Сервер UNIJA
Пра сервер
Памер сьвету сервера складае 20 000 х 20 000 блокаў, прыкладна 400 км². Актуальная версія гульні, патрабуемай для сервера — 1.20+. Для ўваходу не абавязкова маць ліцэнзію Java-версіі — акрамя падтрымкі неафіцыйных лаўнчароў, сервер з'яўляецца cross-платформеным і падтрымлівае гульню праз Bedrock-выданне
Гісторыя
Першы сезон
(нумерацыю і даўжыню сезонаў упершыню вызначыў 8ISKUP, але самі сезоны не ўплываюць на гульнявыя падзеі ці стан свету)
Першапачаткова сэрвэр быў створаны ўдзельнікамі тэлеграм-чату Малінавы і разьмешчаны на дармовым сэрвісе Aternos на версіі 1.18.2, аднак гэта выклікала вялікі недахоп - ён за неактыўнасьць з часам адлучаўся, патрабуючы яго паноўнага ўлучэньня адміністратарам, якому было ляніва гэтым займацца. Праз гэтае ён дэлегаваў правы адміністрацыі іншым асобам, сярод якіх быў Akim_litvin.
З часам частка гульцом стамілася ад таксычнага асяродзьдзя чату Малінавага і перайшла ў іншую суполку, прысьвечаную Minecraft-сэрвэру. Маючы правы адміністрацыі і жадаючы аддзяліцца ад Малінавага, таксама былі зьмененыя паролі адміністрацыі, такім чынам правы на сэрвэр засталіся ў Akim litvin і была абвешчана незалежнасьць сэрвэру. З гульцоў першага сезона засталіся:
- Akim_litvin;
- Guibagger/Akyqu/8ISKUP;
- cherrybird;
- Michajlauski/haifulade;
- gabreek;
- Victor;
- Schiha;
- Ziggy/Likar_Mom;
- scp166;
Сезон пачаўся ў мае 2022 і скончыўся ўзімку 2022-2023, пасля пераезду на новы хостынг, і ў тыя часы, калі сервер не працаваў па 2-3 тыдні.
Паўтарачны сезон
У цёмныя часы для сервера, ён не працаваў па 2-3 тыдні і быў амаль не жыццяздольны. Але, перад пачаткам паўтарачнага сезона, з'явіўся white_ON_red, які дапамог наладзіць сервер. З-за кароткага тэрміну дзеяння новых знакамітых гульцоў, акрамя white_ON_red не з'явілася.
Сезон цягнуўся прыкладна пару тыдняў і скончыўся ў лютым-сакавіку 2023
Другі сезон
Пачаўся з версіі 1.19.3 у сакавіку 2023 і існуе па сённяшні час на версіі 1.20+
Паселішчы
Асноўны артыкул: Паселішчы сэрвэру UNIJA
Паселішчы - базы двух ці болей гульцоў, якія маюць уласны сьцяг і назву. Па заяўцы паселішча можна зарэгістраваць, пасьля чаго набудзецца магчымасьць атрымаць закрэпленую тэрыторыю, пазнаку на мапе і пры адмысловай колькасьці гульцоў тэлепорт да іншых паселішчаў.
Ліста клясычных паселішчаў сэрвэру:
Гульцы
Транспарт
Сэрвэр мае досыць разбудаваную сыстэму падарожжаў, якая дазваляе хутка дасягаць асноўных паселішчаў і агульнасэрвэрных фермаў, якая складаецца з Чыгункі, Нэдарскага Хайпэрлупу і сыстэмы міжмесцавых тэлепортаў.
Інструкцыі
Цікавосткі
- Новым гульцам часта праводзяцца ўводныя экскурсыі па сэрвэру;
- Першы ўсесэрвэрны сход адбыўся 5га жніўня 2023 году і пабіў рэкорд анляйну - на піку прысутнічалі ня меньш за 25 гульцоў.
- Першы перапіс насельніцтва жыхароў на сэрвэры адбыўся ў Сане ў верасьню 2023 года;
- Сервер меў сваё прадстаўніцтва на іншым белрускамоўным серверы - Шчучыншчына.