Як усталяваць пераклад дасягненняў
Гэта інструкцыя дапаможа правільна ўсталяваць пераклад дасягненняў датапака BlazeandCave's+Advancements, на беларускую мову, калі вы выкарыстоўваеце беларускую, як асноўную мову гульні.
Падрыхтоўка
Без дадатковых дзеянняў усе дасягненні будуць толькі на англіскай мове:

Для таго, каб усталявать спампуйце файл: BACAP_LanguagePack_UNIJA_edition.zip які ўтрымлівае поўны пераклад дасягненняў з адсылкамі на гульнявыя падзеі нашага сервера, ці афіцыйны перадклад на беларускую.
Усталяванне
Моўны датапак усталёўваецца як звычайны датапак у вашым кліенце гульні. Пераходзім у Налады гульні:
Потым у Пакеты рэсурсаў:
І націскаем кнопку Папка з пакетамі:
Аўтаматычна адкроецца акно правадніка з папкай, куды трэба скапіраваць *.zip файл які вы спампавалі раней:
Зараз вяртаемся ў гульню і бачым, што у Пакетах рэсурсаў з'явіліся рэсурсы для перакладу, ціснем на іконку патрэбнага нам рэсурса (ён павінен перайсці ў спіс з правага боку). Калі гульня папярэджвае што пакет рэсурсаў прызначаны для ранейшай версіі, гэта не страшна, усё будзе працаваць і так, пагаджаемся:
І ціснем Гатова: