Як усталяваць пераклад дасягненняў

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Гэта інструкцыя дапаможа правільна ўсталяваць пераклад дасягненняў датапака BlazeandCave's+Advancements, на беларускую мову, калі вы выкарыстоўваеце беларускую, як асноўную мову гульні.

Падрыхтоўка

Без дадатковых дзеянняў усе дасягненні будуць толькі на англіскай мове:

Дасягненні без перакладу, мова гульні - беларуская.

Каб усталяваць пераклад спампуйце файл з афіцыйнай старонкі датапака. Ці, калі вы карыстаецеся зборкамі модаў, асобны пераклад для нашага сервера можна знайсці ўнутры зборак.

Усталяванне

Моўны датапак усталёўваецца як звычайны датапак у вашым кліенце гульні. Пераходзім у Налады гульні:

Налады гульні.png

Потым у Пакеты рэсурсаў:

Пакеты рэсурсаў.png

І націскаем кнопку Папка з пакетамі:

Папка з пакетамі.png


Аўтаматычна адкроецца акно правадніка з папкай, куды трэба скапіраваць *.zip файл які вы спампавалі раней:

Файлы у папцы.png

Зараз вяртаемся ў гульню і бачым, што у Пакетах рэсурсаў з'явіліся рэсурсы для перакладу, ціснем на іконку патрэбнага нам рэсурса (ён павінен перайсці ў спіс з правага боку). Калі гульня папярэджвае што пакет рэсурсаў прызначаны для ранейшай версіі, гэта не страшна, усё будзе працаваць і так, пагаджаемся:

Папярэжвае пра версію.png

І ціснем Гатова:

Ціснем на пакет рэсурсаў.png


Віншую! Вы ўсталявалі пераклад дасягненняў, прыемнай гульні.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.