Як усталяваць скін на серверы UNIJA

З пляцоўкі UNIJA | Беларускі кубічны сервер

Гэта інструкцыя дапаможа правільна ўсталяваць скін, каб вы, усе гульцы і плагіны сервера яго бачылі. Выбраць скін можна на адным з сайтаў, напрыклад https://minecraft.novaskin.me/gallery/ ці https://uk.namemc.com/minecraft-skins.

Афіцыйны лаўнчар

Калі вы гуляеце праз афіцыйны лаўнчар, то пры першым заходзе на сервер ваш скін будзе спампаваны і ўсталяваны аўтаматычна. Далей пасля змены скіна ў афіцыйным лаўчары трэба ўвесці каманду /skin update для абнаўлення файла скіна на серверы.

Змяніць скін пасля на нейкі іншы, які ўжо быў запампаваны на сервер можна праз інтерфейс выбару скіноў, адкрыць інтэрфейс можна з дапамогай каманды /skins

Інтерфейс выбару скіноў

TLauncher

Гулец са скіном TLauncher

Калі вы гуляеце праз TLauncher і ўсталявалі свой скін на сайце TLauncher, то пры гульне на серверы бачыць ваш скін будзеце толькі вы і іншыя гульцы з наладжаным TLauncher, астатнія гульцы і плагіны сервера (напрыклад мапа) будуць бачыць стандартны скін Сціва.

Гулец са скіном TLauncher на мапе

Каб выправіць гэта, трэба выключыць "Выкарыстоўваць скіны TLauncher" у наладках акаўнтаў:

Наладкі акаўнтаў TLauhcher

Пасля запуску гульні трэба дадаць любы скін на ваш густ, напрыклад шукаем скін на https://minecraft.novaskin.me/gallery/ і капіруем прамую спасылку на яго:

Спасылка на скін.png

Пасля трэба ўвесці каманду /skin url <спасылка.png> каб запампаваць скін на сервер:

Спасылка каманды скін.png



Пасля спампоўкі скін аўтаматычна ўсталюецца. Змяніць скін пасля на нейкі іншы, які ўжо быў запампаваны на сервер раней, можна камандай /skins

Каб новы скін з'явіўся на мапе трэба перападлучыцца да сервера і абнавіць старонку з мапай.

Гулец са скіном на мапе
Усталяваны скін у меню гульца


Калі вы актывуеце скін на серверы, а потым уключыце наладку "Выкарыстоўваць скіны TLauncher", то на мапе і ў гульне па-ранейшаму усе будуць бачыць ваш сапраўдны скін з сервера, але вы будзеце бачыць нейкі выпадковы скін ад TLauncher.