UNIJA Bedrock edition
Гэты артыкул дапаможа пачаць гуляць на серверы з Bedrock версіі гульні. У нас усталяваны спецыяльны плагін, які дазваля падлучацца і гуляць на Java серверы разам з астатнімі гульцамі.
Далучаемся да сервера
Для таго каб пачаць гуляць трэба дадаць адрас сервера, для гэтага трэба націснуць "Дадаць сервер":
Потым увесці назву, напрыклад UNIJA і адрас: b.unija.by ці 95.217.92.215 і порт: 25628
І пасля загрузкі свету — напішыце каманду /register <вашПароль> <паўтарыцьПарль>
каб зарэгістравацца. Смвал * перад вашым нікам дадаецца аўтаматычна, і азначае што вы гуляеце праз Bedrock.
Калі будзеце гуляеце толькі праз Bedrock на гэытм усё, больш нічора рабіць не патрэбна.
Увага! З улікам таго, што сервер па-ранейшаму працуе на Java, механікі рэдстоўна і астатнія дробныя фішкі працуюць як у Java-версіі гульні, але вы можаце выкарыстоўваць свае пакеты рэсурсаў, напрыклад Minecraft RTX і г.д.
Аб'ядноўваем Java і Bedrock акаўнты
Калі ў вас ёсць асноўны акаўнт з якога вы гуляеце праз Java кліент, то зараз патрэбна аб'яднаць ваш Bedrock акаўнт з асноўным акаўнтам на серверы. Для гэтага адночасова падлучаемся да сервера з двух прылад.
З асноўнага Java-акаўнта пішам каманду /linkaccount <ваш_нік_Bedrock>
Далей у чаце бачым каманду, якую трэба выканаць с Bedrock прылады: /linkaccount <ваш_нік_Java> <код>
Пасля паспяховага аб'яднання Bedrock і Java акаўнтаў адна з прылад будзе прымусова адлучана ад сервера, а зайсці асобна ў былы Bedrock акаўнт будзе немагчыма.
Каб зноў раз'яднаць акаўнты трэба выкарыстаць каманду /unlinkaccount
І усё працуе як у Java без абмежаванняў?
Не зусім, з улікам таго што версіі кліентаў розныя, вось спіс рэчэй якія недаступны калі вы гуляеце праз Bedrock:
- не бачна "небачных" рамак, яны выглядаюць як звычайныя;
- не бачна асабісты скін у меню на ПК, на тэлефоне не бачна асабісты скін зусім (астатнія гульцы сервера звычайна будуць бачыць ваш скін, які вы наладзілі згодна з гэтай інструкцыяй);
- рэч у левую руку можна браць толькі праз меню Інвентар;
спіс дапаўняецца...