Спаўн

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер
Версія ад 21:53, 7 лютага 2024, аўтар SoftRedstone (размовы | уклад) (→‎Другі з паловай сезон)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Спаўн — самае галоўнае месца серверу з-за наўнасці Нэдар-парталу, Энд-парталу, Агульнага трэйдхола і чыгункі.

Гісторыя

Першы сезон

У часы першага сезону, арганізаванага спаўна, як асабістай кропкі з'яўлення не існавала. Усе шляхі гульцоў так ці інакш вялі ў адно з існуючых паселішч, таму на спаўне першага сезону ніхто доўга не затрымліваўся.

Паўтарачны сезон

Спаўн падчас паўтарачнага сезона быў неарганізаваны з-за малога тэрміна існавання сервера. На спаўне былі размешчаны фермы, якія потым пераехалі ў Мурашайнік. Таксама існавала вялізная башня з узмоцненага сланца і таніраванага шкла, але потым была разбурана і зараз лічыцца зніклай.

Другі сезон

Менавіта ў часы другога сезона, спаўн стаў транспартным вузлом і своеасаблівым Рымам для гульцоў з-за наяўнасці вельмі важных "кропак транспартных шляхоў", што чыгунка ў Верхнім свеце, што нэдарскі хайперлуп у Нэдары. Падчас другога сезона ў адным з будынкаў, на другім паверсе, з'явіўся пакой для статуэтак шляхцічаў+.

Другі з паловай сезон

Падчас другога з паловай сезона, спаўн дапаўняўся і змяняўся статуямі Шляхцічаў, але сітуацыя змянілася 15.11.23 падчас узлому сервера. Спаўн і амаль уся тэрыторыя побач была амаль цалкам знішчана. З цэлых будынкаў застаўся толькі дыліжанс на Коласава, але ўжо ноччу 16.11.23 усё было выпраўлена. Адчуўшы пагрозу спаўну, як цэнтральнаму вузлу гульцоў, у гульцоў з'явілася ідэя дэспаўнізацыі – працэса, што зможа разгрузіць спаўн і прывабіць гульцоў заязджаць у іншыя месцы і паселішча. Быў знесены вялізны будынак вакол Энд-партала, перабудаваны трэйдхол – ён стаў сквазным і больш зразумелым для новых гульцоў. Толькі Нэдар-партал спаўна амаль не атрымаў змен і застаўся ў сваім былым выглядзе.

Трэці сезон

Цікавыя факты

  1. У розныя часы, побач з Спаўнам існавалі статуі гульцоў і піглін, Вялізны Гарбуз, каробкі новых гульцоў і нават хата SnusoviError.
Гэтая хата каля Спаўна - не хата SnusoviError