Удзельнік:8ISKUP
8ISKUP (таксама вядомы як Akyqu, Guibagger, Міхась, Біскуп, Піскуп, Эйтскуп, Эйскуф) — адзін з гульцоў першага сезона UNIJA, былы гетман, заснавальнік гільдыі капіталістаў, другі евангеліст Пані Нерынгі.
Гісторыя
Часы першага сезона
Guibagger, цяпер вядомы як 8ISKUP, далучыўся да сервера 9 мая 2022 года па рэкамендацыі сябра і з-за рэкламы серверу, якая ў тыя часы была размешчана сярод беларускамоўных тэлеграм-каналаў. Як і свой сябар, ён далучыўся да Літвы - паселішча гульца Akim_litvin. Падчас актыўнай гульні стаў самым багатым гульцом на серверы (на той момант меў у распараджэнні каля 320 дыяментаў і 256 дыяментаў у нерухомасці). Настолькі часта гуляў, што ў пэўны момант атрымаў доступ да ўключэння сервера. Актыўна выступаў за забарону скалк-сэнсараў з-за іх небяспечнасці ў пастках (на той момант тэрыторыя паселішч ніяк не ахоўвалася). Пасля з'яўлення жыццёвых цяжкасцей, стаў гуляць усё менш і менш, але ўсё роўна заставаўся пажаданым госцем на серверы.
Часы паўтарачнага сезона
Падчас пераезду сервера на іншы хостынг і тэсціравання нагрузкі, ён быў адным з гульцоў, што дапамагалі даведацца пра тое, ці хопіць магутнасці сервера на больш чым 3 гульца.
Часы другога сезона
8ISKUP, у той час вядомы як Akyqu, далучыўся да сервера не пазней за 22 сакавіка 2023 года, далучыўшыся да паселішча А з-за наяўнасці там гульца Akim_litvin.
Жыццё ў паселішчы А
З'яўляўся трэцім па ліку і другім неабходным для рэгістрацыі паселішча гульцом., таму прыкладна ў тыя ж часы, паселішча было зарэгістравана афіцыйна. Спачатку хацеў пасяліцца ў іглу, што размяшчалася на тэрыторыі паселішча, але яму было адмоўлена з-за таго, што ўсе жыхары павінны мець больш-менш аднолькавыя хаты, але было дазволена забраць ніжняе памяшканне як маёмасць. Пазней, да іглу быў пракладзены таемны шлях для зручнага ўласнага карыстання. Падчас жыцця і будоўлі, запрасіў на сервер JustTheCatBY.
Akyqu і 8ISKUP
У нейкі час, акрамя Akyqu, з'явілася іншая персона – 8ISKUP. У той час, як Akyqu быў патрыётам паселішча А, 8ISKUP быў хуліганам і ўдзельнічаў у п'яным выпадку. З цягам часу для аднаго і другога стала відавочна, што яны адзін і той жа чалавек і ім трэба яднацца. Асновай быў абраны 8ISKUP з-за ягонай шырокай душы і сяброўства з гульцамі сервера. Як кажуць сведкі, Akyqu бачылі і пазней падчас другога сезону, побач з Вільценскімі могілкамі, але што з ім сталася — невядома.
Дзейнасць у Надпячор'і
Пасля прызнання паразы на выбарах, вырашыў адправіцца ў іншае нейтральнае паселішча — Надпячор'е з-за таго, што мясцовы кіраўнік паабяцаў яму палітычны прытулак. Уся далейшая і сучасная дзейнасць у гэтым гістарычным месцы апісана ў артыкуле пра Надпячор'е.
Жыццё ў Новым Палусе
Пасля выбараў і прытулку ў Надпячор'і, 8ISKUP, як і іншыя жыхары паселішча А, з'ехаў у Новы Палус на новае месца жыхарства. Хата ў Новым Палусе была цалкам пабудавана з матэрыялаў хаты паселішча А.
Гільдыя капіталістаў
Пасля заснавання першага ўласнага бізнесу, усім стала відавочна — уладарам кірмашоў і лавак патрабуецца прадстаўніцтва сваіх інтарэсаў. Менавіта такім пунктам аховы інтарэсаў стала Гільдыя капіталістаў. Каб атрымаць легальнасць, у гільдыю былі запрошаны найбольш буйныя прадстаўнікі капіталізму. У пэўны момант, увесь рынак на Коласава складаўся з гільдыйцаў ці іх хаўруснікаў.
