Сервер UNIJA

З пляцоўкі UNIJA Wiki | Minecraft па-беларуску
Лагатып сервера

Пра сервер

Памер свету сервера складае 20 000 х 20 000 блокаў, прыкладна 400 км². Актуальная версія гульні, патрабуемай для сервера — 1.20+. Для ўваходу не абавязкова маць ліцэнзію Java-версіі — акрамя падтрымкі неафіцыйных лаўнчароў, сервер з'яўляецца cross-платформеным і падтрымлівае гульню праз Bedrock-выданне

Гісторыя

Першы сезон

(нумерацыю і даўжыню сезонаў упершыню вызначыў 8ISKUP)
Першапачаткова сэрвэр быў створаны ўдзельнікамі тэлеграм-чату Малінавы і разьмешчаны на дармовым сэрвісе Aternos на версіі 1.18.2, аднак гэта выклікала вялікі недахоп - ён за неактыўнасьць з часам адлучаўся, патрабуючы яго паноўнага ўлучэньня адміністратарам, якому было ляніва гэтым займацца. Праз гэтае ён дэлегаваў правы адміністрацыі іншым асобам, сярод якіх быў Akim_litvin.

З часам частка гульцом стамілася ад таксычнага асяродзьдзя чату Малінавага і перайшла ў іншую суполку, прысьвечаную Minecraft-сэрвэру. Маючы правы адміністрацыі і жадаючы аддзяліцца ад Малінавага, таксама былі зьмененыя паролі адміністрацыі, такім чынам правы на сэрвэр засталіся ў Akim litvin і была абвешчана незалежнасьць сэрвэру. З гульцоў першага сезона засталіся:

  1. Akim_litvin;
  2. Akyqu/8ISKUP;
  3. sccman;
  4. cherrybird;
  5. Michajlauski/haifulade;
  6. gabreek;
  7. Victor;

Сезон пачаўся ў мае 2022 і скончыўся ўзімку 2022-2023, перад пераездам на новы хостынг.

Паўтарачны сезон

(нумерацыю і даўжыню сезонаў упершыню вызначыў 8ISKUP)
Пасля выяўлення нязручнасці лакальнага света як сервера, з'явілася патрэбнасць ў пошуках стабільнага хостынга. Перад пачаткам паўтарачнага сезона, з'явіўся white_ON_red, які дапамог наладзіць тэставы сервер, падчас якога пабудаваў частку ферм, якія потым з'явіліся ў Мурашайніку. З-за кароткага тэрміну дзеяння новых знакамітых гульцоў, акрамя white_ON_red і Schiha не з'явілася.
Сезон цягнуўся прыкладна пару тыдняў і скончыўся ў лютым-сакавіку 2023

Другі сезон

(нумерацыю і даўжыню сезонаў упершыню вызначыў 8ISKUP)
Пачаўся з версіі 1.19.3 у сакавіку 2023 і існуе па сённяшні час на версіі 1.20+

Паселішчы

Паселішчы сэрвэру UNIJA

Гульцы

Сьпіс гульцоў сэрвэру UNIJA

Транспарт

Сэрвэр мае досыць разбудаваную сыстэму падарожжаў, якая дазваляе хутка дасягаць асноўных паселішчаў і агульнасэрвэрных фермаў, якая складаецца з Чыгункі, Нэдарскага Хайпэрлупу і сыстэмы міжмесцавых тэлепортаў.

Інструкцыі

  1. Як усталяваць скін?
  2. Як усталяваць пераклад дасягненняў?
  3. Як гуляць з Bedrock версіі?
  4. Як аб'яднаць гульнявы акаўнт з Discord?
  5. Як змяніць пароль ад свайго акаўнта?

Цікавосткі