UNIJA Bedrock edition

З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Увага! З 08.01.2024 сервер перайшоў у ліцэнзійны рэжым, каб гуляць праз Bedrock версію гульні ў вас павінен быць акаўнт з Java-ліцэнзіяй Minecraft
...

Гэты артыкул дапаможа пачаць гуляць на серверы з Bedrock версіі гульні. У нас усталяваны спецыяльны плагін, які дазваля падлучацца і гуляць на Java серверы разам з астатнімі гульцамі.

Аб'ядноўваем акаўнты

Для таго, каб пачаць гуляць трэба спачатку злучыць вашыя Bedrock і Java акаўнты паміж сабою праз сервіс Global Linking. Калі вы рабілі гэта раней для гульні на іншых ліцэнзійных серверах, то гэты крок можаце прпусціць і перайсці адразу да далучэння да сервера UNIJA:
1. Заходзім на старонку https://link.geysermc.org/start
2. Выбіраем Online linking калі жадаеце звязаць акаўнты адразу праз аўтарызацыю на сайце ці Server linking каб аб'яднаць акаўнты пры далучэнні да спецыяльнага сервера ў гульне. Мы будзем разглядаць прыклад аб'яднання праз сайт, бо ён хутчэйшы і зручнейшы.
3. Пасля націскання кнопкі Online linking заходзім у ваш Microsoft акаўнт на якім вы маеце ліцэнзію гульні Minecraft і з якога вы залагініліся у Bedrock-кліент.
4. Даем дазвол сервісу Global Linking на доступ да інфармацыі вашага профілю Xbox Live. Тут праграма атрымае дэталі вашага Bedrock акаўнта.

Java-bedrock0.png

5. Далей ціснем на кнопку Login to Java каб сервіс атрымаў дэталі вашага акаўнта для гульні на Java і спраўдзіў наяўнасць ліцэнзіі. Калі усё прашло паспяхова, вы атрымаеце паведамленне successfully linked your account! якое гаворыць нам пра тое што акаўнты звязаныя.

Java-bedrock1.png

Далучаемся да сервера

Для таго каб пачаць гуляць трэба дадаць адрас сервера, для гэтага трэба націснуць Дадаць сервер:

Unijabedrock1.jpg

Потым увесці назву, напрыклад UNIJA і адрас: m.unija.by і порт: 19132

Unijabedrock3.jpg

Прыемнай гульні!

Увага! З улікам таго, што сервер па-ранейшаму працуе на Java, механікі рэдстоўна і астатнія дробныя фішкі працуюць як у Java-версіі гульні, але вы можаце выкарыстоўваць свае пакеты рэсурсаў, напрыклад Minecraft RTX і г.д.

І ўсё працуе як у Java без абмежаванняў?

Не зусім, з улікам таго што версіі кліентаў розныя, вось спіс рэчэй якія недаступны калі вы гуляеце праз Bedrock:

  • нябачна "нябачных" рамак, яны выглядаюць як звычайныя;
  • рэч у левую руку можна браць толькі праз меню Інвентар;
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.