Сана

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Версія ад 17:29, 21 ліпеня 2024, аўтар SoftRedstone (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Від на Сану з Поўдню
Сьцяг Саны

Сана (араб. صنعاء‎‎‎) — паселішча сэрвэру UNIJA гульца haifulade, разьмешчанае ў пустынным біёме на паўночным усходзе па каардынатах 3585; 2460.


Гісторыя

Першапачаткова на месцы паселішча была натуральна-сгэнэраваная пустынная вёска сярэдніх памераў, якая застала разбудавана праз гульца haifulade.

Забудова

Стыль Саны заснаваны на спалучэньні арабскай традыцыйнай і раманскай архітэктуры шляхам хаатычнай забудовы, утворанай камбінацыямі розных формаў жоўтага пяшчаніку разам з хваёвай, бярозавай і трапічнай дрывяніны.

Структура месца

Месца складаецца са Старога горада, Вялікай Саны і Акаліц. Вялікая Сана мае ў сваім складзе Нэдарскую плошчу з парталам Хайпэрлупу, Палац і прамысловы квартал. Акаліцы ў сваю чэргу маюць фермы трысьнёгу, кактусоў і двух радзаяў пяску.

Катакомбы

Пад Санай разьмешчана разьвітая сетка тунеляў, аб'яднаючая розныя раёны паміж сабой. Частка тунеляў аздоблена, рэшта азначана фармальна як для службовага карыстаньня і ўтворана перш за ўсё праз здабычу пяшчаніку. У Катакомбах пракладзена чыгунка паміж Старым Горадам, Вялікай Санай, Рэшткамі Храму і Вялікаастроўскай Чыгункай Пеклу. Катакомбы спалучаны з вакзаламі Саны і назіральнымі вежамі.

Палац

Відок на палац з дахаў

Найвенкшы будынак Саны, узведзены ў гонар Нюхача. Архітэктурны стыль зьяўляецца міксам бізантыйскага, венецыянскага і арабскага стыляў. Збудаваны на сродкі, вылучаныя ўладарам пад будаўніцтва сельскагаспадарчых фермаў, аднак саняне вырашылі перакіраваць іх на будаваньне палацу і працягнуць жыць на гуманітарцы.

Рэшткі храму

Рэшткі Храму

Рэшткі Храму - руіны старажытнага храму, папярэдняя дамінанта Саны. Разбурана вядомым былым тэрарыстам Schiha. Згодна лягенды, саняне папыталі самі разбурыць храм, бо ён мог перашкаджаў відавіску новага будуючыгася Палацу, аднак гэта тэорыя не мае пад сабой пацьверджаньняў.

Транспарт

Маецца Чыгунка з часам дасягненьня ад Спаўну 12 хвілінаў і праходзіць праз Надпячор'е, Ферму Кветак, Авалон і Коласава (у тракце будовы).

Аб'екты Акаліцы Саны злучаныя паміж сабой Рэгіянальнымі Лініямі Саны. Лінія ўключае 3 станцыі: Стары Горад, Ферма Кактусоў і Трысьнёгу, і Ферму Пяску. Час дасягненьня паўз усю лінію складае 2,5 хвіліны. Сана таксама пасядае Мясцовыя Лініі, злучаючыя паміж сабой розныя раёны горада.

Цікавыя факты

  1. Саняне не займаюцца майнерствам -- усе дыямэнты санян атрыманы альбо ад іншых гульцоў, альбо праз выкананьне дасягненьняў;
  2. У Сане 1 актыўны гулец, і некалькі лянівых;
  3. Дата заснаваньня месца страчана;
  4. Вялікая Сана перажыла (альбо наадварот, не перажыла) некалькі генацыдаў;
  5. Саняне казуальшчыкі;
  6. Саняне засялілі пустыню, міграваўшы праз Авалон;
  7. Сана -- самае вялікае паселішча сэрвэру па колькасьці будынкаў - іх там 185;
  8. У Акаліцы за Фермай Кактусоў і Трысьнёгу ёсьць мэмарыял, прысьвечаны генацыду трусікаў і кактусоў, зьнішчаных праз выпрабаваньні зброі масавага паражэньня былым тэрарыстам Schiha;
  9. Месца ўваходзіць у лісту гарадоў сэрвэру, па якіх праводзяць экскурсыі новым гульцам;
  10. У Сане адбыўся першы перапіс насельніцтва на сэрвэры;
  11. Саняне маюць імёны.


Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.