Зборкі модаў UNIJA
Гэтая інструкцыя дапаможа вам усталяваць шыкоўныя зборкі ад модэкспертаў UNIJA.
Нататкі
Па-першае
Варта адзначыць, што лягчэй за усё дадаць яе праз наступныя ЛІЦЭНЗІЙНЫЯ лаўнчары:
- MultiMC (https://multimc.org);
- Prism Launcher (https://prismlauncher.org);
- GDLauncher (https://gdlauncher.com/);
- ATLauncher (https://atlauncher.com/downloads);
- Modrinth Launcher (https://modrinth.com/app) Пры карыстанні гэтым лаўнчарам, глядзі ЧаПы;
- CurseForge App (https://www.curseforge.com/download/app).
Гэтак жа працуе і з іншымі віруснымі ***лаўнчарамі, напрыклад, TLauncher/TL Legacy.
Па-другое
Варта адзначыць асаблівасці зборкі. Яны наступныя:
- Хуткае, моладзевае, зручнае і сучаснае ядро Fabric, да версіі 4 — Quilt. Ніякіх Forge ці іншых;
- Убудаваныя рэсурспакі на пераклад дасягненняў, татэм з Вайтам (2D і 3D варыянты) і іншымі паляпшэннямі;
- Поўная сумяшчальнасць з пакетамі рэсурсаў і модамі, якія патрабуюць Optifine без яго самаго на Max-версіі зборкі
- і шмат іншага!
Па-трэцяе
Калі вас цалкам задавальняе ваша зборка, але вы хочаце дадаць крыху больш сервера ў гульню, то раім вам усталяваць наш пакет рэсурсаў UNIJA RP ці UNIJA QoL і сачыць за яго абнаўленнямі
Спіс модаў і пакетаў рэсурсаў
Awe-версія
Awe-версія зборкі з'яўляецца несур'ёзнай зборкай для тых, хто хоча паспрабаваць штосьці новае. Вось спіс усіх модаў зборкі:
Lite-версія
Lite-версія зборкі накіравана на аптымізацыю гульнявога працэса. Колькасць модаў, якія паўплываць на ванільнасць гульні зведзена к 0. Вось спіс усіх модаў зборкі:
Max-версія
Max-версія зборкі, накіравана, акрамя аптымізацыі некаторых дзеянняў у гульне, але і паляпшэння ўзаемадзеяння з ёй. Вось спіс ўсіх модаў зборкі:
Пакеты рэсурсаў
Пакеты рэсурсаў адрозніваюцца ад зборкі да зборкі, але ўсе маюць наступныя:
Крокі для дадання зборкі
Калі ў вас адзін з лаўнчараў вышэй
- Абіраеце пункт "Дадаць зборку";
- Шукаеце пункт "Імпартаваць з zip" (Ён можа гучаць як Import from zip, Add zip, Add Instance, Выбрать файл zip, Дадаць зборку і г.д.);
- Абіраеце зборку UNIJA_modpack_Lite, UNIJA_modpack_Max ці UNIJA_modpack_Awe з файла не распакоўваючы яго;
- Чакаеце і гатова, прыемнай гульні!
Калі ў вас Modrinth Launcher
- Абіраеце пункт "Create profile";
- Абіраеце ўкладку "From file" (Яна знаходзіцца паміж Create і Import From Launcher);
- Абіраеце зборку UNIJA_modpack_Lite, UNIJA_modpack_Max ці UNIJA_modpack_Awe у фармаце .mrpack (зборка ў фармаце .zip не падыйдзе) з файла не распакоўваючы яго;
- Чакаеце і гатова, прыемнай гульні!
Калі ў вас афіцыйны лаўнчар
УВАГА, калі ў вас MacOS, перад капіяваннем захавайце ўсе свае папкі saves, modes, screenshots, бо ў MacOS папкі перазапісваюцца цалкам, а не толькі файлы з аднолькавымі імёнамі ўнутры іх.
- Адкрываеце архіў зборкі UNIJA_modpack_Lite ці UNIJA_modpack_Max па шляху <Назва зборкі.zip> → <Назва зборкі> → .minecraft;
- Капіруеце з заменай усе папкі, што бачыце (у тым ліку і config, не хвалюйцеся, папка saves не прападзе, калі ў вас Windows) (Калі ў вас MacOS трэба націснуць "cmd+shift+.", каб убачыць схаваныя файлы. Далей зайсці ў папку .minecraft і скапіяваць усё яе змесціва ў сваю папку minecraft з перазапісам. Апасля вярнуць патрэбныя сэйвы, скрыншоты і моды з папярэднезахаванага);
- Пераканаўшыся ў наяўнасці папкі versions, адкрыйце афіцыйны лаўнчар і праверце наяўнасць зборкі;
- Калі нічога няма, паспрабуйце ўстанавіць Fabric (https://fabricmc.net/use/installer/) версіі 0.16.10;
- Чакаеце і гатова, прыемнай гульні!
ЧаПы
П: Я маю вялізную колькасць модаў на Forge! Я магу неяк перанесці іх сюды?
А: Не.
