Незалежны Часопіс ЖЭп«U»
Незалежны Часопіс ЖЭп«U» (таксама вядомы і згадваемы як Часопіс ЖЭп«U», НеЧа ЖЭп«U», Незалежны Часопіс, ЖЭп«U», Часопіс, ЖЭпУ, ЖЭПУ, Незалежная Рэдакцыя, Рэдакцыя) — першае выданне пра жыццё сервера.
"грамадска-палітычна-сатырычны часопіс вялікай Уніяцкай Канфедэрацыі. У нас — найярчэйшыя хайлайты з жыцця праекту! "
— цытата ад пана Рэдактара.
Гісторыя
Стварэнне
Пан Рэдактар ствараў Часопіс як месца для мемаў па серверу. Гэта думка з'явілася пасля з'яўлення афіцыйнага канала С.Э.К.С.у. Таксама яго натхніў Асьвільчскі крызіс, бо гэта была першая буйная і адметная падзея другога сезона, якая патрабоўвала ўвагі і мемаў. Менавіта тады, 11.04.2023, Часопіс быў заснаваны.
Эпоха пана Рэдактара
Пры пане Рэдактары, Часопіс пачынаў набываць статус мясцовай журналістыкі. Там асвятляліся наступныя падзеі:
- Выбары ў паселішчы А;
- Пагоня за скарбамі Вайта;
- Вайна з гей-маякамі;
- Змяненне правіл;
- Будоўля чыгункі;
і шмат чаго іншага.
Варта адзначыць стыль у якім пісаў пан Рэдактар. Гумарыстычны стыль, які сумяшчаўся з элементамі жанра мак'юментары, ствараў вобраз аўтарытэтнага выдання пра сур'ёзныя, як мінімум па меркаванні Рэдакцыі, падзеі за якімі было цікава сачыць і чытаць пра іх. Мемы, якія шточас з'яўляліся ў Часопісе, таксама выказвалі думку звычайных гульцоў пра розныя апісваемыя падзеі.
Але з цягам часу, сам пан Рэдактар стаў праводзіць на серверы ўсё меньш часу з-за чаго, Часопіс не аднаўляўся некалькі месяцаў. Восенню, да штата далучыўся пан Карэктар, а праз месяц, у кастрычніку 2023, Часопіс і каля 200 ягоных запісаў быў цалкам перададзены ў яго поўнае валоданне.
Эпоха пана Карэктара
З кастрычніка 2023 па студзень 2024 наступае эпоха пана Карэктара. Знешні выгляд запісаў крыху змяніўся. Пашырыўся спіс хэштэгаў, да кожнага з іх з'явіўся адпаведны эмодзі, каб зрабіць навіны крыху разнастайнымі і, таксама, упрыгожыць навіны, пазбавіўшы палотна тэксту. У той жа час, з'явіліся першыя правілы напісання назвы сервера. Таму, ў гэты час, Часопіс выкарыстоўваў формы «UNIJA» ці «сервер», пазбавіўшыся формы «Унія».
У той час асвятляліся:
- Суд паміж Надпячор'ем і Авалонам;
- Пашырэнне Княства Падземнага;
- Выбары канцлера;
- СХОД UNIJA;
- Блакада спаўна;
- Пераход на ліцэнзію;
- і іншае.
і шмат чаго іншага.
У гэты ж час, у Часопіса з'явіўся першы архіў, дзе знаходіліся усе відэа і аўдыё, якія былі звязаны з серверам. Таксама з'явілася новая рубрыка – Погляд Унутр. Своеасаблівыя інтэрвью з нейкім гульцом спрабавалі паказаць не толькі погляд гульца на сучасныя падзеі сервера, але і яго бытавы бок. Напрыклад, што яму падабаецца больш: ананасы на піццы ці сыр у драніках. У лістападзе-снежні 2023, быў абвешчаны бестэрміновы конкурс рэдактараў і конкурс на ліцэнзійны ключ гульні, што павінен быў атрымаць самы папулярны аўтар. Рэдакцыя папоўнілася новым карэспандэнтам – панам Газетчыкам.
Але не гледзячы на посьпехі Часопіса і пераўтварэнне яго з паўсур'ёзнага выдання ў першае адметнае СМІ з рубрыкамі, артыкуламі, даследваннямі і сваім лорам, у студзені 2024, Часопіс і ягоны архіў былі выдалены, пасля чаго пачаўся працэс Дэміхасізацыі.
Эпоха пана Газетчыка
Пан Газетчык, былы супрацоўнік Рэдакцыі не змог вытрымаць страту такой значнай часткі гісторыі. Менавіта таму, на правах чальца Рэдакцыі аднавіў працу Часопіса пад сваім кіраўніцтвам. Ён прытрымліваўся агульнай стылістыкі Часопісу, але крыху перайначыў яе, зрабіўшы тэкст меней перагружаным і больш інфарматыўным. З'явіліся новыя хэштэгі, якія пашыралі навігацыю сярод навін, а сам тэкст пазбавіўся шматлікіх эмодзі.
У той жа час, пасля Дэміхасізацыі, большая частка старых навін была адноўлена і стала грамадскім набыткам (https://t.me/archivZePu), як агульная гісторыя сервера.
Тыраж
З улікам таго, што Часопіс з'яўляецца электронным выданнем і не мае фізічнага выдання, цяжка падлічыць ягоны тыраж. Але, калі лічыць запісы за выпуск, то Часопіс мае больш за 400 нумароў.
Уплыў
Часопіс ЖЭп«U» — другі захаваны да гэтых пор канал, звязаны з РП-гульнёй на серверы (Першы — канал арганізацыі С.Э.К.С.). Акрамя месца для мемаў, ён стаў самым буйнейшым і доўгі час — адзінай крыніцай інфармацыі. Менавіта там упершыню гульцы атрымалі магчымасць абвяшчаць пра адкрыццё крам, палітычныя саюзы, спрэчкі і гэтак далей. Як кажуць некаторыя гульцы, менавіта з-за неабходнасці выказвання гульцамі паўсюдных навін, і была адкрыта тэма "Падзеі" у агульнай суполцы. Пасля закрыцця суполкі, Часопіс стаў цесна супрацоўнічаць з адміністрацыяй сервера, стаўшы паўафіцыйнай крыніцай інфармацыі.
Цікавыя факты
- Часопіс быў створаны дзеля размяшчэння мемаў па серверу;
- Першапачаткова, поўная назва Часопіса згадвалася выключна з «». Зараз жа Часопіс павінен заўсёды згадвацца з вялікай літары, а ягоныя матэрыялы суправаджацца спасылкамі;
- Першая агульнасерверная рэклама прапаноўвала спампаваць праграму UNIJA, а "камерцыйная" (т.б. ад гульца) запрашала будаваць пасольствы ў Надзееўцы;
- Часопіс — адзінае месца, дзе сервер згадваецца як Канфедэрацыя паселішч.