Фарматаванне тэксту
Для фарматавання тэксту ў Minecraft выкарыстоўваюцца коды фарматавання. Кожны код фарматавання пачынаецца з сімвала §
. Каб увесці яго трэба націснуць Alt+21
(лічбы трэба націскаць на лічбавай клавіятуры).
Фарматаваць можна:
- тэкст у чаце;
- тэкст у кнізе з пяром;
- тэкст у файлах лакалізацыі (напрыклад фіялетавая назва ў залатога яблыка, зачарованага залатога яблыка);
- тэкст на шыльдах;
- апісанне сервера;
- назва света;
- назвы прадметаў;
- апісання прадметаў (Lore);
- імёны сутнасцяў.
Па змаўчанні ў гульне магчыма фарматаваць толькі тэкст у кнізе з пяром. Для гэтага трэба скапіяваць сімвал §
у кнігу, увесці неабходны сімвал і нешта напісаць.
Фарматаванне
Фарматаванне тэксту можна падзяліць на два тыпа: першы — гэта каляровае, а другі — стылізуючае. Першы можна выкарыстоўваць з другім, напрыклад, можна зрабіць тоўсты тэкст зялёнага колеру.
Каляровае фарматаванне
Каб напісаць нешта іншым колерам, трэба ўключыць у паведамленне знак параграфа (§) і шаснаццатковай лічбы.
Код | Назва | Тэхнічная назва | Колер тэксту | Колер цені |
---|---|---|---|---|
§0 | Чорны | black | 000000 | 000000 |
§1 | Цёмна-сіні | dark_blue | 0000AA | 00002A |
§2 | Цёмна-зялёны | dark_green | 00AA00 | 002A00 |
§3 | Бірузовы | dark_aqua | 00AAAA | 002A2A |
§4 | Цёмна-чырвоны | dark_red | AA0000 | 2A0000 |
§5 | Цёмна-фіялетавы | dark_purple | AA00AA | 2A002A |
§6 | Залаты | gold | FFAA00 | 2A2A00 |
§7 | Шэры | gray | AAAAAA | 2A2A2A |
§8 | Цёмна-шэры | dark_gray | 555555 | 151515 |
§9 | Сіні | blue | 5555FF | 15153F |
§a | Зялёны | green | 55FF55 | 153F15 |
§b | Сіне-зялёны | aqua | 55FFFF | 153F3F |
§c | Чырвоны | red | FF5555 | 3F1515 |
§d | Фіялетавы | light_purple | FF55FF | 3F153F |
§e | Жоўты | yellow | FFFF55 | 3F3F15 |
§f | Белы | white | FFFFFF | 3F3F3F |
Тэкставае фарматаванне
Код | Вынік | Апісанне |
---|---|---|
§k | Заблытаны | |
§l | Тоўсты | |
§m | Толькі для Java Edition | |
§n | Падкрэслены | Толькі для Java Edition |
§o | Курсіў | |
§r | Скід |
Прыклад
Наступны тэкст можна ўставіць у кнігу з пяром, каб стварыць тое, што бачна на выяве:
Заўвагі
- У файлах
end.txt
,credits.txt
иsplashes.txt
выкарыстоўваецца падобнае фарматаванне.