Сервер UNIJA

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер
Версія ад 13:48, 16 лістапада 2023, аўтар SoftRedstone (размовы | уклад) (→‎Другі з паловай сезон)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Лагатып сервера
Спаўн UNIJA, кастрычнік 2023

Сэрвэр UNIJA - беларускі сэрвэр гульні Minecraft, улучаючы ў сябе найбуйнейшае беларускамоўнае minecraft-кам'юніці.

Пра сервер

Памер сьвету сервера складае 20 000 х 20 000 блокаў, прыкладна 400 км². Актуальная версія гульні, патрабуемай для сервера — 1.20+. Для ўваходу не абавязкова маць ліцэнзію Java-версіі — акрамя падтрымкі неафіцыйных лаўнчароў, сервер з'яўляецца cross-платформеным і падтрымлівае гульню праз Bedrock-выданне

Гісторыя

Галоўная плошча Мясьцечка пры Спаўне на Першым сэзоне

Першы сезон

(нумерацыю і даўжыню сезонаў упершыню вызначыў 8ISKUP, але самі сезоны не ўплываюць на гульнявыя падзеі ці стан свету)
Першапачаткова Cэрвэр быў створаны 21 красавіка 2022 года ўдзельнікамі тэлеграм-чату Малінавы і разьмешчаны на дармовым сэрвісе Aternos на версіі 1.18.2, аднак гэта выклікала вялікі недахоп - ён праз неактыўнасьць з часам адлучаўся, патрабуючы яго паноўнага ўлучэньня адміністратарам, якому было ляніва гэтым займацца. Праз гэтае ён дэлегаваў правы адміністрацыі іншым асобам, сярод якіх быў Akim_litvin.

З часам частка гульцом стамілася ад таксычнага асяродзьдзя чату Малінавага і перайшла ў іншую суполку, прысьвечаную Minecraft-сэрвэру. Маючы правы адміністрацыі і жадаючы аддзяліцца ад Малінавага, таксама былі зьмененыя паролі адміністрацыі, такім чынам правы на сэрвэр засталіся ў Akim litvin і была абвешчана незалежнасьць сэрвэру. З гульцоў першага сезона засталіся:

  1. Akim_litvin;
  2. Guibagger/Akyqu/8ISKUP;
  3. cherrybird;
  4. Michajlauski/haifulade;
  5. gabreek;
  6. Victor;
  7. Schiha;
  8. Ziggy/Likar_Mom;
  9. scp166;

Сезон пачаўся ў мае 2022 і скончыўся ў кастрычніку 2022, пасля пераезду на новы хостынг з агульным вайпам усяго света.

Паўтарачны сезон


У цёмныя часы для сервера, ён не працаваў па 2-3 тыдні і быў амаль не жыццяздольны. Але, перад пачаткам паўтарачнага сезона, з'явіўся white_ON_red, які дапамог наладзіць сервер. З-за кароткага тэрміну дзеяння новых знакамітых гульцоў, акрамя white_ON_red не з'явілася.
Сезон цягнуўся з кастрычніка 2022 і скончыўся ў сакавіку 2023.

Другі сезон


Другі сезон пачаўся з версіі 1.19.3 у сакавіку 2023 і скончыўся падчас блакады спаўну 04.10.23. За гэты час, колькасць гульцоў значна павялічылася праз актыўнасць сацсетак сервера. Сярэдні анлайн узьняўся ў некалькі разоў, памеры пабудоў павялічыліся ў залежнасці ад ініцыятыўнасці гульца. З'явілася новая роля — Шляхціч, якая дазваляе падтрымаць праект. Колькасьць падзеяў таксама вырасла, адбыліся Разаніна ў Берасце, Водны Спрынт 2023, Змеявіцкі PVP-турнір, Выбары ў паселішчы А, СХОД UNIJA і шмат іншага. Таксама з'явілася шмат вядомых гульцоў але іх уплыў яшчэ рана ацэньваць.

Другі з паловай сезон


Другі з паловай сезон пачаўся 04.10.23 на версіі 1.20.1 з блакады спаўну і звязаны з пераездам на новы хостынг і існуе па сённяшні час. Менавіта ў гэты час вернулася 3D-мапа сервера, якая была выдалена падчас другога сезона, на сервер былі дададзены эмоцыі з модам Emotecraft, падтрымка CD-дыскаў, на якія можна запісаць амаль любую кампазіцыю, падтрымка жаночага гендара, з'явіліся чараўніцтва і праклёны паселішч (Саны, Авалону і паселішча А), тусоўкі ў Трызьнічы, другі СХОД, Узлом UNIJA і шмат іншае.

Паселішчы

Асноўны артыкул: Паселішчы сэрвэру UNIJA

Паселішчы - базы ад чатырох гульцоў-мяшчан (раней двух ці болей гульцоў), якія маюць уласны сьцяг і назву. Па заяўцы паселішча можна зарэгістраваць, пасьля чаго набудзецца магчымасьць атрымаць закрэпленую тэрыторыю, пазнаку на мапе магчымасць далучацца да дзяржаў і уплываць на гульнявыя падзеі на серверы праз РП.

Ліста клясычных паселішчаў сэрвэру:

Гульцы

Сьпіс гульцоў сэрвэру UNIJA

Транспарт

Сэрвэр мае досыць разбудаваную сыстэму падарожжаў, якая дазваляе хутка дасягаць асноўных паселішчаў і агульнасэрвэрных фермаў, якая складаецца з Чыгункі, Нэдарскага Хайпэрлупу і сыстэмы міжмесцавых тэлепортаў.

Інструкцыі

  1. Як усталяваць скін?
  2. Як усталяваць пераклад дасягненняў?
  3. Як гуляць з Bedrock версіі?
  4. Як аб'яднаць гульнявы акаўнт з Discord?
  5. Як змяніць пароль ад свайго акаўнта?
  6. Як усталяваць зборку модаў ад UNIJA?

Цікавыя факты

  • Новым гульцам часта праводзяцца ўводныя экскурсыі па сэрвэру;
  • Першы ўсесэрвэрны сход адбыўся 5га жніўня 2023 году і пабіў рэкорд анляйну - на піку прысутнічалі ня меньш за 25 гульцоў.
  • Першы перапіс насельніцтва жыхароў на сэрвэры адбыўся ў Сане ў верасьню 2023 года;
  • Сервер меў сваё прадстаўніцтва на іншым беларускамоўным серверы - Шчучыншчына.