Жыццё ў Авалоне
Падчас фарміравання гільдыі капіталістаў, 8ISKUP зблізіўся з Schiha. Пасля некаторых перамоЎ, атрымаў запрашэнне на перасяленне ў Авалон. Спансіраваў і непасрэдна ўдзельнічаў у будоўлі Авалону (асвятляў пляцоўку ніжняга паверха, каб забяспечыць бяспеку). Хацеў пасяліцца ў адным за каналізацыйных труб, каб жыць як, цытата, чарапашка-ніндзя, але так і не пабудаваў хату. Нядоўгі час, быў сёгунам Мурашайнік і падчас кіраўніцтва, перабудаваў чыгунку, пачаў перабудоўлю вакзала і прывёў у парадак знешні выгляд месцейка.
Часы другога з паловай сезона
Пераезд у Трызьніч
Падчас наведвання адной з тусовак у Трызьнічы, пасля апытання VIOLENTYOUTH, 12.11.23 прыняў рашэнне аб пераездзе ў Трызьніч, дзе заняў пасаду падскарбія і адказваў за бюджэт паселішча, а потым і канцлерам, займаючыся юрыдычнай часткай Зьнічыцкага Княства. Таксама працягваў прымаць удзел у тусоўках у Трызьнічы.
Пазбаўленне гетманства
19 снежня 2023 года, 8ISKUP праз Часопіс ЖЭп«U» абвясціў пра тое, што ён сыходзіць з гетманату. Дакладна невядома, што там адбылося, але існуюць розныя версіі як гэта здарылася. Некаторыя падазраюць таемную гульню the_Guss, бо менавіта ён замяніў 8ISKUP на пасадзе гетмана, некаторыя прытрымліваюцца версіі пра выяўлення факта чыцерства з боку былога гетмана і трэцяя версія падзей заключаецца ў тым, што з-за ўсё гэта адбылося з-за непаразумення паміж адміністрацыяй і былым гетманам.
Часы трэцяга сезона
Барацьба за цукерыйскі цукар
Падчас трэцяга сезону і супрацьстаяння паміж Зьнічыцкім Княствам і Княствам Падземным, 8ISKUP быў забіты невядомымі злачынцамі на тэрыторыі Хельстуборгу.
Дэміхасізацыя
Пасля ўласнага забойства, дух помсты ў пошуках вінных зноў апынуўся ў Хельстуборгу. Пасля таго як ён не атрымаў адказ, дух помсты 8ISKUP выбухнуў хату Spadar_JiX, выдаліў Часопіс ЖЭп«U» і спыніў дзейнасць Гільдыі капіталістаў. Каб спыніць разбурэнні, што маглі адбыцца, 8ISKUP быў пахаваны на другім беразе ракі ад паселішча А. Супольнасць, якая засталася не задаволена падзеямі тых дзён актыўна прызывала да ігнаравання і нават поўнага забыцця.
Зьнічыцкі перыяд
Пасля невялікага тэрміну, 8ISKUP быў уваскрэшаны, каб дапамагчы сваёй Айчыне ў апошняй бойке за Цукерый. Пасля яе спрэчных вынікаў, працягнуў жыць як і да гэтага. Адсутнічаў падчас перамоў і суду паміж Зьнічыцкім Княствам і Княствам Падземным, бо перажываў наступствы ўваскрашэння — 8ISKUP ператварыўся ў жывога мерцвяка і падчас абароны UNIJA Demo яго было злёгку зблытаць з наступаючымі хворымі мерцвякамі. Пасля "выпадковага" мерапрыемства "Алдоўскія флешбэкі", 8ISKUP пачаў пераасэнсоўваць сваё месца ў Зьнічыцкім Княстве і ці варта яно было, таму 29.02.24 афіцыйна далучыўся да штаба дворфскай выведкі.
