паслужыў пачаткам шчыльных дыпляматычных адносінаў паміж гэтымі паселішчамі.

Тэрыторыя Хельстуборгу

Насельніцтва

На дадзены момант насельніцтва Хельстуборгу налічвае 12 жыхароў.

  1. the_Guss;
  2. rathkii (ня мае ліцэнзіі);
  3. Dianupsen (ня мае ліцэнзіі);
  4. toffeemutantttt;
  5. MrDrThor (ня мае ліцэнзіі);
  6. Varavlik (ня мае ліцэнзіі);
  7. steggad;
  8. gabreek;
  9. Bruder_Jan;
  10. Ditis_Patris.

Цікавыя факты

  1. Хельстуборг раней меў назву "Княства Падземнае", бо гэта было адзінае месца, дзе дзейнічала ўлада Князёў;
  2. Хельстуборг з'яўляецца паселішчам з самымі вялікімі запасамі атрутнай бульбы на серверы;
  3. Хельстуборг з'яўляецца самым багатым паселішчам серверу і культурным цэнтрам Культу Металу;
  4. У карчме Хельстуборгу часта праводзяцца імпрэзы з музыкай, танцамі і бясплатнымі напоямі.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.