Уводзіны

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Уводзіны

Калі вы гэта чытаеце, значыцца вы ўжо на спаўне, ці хутка туды трапіце. Давайце пазнаёмімся з тым, што ў нас ёсць і як яно працуе.

Статусы

Усе гульцы атрымліваюць статус [Мяшчанін], ён дазваляе як звычайна гуляць ва ўсім свеце і выкарыстоўваць фермы і механізмы. Выключэннем для новых гульцоў, якія толькі далучыліся і атрымалі значок "🍀" побач з нікам, з'яўляюцца абароненыя тэрыторыі — гэта буйныя паселішчы ці базы іншых гульцоў.

З часам, калі вы інтэгруецеся ў суполку і пакажаце, што разумееце беларускую мову, пабудуеце нешта значнае ці проста будзеце гуляць не парушаючы правілы, у вас будзе магчымасць пазбавіцца "🍀" ў статусе і атрымаць дазвол гуляць ва ўсім свеце без абмежаванняў.

Што рабіць далей?

На спаўне ёсць агульнасерверны партал у энд, праз які можна не толькі трапіць да месца дзе раней жыў цмок, але і хутка трапіць да свайго ложка. Другі партал вядзе ў нэдар, дзе існуюць шляхі амаль да ўсіх паселішч серверу. Таксама ў нас працуе каманда /spawn якая заўсёды верне вас туды, адкуль вы пачалі. Калі вам больш падабаецца вандраваць у звычайным свеце, то амаль праз увесь сервер праходзіць чыгунка. Чыгуначны вакзал знаходзіцца па другі бок ракі ад парталу ў нэдар.
Яшчэ побач са спаўнам ёсць Гандлёвы дом, гэта месца агульнасервернага гандлю праз жыхароў, з-за таго што раней кожны сам сабе будаваў вялізарныя месцы для гандлю, якія вельмі моцна ўплывалі на працаздольнасць сервера, асабістыя пляцоўкі для гандлю былі забаронены і ўсе гульцы гандлююць на спаўне.

Правілы

Не гледзячы на тое, што ў нас няма прыватаў у звычайным выглядзе, на серверы забаронены грыф, крадзеж чужых рэчаў і ўсялякія неадэкватныя дзеянні ў дачыненні да іншых гульцоў ці іх маёмасці згодна з Статутам UNIJA. Адміністратары і мадэратары сочаць за парадкам і тым, каб усім было камфортна.

Навігацыя

Каб арыентавацца па серверу можна выкарыстоўваць анлайн-мапу, а яшчэ зручней карыстацца мапай і атрымліваць сакрэтныя паведамленні праз праграму UNIJA-дапамога.
Для больш зручнай гульні прапануем усталяваць адну са зборак рэкамендуемых модаў ад наша сервера. Гэта не абавязкова, можна гуляць і так. І каб больш паглыбіцца ў гісторыю сервера і падзеі якія адбываліся, можна завітаць на іншыя старонкі нашага Wiki-праэкту у якім гульцы захоўваюць летапісы розных падзей і цікавостак пра гульнявы працэс. Wiki таксама выкарыстоўваецца для ажыццяўлення нейкіх адміністрацыйных працэсаў (напрыклад рэгістрацыя ўласнага паселішча ці места).

Вынік

А зараз можаце пачынаць гуляць. Стварайце сваё паселішча або далучыцеся да існуючага, ці пабудуйце бізнэс-імперыю альбо прапануйце астатнім гульцам нейкае цікавае мерапрыемства альбо проста будуйце нешта для сябе. Прыемнай вам гульні:)

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.