Крафт
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Крафт (крафцінг, от англ. crafting) — гэта спосаб атрымання большай часткі існуючых у Minecraft блокаў і прадметаў. Крафт быў даданы у версіі Indev. Для таго, каб нештаскрафціць, гульцу трэба пэўным чынам размясціць у сетцы крафта неабходныя рэсурсы.
У інвентары гулец можа скарыстацца сеткай крафта 2х2. Для працы з сеткай 3х3 трэба стварыць і ўсталяваць варштат.
Правілы крафта:
- Для крафту трэба мець пэўныя інгрэдыенты.
- Дошкі, каменная цэгла, пясчанік і воўна могуць быць любога віду і колеру (для воўны);
- Інгрэдыенты павінны быць размешчаны пэўным чынам адзін адносна аднаго, за некаторымі выключэннямі. Калі парадак у дадзеным рэцэпце не важны, ім можна скарыстацца і ў інвентары, калі, вядома, усе неабходныя інгрэдыенты змяшчаюцца ў сетку 2х2. Прыклады такіх: фарбавальнікі, каляровая воўна, тушаныя грыбы, марынаванае павучынае вока, вогненны шар.
- Размяшчэнне інгрэдыентаў у сетцы крафта не мае значэння. Напрыклад, факел можна скрафціць, змясціўшы вугаль над палкай у любым з 2 варыянтаў у сетцы 2х2 або любым з 6 - для 3х3.
- За кожны крафт (за кожную пстрычку па іконцы выніку) будзе выкарыстаны толькі адзін інгрэдыент з кожнай ячэйкі. Калі пры гэтым заціснуць Shift, будзе зроблена максімальна магчымая колькасць прадметаў.
- Калі рэцэпт несіметрычны адносна вертыкальнай восі, яго можна зрабіць любым чынам. Напрыклад, рэцэпт матыкі можна атрымаць з рэцэпту рыдлёўкі даданнем матэрыялу як злева, так і справа. Рэцэпты, якія валодаюць гэтай уласцівасцю: сякера, матыка, крэсіва, нажніцы, прыступкі, вуда і лук.