П: А мне абавязкова ставіць вашу зборку, каб гуляць на гэтым цудоўным серверы?
А: Не, не абавязкова. Наш сервер не змяшчае гульнявых элементаў, што пры адсутнасці проста ламаюць гульню і ўсе яе прынцыпы. З новага ў нас — падтрымка эмоцый ад Emotecraft і галасавы чат ад PlasmoVoice.
П: Я не бачу папку .minecraft. Куды яна дзелася?
А: Для MacOS, націсніце Command + Shift + кропка (.) ці націснуўшы «Просмотр» у меню Finder і націсніце «Показать скрытые файлы». Калі не спрацавала, view → go to folder → .../.minecraft. Для Windows - адкрыўшы любую папку, ва ўкладцы "Упорядочить" выберыце пункт "Параметры папок и поиска". У з'явіўшымся акне перайдзіце на ўкладку "Вид" і ў разделе "Дополнительные параметры", у самым нізе спісу выберыце "Показывать скрытые файлы, папки и диски".
П: Я хачу паказць усім свой шыкоўны сюрыкен, але не магу дадаць эмоцыі! Што мне рабіць?
А: Калі вы хаціце дадаць эмоцыі, то дадавайце адпаведныя файлы.json у папку .minecraft/emotes. Калі вы хаціце наладзіць эмоцыі для хуткага доступа, то націсніце Config Emotes. Калі вы хаціце выкарыстоўваць эмоцыі падчас бегу ці хадзьбы, то перайдзіце ў Config Emotes → Mod Options → stopthreshold і павялічце значэнне на зручнае вам (прапануецца 0,45+).
П: А чаму не OptiFabric і іншых модаў, якія дазваляюць карыстацца модамі на Forge?
А: Гэтая зборка значна павялічвае колькасць FPS без кастылей і усіх праблем.
П: Чаму болей не Quilt?
А: Quilt вельмі зручнае і моладзевая ядро, але справа ў тым, што з-за павольнай хуткасці абнаўлення і "сталага" кам'юніці, якое не хацела ім карыстацца, стваральнікі модаў і зборак перасталі яго падтрымліваць. Суадносна, замены папулярных модаў ужо былі знойдзены і мэт заставацца там больш няма.
П: А як жа мой плашч/павялічэнне/шэдэйры? Няўжо я ўсё згублю?
А: Не, усяму гэтаму ё альтэрнатыва здаровага чалавека, якая тут існуе. Таму вы зможаце рабіць неймаверна крутыя кадры з павялічаннымі плашчамі.
П: Які рост прадукцыйнасці?
А: Залежыць ад самой прылады з якой вы гуляеце. Калі гэта пятнаццацігадовы ноўтбук - купіце сабе нешта іншае з нашага дзясяцігоддзя.
П: Мне не падабаецца Вайт і татэм з ім! Я хачу яго выдаліць. Што рабіць?
А: Вы можаце выдаліць рэсурспак з зборкі, але не самаго Вайта.
П: Як кіраваць модамі?
А: З афіцыйнага лаўнчара - ніяк. З іншых - шукайце раздзел "Моды" ці "Mods", каб паглядзець спіс усіх актыўных мадыфікацый.
П: Якая версія гульні?
А: Версія 1.20.1 для зборак < v3. Версія 1.21 для зборак v4. Версія 1.21.4 для зборак v5.
П: А гэта зборка не спампуе мае паролі?
А: ;)
П: А гэта зборка дазволіць мне зайсці з піраткі на сервер?
А: ;)
П: А дзе пакет рэсурсаў UNIJA RP?
А: Пакет UNIJA RP мае функцыі, якія залежаць ад невышадшага Optifine, а менавіта функцыі CIT (Custom Item Textures) і ён будзе перараблівацца з нуля. На час адсутнасці, існуе замена — UNIJA QoL.
П: Я ўсталяваў MultiMC/Prism Launcher/інш. і ён патрабуе Java 17/21, але я спампоўваў апошнюю версію!
А: Мабыць і так, але версія спампаваная з першай ссылкі — 1.8. Таму варта спампаваць і указаць шлях да Java 17 (https://www.oracle.com/java/technologies/downloads/#java17) ці Java 21 (https://www.oracle.com/java/technologies/downloads/#java21) у залежнасці ад таго, што патрабуе гульня.
П: Я спампаваў Modrinth Launcher і ён піша нешта невядомае пры спробе дадаць зборку! Што рабіць?
А: Пераканайцеся ў версіі праграмы. Старыя версіі лаўнчара, напрыклад, могуць не ўбачыць версію загрузчыка для модаў, таму спачатку паспрабйце абнавіцца.
П: Куды звяртацца, каб абразіць аўтара зборкі ці папрасіць дапамагчы з праблемамі?
А: Пішыце ў Discord 8ISKUP(@b15cup)
Спіс змяненняў
v2
Спіс змен другой версіі знаходзіцца тут
v3
Спіс змен трэцяй версіі знаходзіцца тут
v4
Спіс змен чацвёртай версіі будзе тут
v5
Спіс змен чацвёртай версіі будзе тут