Дворфскі перыяд
З 29.02.24 афіцыйна далучыўся да штаба дворфскай выведкі ў якасці Зьнічыцкага шпіёна пад мянушкай "Агент Медавуха". За якасную аператыўную інфармацыю быў узнагароджаны. Але 11 сакавіка 2024 года быў выкрыты з-за ўцечкі з-за чаго, яму прыйшлося прасіць палітычнага прытулку ў Хельстуборгу, а потым дабравольна прыняў грамадзянства Княства Падземнага. Пасля непаразумення з кіраўніцтвам Хельстборгу і Княства Падземнага, з'ехаў 19.04.2024.
Надпячорскі перыяд
З 19.04.2024, 8ISKUP пераехаў на малую Радзіму ў Надпячор'е. Прыкладна ў той жа час, вылечыўся ад біскупскага грыпу.
Дзейнасць
- Стваральнік зборак сервера;
- Стваральнік першага прафсаюзу/гільдыі на серверы;
- Стваральнік першага бізнэса cучаснага віда на серверы;
- Ініцыятар і першы карыстальнік агульнай валюты;
- Стваральнік першага РП-івенту;
- Пераможца "Водны Спрынт 2023";
- Першаадкрывальнік паўночна-заходняга і паўднёва-заходняга кута мапы;
- Пяты чалавек, які пасяціў паўночна-ўсходні кут;
- Па-зазаліковы пераможца Пяро UNIJA;
- Пераможца "Конкурс рэдактараў UNIJA Wiki";
- Стваральнік сезоннага летазлічэння жыцця сервера;
- Першы з гульцоў, што дасягнулі стотысячнай каардынаты ў Эндзе;
- Першы з гульцоў, што дасягнулі мільённай каардынаты ў Эндзе;
- Самы буйны пакупнік на серверы (кошт адной замовы саставіў 584 дыяментавых блока ці 5256 дыяментаў);
- Другі рэдактар і пераймальнік Часопіса ЖЭп«U»;
- Былы дворфскі шпіён па справах Зьнічыі;
- Уладальнік усіх правоў на UNIJA Demo.
Адносіны
Інфантыльны чэл, дзіўны
Арганізацыі
8ISKUP належыць, ці мае адносіны, з наступнымі арганізацыямі серверу:
- Арганізацыя С.Э.К.С.;
- Старамор'е;
- Гільдыя капіталістаў;
- Бежанцы з паселішча А;
- Новапалуская канфедэрацыя;
- Адміністрацыя серверу UNIJA;
- Культ Нерынгі;
- Часопіс ЖЭп«U»;
- Княства Падземнае;
- Зьнічыцкае княства;
- Вучоныя Закапанага.
Цікавыя факты
- З'яўляецца перакладчыкам Minecraft на беларускую;
- З'яўляўся самым багатым гульцом на першым сезоне сервера і меў 3 участкі на якіх размяшчаліся ягоныя хаты і карчма, падобная на Вільцейскую;
- З'яўляецца заснавальнікам каманды перакладу BACAP (Blazeand Cave's Advancement Pack), які выкарыстоўваецца на серверы;
- Першы гулец, які быў "адменены";
- Дзеля ягоным прапановам на серверы з'явіліся Wildfire's female gender mod, пакет рэсурсаў на выпраўленне шчытоў (у тэставым рэжыме на нейкі час), подпіс прадметаў гульцамі і EmoteCraft. Таксама ўпершыню прапанаваў забарону гандлю з сялянамі па-за межамі трэйдхола на спаўне і ўскладненне правіл рэгістрацыі паселішч. Таксама, з ягонай прапановы з'явіўся гандляр "Шклаўчанін", як падзяка беларускаму гораду Шклову;
- Мае ва ўласным валоданні не толькі Надпячор'е, але і тэрыторыю "Грыбной Выспы" (архіпелаг грыбных астравоў на каардынатах -5200; 5000) з Надзеяўкай у яе першапачатковых межах. Таксама, з дазволу sccman з'яўляецца ахоўнікам і прадстаўніком інтарэсаў Малінаўкі. Таксама, 24.08.24 атрымаў ва ўласную маёмасць былы маёнтак Rottenreaper побач з Спаўнам на каардынатах -407; -688, пераназваў яго як Спаўнаўскі маёнтак і далучыў да іншай ўласнай тэрыторыі — Біскупскага панства, якая у той жа дзень пашырылася саваннай і вясковай выспамі, а ледзяная выспа пашырыла сваі межы.