Дамова пра Прадмесці
З згоды Адміністрацыі, дадзеная дамова абвяшчае пра пераход тэрыторый пад агульнымі назвамі Драўлянае прадмесце з цэнтрам на каардынатах 2037; 429 і залежных ад яго тэрыторый з усімі рэчамі і як матэрыяльнымі, так і нематэрыяльнымі каштоўнасцямі, парталамі, істотамі і іншым, і Рачное прадмесце з цэнтрам на каардынатах 2037; 429 і залежных ад яго тэрыторый з усімі рэчамі і як матэрыяльнымі, так і нематэрыяльнымі каштоўнасцямі, парталамі, істотамі і іншым, у асобную маёмасць гульцу 8ISKUP.
У рамках кіравання тэрыторыяй яго ўладаром, гульцом 8ISKUP могуць быць зменены, выдалены ці дададзены наступныя палажэнні, але не абмяжоўваючыся імі: правілы паводзін; прыналежнасць да існуючых ці будучых створаных паселішч; сімвалы тэрыторый і залежных ад іх; умовы карыстання аб'ектамі, будынкамі, істотамі, парталамі і падобнае; умовы знаходжання і іншае, іншае, іншае без паведамлення агульнадаступным спосабам іншых гульцоў у межах самакіравання маёмасцю. Любыя пабудовы, арт-аб'екты, рэчы, прадметы, існасці, істоты, як матэрыяльныя, так і нематэрыяльныя каштоўнасці, пабудаваныя, пакінутыя (наўмысна ці не), кінутыя ці забытыя іншымі гульцамі на тэрыторыі вызначаных прадмесцяў аўтаматычна з'яўляюцца часткай матэрыяльных каштоўнасцей і рэчаў вызначаных прадмесцяў. Дадзеныя правілы не датычацца тых пабудоў, арт-аб'ектаў, рэчаў, прадметаў, існасцяў, істот, як матэрыяльных, так і нематэрыяльных каштоўнасцей, якія могуць кваліфікавацца як мясцовымі нормамі, так і агульна сервернымі правіламі як, але не абмяжоўваючыся, спроба здзейсніць грыф, сапсаваць атмасферу прадмесцяў, паменшыць каштоўнасць прадметаў і маёмасці прадмесця, нанесці рэпутацыйны, фізічны, матэрыяльны, духоўны ці іншы від пашкоджанняў уладару, гульцу 8ISKUP.
Пералічаныя прадмесці маюць вызначаную каштоўнасць у 1 (адну) шалкеравую скрыню стакаў дыяментавай руды ці 54 (пяцьдзесят чатыры) шалкеравых скрыняў стакаў дыяментавых блокаў, то бок 1 728 (адна тсяча семьсот двадцаць восемь) блокаў дыяментавай руды ці 93 312 (дзевяноста тры тысячы трыста дванадцаць) дыяментавых блокаў суадносна. Пераацэнка агульнага кошта маёмасці можа праводзіцца камісіяй, якая складаецца з уладальнікаў прыведзенай маёмасці не часцей чым 1 (адзін) раз у 5 (пяць) гадоў. Ніякі іншы гулец не можа стаць уладальнікам дадзеных тэрыторый без асобнага, пацверджанага агульна-даступным метадам і заверанага адміністрацыяй дазволу гульца 8ISKUP і нікім больш.
Ахова за маёмасцю як мясцовай, у выглядзе аб'ектаў, істот, будынкаў, парталаў, існасцей, рэчаў, матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей, парталамі, істотамі і іншым, так і не мясцовай, напрыклад рэчы гульцоў-гасцей, на вызначаных тэрыторыях ажыццяўляецца згодна з агульна сервернымі правіламі, калі яны не рэдагуюцца мясцовымі нормамі і/ці правіламі. У выніку ўзнікнення спрэчных сітуацый ці непаразуменняў, абодва бакі спрэчнага ці нявызначанага становішча аўтаматычна пагаджаюцца ўдзельнічаць у судзе з мэтай вырашэння ўзніклай спрэчнай сітуацыі.
Узгаднено 14.10.2024 Адміністрацыяй UNIJA.