Экалагічнасць

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

(Пасля перасылкі з Экалягічнасьць)

Экалягічнасьць (таксама ўстойлівае разьвіццё, этычнасьць) — тэрмін, які азначае імкненне развіваць дзейнасьць у гармоніі з істотамі і ландшафтамі, згодна з прынцыпамі этычнасьці.

Гісторыя

Спачатку тэрмін ужываўся Арганізацыяй СЭКС пры ацэнке негатыўнага ўплыву дзецнасці паселішч на прыроднае асяроддзе і не меў дакладна вызначаных прынцыпаў. Упершыню тэрмін быў апісаны гульцом haifulade пасля пачатку ўжывання як аднаго з прынцыпаў развіцця Саны.

Асноўныя прынцыпы

Санянскія прынцыпы экалагічнасці і прынцыпы экалагічнасці Арганізацыі СЭКС хоць і падобны, але адрозніваюцца ў некаторых пунктах.

  • Мінімальная змена рэльефу пад забудовы — санянскі прынцып экалагічнасці;
  • Захаваньне арыгінальнай расліннасьці — санянскі прынцып экалагічнасці;
  • Шанаванне жыцця мобаў, у тым ліку і варожых — санянскі прынцып экалагічнасці;
  • Зоны адпачынку і шчырыя ўмовы працы, на фермах з ўдзельніцтвам жывёл — прынцып экалагічнасці Арганізацыі СЭКС;
  • Забарона на будаваньне фермаў масавага забойства мобаў — санянскі прынцып экалагічнасці;
  • Этычнае стаўленне да гадавання жывёлаў;
  • Выкарыстаньне этычных практыкаў у выпадку наяўнасьці альтэрнатываў;
  • Выкарыстанне механізмаў перапрацоўкі і ачысткі на прамысловых прадпрыемствах — прынцып экалагічнасці Арганізацыі СЭКС;
  • Выкарыстаньне мясцовых матэрыялаў для забудовы — санянскі прынцып экалагічнасці;
  • Стварэнне запаведнікаў і ахоўваемых прыродных зон;
  • Азеляненне прамысловых і гарадскіх раёнаў — прынцып экалагічнасці Арганізацыі СЭКС;
  • Пазбяганне збытнага асьвятленьня тэрыторыяў — санянскі прынцып экалагічнасці.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.