Зеллеварэнне

Зеллеварэнне (англ. Brewing) — гэта спосаб стварэння розных зелляў, выбухных зелляў и трывалых зелляў у Minecraft. Зелля ствараюць для таго, каб налажыць на сябе, іншых гульцоў ці мобаў розныя станоўчыя ці адмоўныя эфекты.

Сістэма варэння зелляў

Зелля вараць, дадаўшы пляшку з вадой у варачную стойку з наступным даданнем некаторых інгрэдыентаў. Першапачаткова трэба зварыць адно з чатырох асноўных зелляў, затым дадаць да іх асноўныя інгрэдыенты. Таксама, зелле можна выбіць з ведзьмы, але толькі тады, калі яна п'е гэтае зелле. Таксама, зелле вылячэння можна знайсці ў горадзе краю, дакладней у караблі краю, а зелле вогнеўстойлівасці — атрымаць пры абмене з піглінам.


Прыстасаванні для зеллеварэння

Назва Іконка Выкарыстанне
Варачная стойка   Асноўны блок, які выкарыстоўваецца для стварэння зелляў.Тры бакавыя ячэйкі ў акне варэння патрэбныя для выраба адразу некалькіх аднолькавых зелляў з аднаго інгрэдыента.
Кацёл   Кожны кацёл можа быць запоўнены з дапамогай вядра вады.
Полны кацёл можа запоўніць 3 пялшкі, ці змяшчаць 3 пляшкі аднолькавага зелля (пасля змяшчэння).[толькі ў Bedrock Edition]
Вогненны парашок

 

Служыць у якасці паліва для варачнай стойкі.
Пляшка   Кантэйнер для зеляў.
Можа быць запоўненая з любой крыніцы вады ці катла.
Пляшка вады   Стартавая аснова для ўсіх зелляў.

«Cупрацьяддзе» для зелляў

Любы эфект з гульца здымае малако, якое можна выдаіць у грыбной або звычайнай каровы, альбо ў казы, проста клікнуўшы па ёй {{#invoke:Кнопка|keys}} з вядром у руцэ.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты выкарыстоўваюцца ў злучэнні з вышэйзгаданымі кампанентамі, каб вырабіць цэлае мноства звычайных,выбухных і трывалых зелляў.

Асноўныя інгрэдыенты

Асноўныя інгрэдыенты неабходныя, каб стварыць першасныя і троесныя зелля і змяніць працягласць і інтэнсіўнасць эфектаў троесных зелляў.

Назва Іконка Характарыстыкі
Марынаванае павучынае вока   Асноўны інгрэдыент для Зелля кволасці
Выклікае адмоўныя эфекты.
Зіхоткі пыл   Асноўны інгрэдыент для Густога зелля
Узмацняе эфекты
Памяншае працягласць эфектаў.
Нэдарская нарасць   Асноўны інгрэдыент для Нязграблага зелля, з дапамогай якога можна вырабіць любое зелле, якое мае эфект.
Рэдстоўнавы пыл   Асноўны інгрэдыент для Звычайнага зелля
Павялічвае працягласць эфектаў. Будучы дададзеным да зелля ўзроўня II аслабляе яго.
Порах   Калі дадаць яго да любога зелля, то ён зробіць яго выбухным.
Памяншае працягласць эфектаў.
Дыханне цмока   Калі дадаць яго да выбухнога зелля, то зелле стане трывалым.

Інгрэдыенты якія вырабляюць аснову

Інгрэдыенты якія вырабляюць аснову выкарыстоўваюцца, каб стварыць і першасныя і другасныя зелля, але яны не закранаюць працягласць або інтэнсіўнасць дзеяння.

Назва Іконка Характарыстыкі
Зіхатлівы кавалак кавуна   Асноўны інгрэдыент для Звычайнага зелля
Вогненны парашок   Асноўны інгрэдыент для Звычайнага зелля
Павучынае вока   Асноўны інгрэдыент для Звычайнага зелля

Вырабляючыя інгрэдыенты

Вырабляючыя інгрэдыенты варацца з асноўнымі зеллямі, каб стварыць другасныя. Яны вызначаюць эфект, які будзе ў зелля, калі гулец вып'е канчатковы прадукт.

Назва Іконка Эфект
Вогненны парашок    Моц
Сляза гаста    Рэгенірацыя
Зіхатлівы кавалак кавуна   Імгненнае лячэнне
Згустак магмы

 

 Вогнеўстойлівасць

Павучынае вока  

 Атрута

Цукар  

 Хуткасць

Залатая морква  

 Начны зрок

Іголкабрух  

 Падводнае дыханне

Лапка труса  

 Магутны скачок

Фантомная мембрана

 

 Павольнае падзенне

Панцыр чарапахі  

 Запаволенне  Супраціў

Злучаныя інгрэдыенты

Злучаныя інгрэдыенты — пэўныя пары рэактываў, якія ствараюць троесныя зелля з новымі эфектамі.

Назва Іконка Эфект
Павучынае вока +
Марынаванае павучынае вока
 
 
Імгненная шкода
Зіхатлівы кавалак кавуна +
Марынаванае павучынае вока
 
 
Імгненная шкода
Цукар +
Марынаванае павучынае вока
 
 
 Запаволенне
Згустак магмы +
Марынаванае павучынае вока
 
 
 Запаволенне
Залатая морква +
Марынаванае павучынае вока
 
 

 Нябачнасць