Minecraft (фільм)

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер
Гэта артыкул пра фільм Minecraft. Калі вы шукаеце артыкул пра гульню, глядзіце Minecraft (гульня)

Minecraft — будучы Фільм прыгод ад кампаній Legendary Pictures і Vertigo Entertainment пры супрацоўніцтве з Mojang Studios. Рэжысёрам з'яўляецца Джарэд Хес. Сцэнарысты праекту — Крыс Боўман і Хабел Палмер.

Сюжэт

Дзяўчына-падлетак і незвычайная група шукальнікаў прыгод павінны выратаваць свет ад Эндар-Цмока.

Акторы

  • Джэк Блэк як Стыв;
  • Джэйсан Мамоа;
  • Даніель Брукс як Дон;
  • Себасцьян Юджын Хансен як Генры;
  • Эма Маерс;
  • Джэніфер Кулідж;
  • Кейт МкКінан;
  • Джамэйн Клемент;
  • і іншыя.

Вытворчасць

Распрацоўка

Яшчэ ў 2012 годзе, Mojang атрымлівала прапановы і ідэі розных шоў і серыялаў, заснаваных на гульні ад Галівудскіх прадзюсараў. Але, Mojang адмаўляліся са словамі "пакуль не прыйдзе добрая ідэя". У лютым 2014 года, адбылася няўдалая спроба пачаць збор грошай на фанацкі праект, але сам Маркус Персан папрасіў адмяніць збор, праз адсутнасць ліцэнзіі на камерцыйную дзейнасць. У той жа месяц было абвешчана, што Mojang пачала супрацоўніцтва з Warner Bros. Pictures для распрацоўкі афіцыйнага Minecraft фільма. У кастрычніку таго ж года, кампанія Mojang заявіла пра пачатак распрацоўкі буйнабюджэтнага фільма, выхад якога быў намечаны не раней за 2018 год. У 2016, на ранняй стадыі распрацоўкі фільма, было абвешчана, што фільм выйдзе 24 мая 2019 года.

У студзені 2019 года, Пітэр Салет замяніў на рэжысёрскім крэслы Роб МкЭлхенэй з ягонай канцэпцыяй "фільма, заснаванага на гульні з адкрытым светам". У красавіку 2019, Warner Bros. заявілі пра перанос фільма на 4 сакавіка 2022 года. У кастрычніку 2020 года, Warner Bros. заявіла, што праз пандэмію Кавід-19, рэліз можа быць адкладзены і дата рэлізу была выдалена.

У красавіку 2023 года было пацверджана, што фільм будзе з жывымі акторамі, а рэліз адбудзецца 4 красавіка 2025.

Здымка

Здыманне фільма мелі пачацца 7 жніўня 2023 года, але праз забастоўкі акцёраў і сцэнарыстаў, здымкі былі адкладзены і пачаліся толькі ў студзені 2024 года.

Джэк Блэк таксама ўдзельнічаў у забастоўцы

Рэліз і адзнакі

Рэліз намечаны на 4 красавіка 2025 года. У сакавіку 2024 года, Джэк Блэк заявіў у інтэрв'ю выданню Gamesradar, што фільм Minecraft заслугоўвае Оскар.

Пераклад

Беларускамоўная версія фільма будзе створана пры супрацоўніцтве каманды сервера UNIJA і Агучка "Kaviarnia". Анонс збору грошай на пераклад адбыўся 4 красавіка 2024 года, за год да даты выхаду.

Спасылкі

https://movie.unija.by — інфармацыйная старонка пра кампанію па перакладу і агучцы
https://unija.by — першы беларускамоўны сервер
https://kaviarnia.com — студыя агучкі