Оўлібург

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Версія ад 21:15, 10 верасня 2024, аўтар Owlic (размовы | уклад) (Дробная праўка)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Оўлібург (раней Савельева) - невялікі горад на паўднёвым усходзе. Знаходзіцца на каардынатах 3925, 3395.

Від на горад з вышыні (на 10.09.2024)

Гісторыя

З'явілася 2 кастрычніка 2023 года, калі гулец savelypilot (цяпер Owlic_) амаль упершыню гуляў на серверы UNIJA. У гэты ж дзень быў пабудаваны будынак кіравання.

7 кастрычніка 2023 года увайшло ў склад ВКП.

30 кастрычніка 2023 года была пабудавана статуя краба.

3 красавіка 2024 года здарыўся Падзел Савельева – Ад Савельева адлучыўся невялічкі раён, які цяпер з'яўляецца асобнай дзяржавай – МНР.

Увечары таго ж дня назва "Савельева" была зменена на "Оўлібург".

Палітычная сістэма

Кіраванне

Кіраўнік горада - Мэр, на гэты момант - Owlic_. Яго магчымасці абмяжоўваюцца Статуам ВКП. Можа сыйсці з пасады, калі зробіць што-небудзь супраць Статута.

Сымболіка

Сцяг горада

Сцяг уяўляе сабой сіні прамавугольнік з жоўтым кругам пасярэдзіне, ад круга адыходзяць зялёныя промні. Сцяг пацверджаны Кіраўніцтвам 7 кастрычніка 2023 года.

Адміністратыўна-тэрытарыяльнае дзяленне

Мапа Савельеўскай вобласці

Само паселішча ўваходзіць у склад Савельеўскай вобласці, якая, у сваю чаргу, уваходзіць у склад САТ.

Стыль забудовы

Не мае агульнага стылю забудовы, але большая частка будынкаў будуецца ў сучасным стылі з сваімі асаблівасцямі.

Геаграфія

Від на горад з паўднёвага боку, 26 лістапада 2023
Від на замак з Пацукоўкі

Размешчана на ўзгорыстай мясцовасці. Пабудавана на аснове ванільнай вёскі.

Насельніцтва

  1. Owlic_ (кіраўнік)
  2. nik_wern0
  3. acme2008 (не мае ліцэнзіі)
  4. LaNy666 (не мае ліцэнзіі)
  5. Saneksovv
  6. MainArti
  7. Gamandel

Цікавыя факты

  1. Гэтае паселішча спачатку павінна было будавацца на тэрыторыі суседняй вёскі, якая знаходзілася недалёка на гары. Але пасля нядоўгага часу знаходжання на той гары было вырашана перанесці паселішча на тэрыторыю цяперашняй вёскі.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.