Сервер LAB

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

(Пасля перасылкі з Lab)

Сервер LAB (таксама вядомы як UNIJA Lab, Unija Lab) — пабочны праект сервера UNIJA. Працаваў з 20 ліпеня па 23 жніўня.

Доступ

Каб трапіць на сервер трэба было спампаваць зборку модаў на Minecraft 1.20.1 з Forge 47.4.0 і далучыцца да сервера па IP lab.unija.by .

Пра сервер

На праекце вам трэба было пачаць выжыванне ў жорсткім свеце, які перажыў таямнічую катастрофу. Гісторыя здарэння была запісана ў дробных запісках, якія велі вас па сюжэту. Акрамя гэтага, гульцы штодзённа чулі кліч, які вядзе вас...

Гульцам прыхадзілася выкарыстоўваць свае інжынерныя і прыгодніцкія здольнасці каб пераадолець вірус, голад, боль і нават межы гэтай планеты.

Гісторыя

Сервер адчыніўся 20 ліпеня 2025 года. На той момант гульцы не маглі паляцець у космас, бо з-за спецыяльнага пакету даных, гульцы не маглі пабудаваць варштак НАСА.

21 ліпеня былі аформлены галоўныя паселішчы сервера: Прашмандоўск і паселішча haifulate з Dankey44. 23-25 ліпеня былі пабудаваны першыя ядзерныя рэактары, якія зрабілі выбух.

25-27 ліпеня былі знойдзены ўсе Зямныя кнігі, і расшыфраваны код, які дазволіў гульцам паляцець у космас.

28 ліпеня аформілісь калоніі на Месяцы і Марсе.

1 жніўня быў завершаны сюжэт. Зона стала 4к на 4к у кожным свеце, а орды былі знішчаны.

5 жніўня была аформлена апошняя калонія на Гласіо.

23 жніўня сервер быў зачынены, а 30 жніўня свет з’явіўся ў агульным доступе.

Сюжэт кніг

Зямля

Месяц

Марс

Правілы

На серверы забаронена:

  • Забіраць сюжэтныя кнігі (Можна рабіць копію).
  • Чыты;
  • Моды на мінікарту/карту;
  • Freecam і яго аналагі;
  • Грыф, крадзеж чужых рэчаў;
  • Усялякія неадэкватныя дзеянні ў дачыненні да іншых гульцоў ці іх маёмасці.

Моды

Як спампаваць зборку

Minecraft Launcher

  1. Спампуйце Forge 47.4.0 з сайта Forge (Download Recommended, Installer);
  2. У ўстаноўшчыку абярыце пункт "Install client" і націсніце ОК;
  3. Пасля загрузкі адчыніце Minecraft Launcher і выберыце вось гэтую версію гульні і націскніце "Гуляць"
    пункт 3
  4. Зачыніце гульню, адчыніце каранёвую папку дадзенай версіі і пераканаўшыся, што ў папцы ёсць папка mods скапіруйце ўсе файлы з архіва UNIJA_LAB ў каранёвую тэчку дадзенай версіі з заменай.
  5. Гатова, прыемнай гульні!

PrismLauncher, MultiMC

  1. Абіраеце пункт "Дадаць зборку";
  2. Шукаеце пункт "Імпарт"
  3. Абіраеце зборку UNIJA_LAB у фармаце .mrpack;
  4. Чакаеце і гатова, прыемнай гульні!

Modrinth

  1. Абіраеце пункт "Create new instance";
  2. Абіраеце ўкладку "From file" (Яна знаходзіцца паміж Custom і Import From Launcher);
  3. Абіраеце зборку UNIJA_LAB у фармаце .mrpack;
  4. Чакаеце і гатова, прыемнай гульні!

Пакет рэсурсаў

Калі вы жадаеце пагуляць у некаторыя моды з перакладам, вы можаце спампаваць пакет рэсурсаў. Ён зроблены з дапамогай ШІ, таму ў ім ёсць памылкі і ён не з’яўляецца часткай зборкі.

Дзякуй observr за пераклад Farmer Delight!

Шыфр

На серверы каб адчыніць магчымасць рабіць ракеты трэба разгадаць шыфр. Каб дапамагчы гульцам быў зроблены сайт.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.