Зборкі модаў UNIJA
Гэтая інструкцыя дапаможа вам усталяваць шыкоўныя зборкі ад модэкспертаў UNIJA.
Нататкі
Па-першае
Варта адзначыць, што лягчэй усяго дадаць яе праз наступныя ЛІЦЭНЗІЙНЫЯ лаўнчары:
- MultiMC (https://multimc.org);
- Prism Launcher (https://prismlauncher.org);
- ATLauncher (https://atlauncher.com/downloads);
- PolyMC(https://polymc.org).
Таксама працуе і з іншымі віруснымі ***лаўнчарамі, напрыклад, TLauncher.
Па-другое
Варта адзначыць асаблівасці зборкі. Яны наступныя:
- Хуткае, моладзевае, зручнае і сучаснае ядро Quilt - форк Fabric (гэта значыць поўную сумяшчальнасць модаў). Ніякіх Forge ці іншых;
- Убудаваныя рэсурспакі на пераклад дасягненняў (версія 0.7) і татэм з Вайтам (2D і 3D варыянты);
- Поўная сумяшчальнасць з пакетамі рэсурсаў і модамі, якія патрабуюць Optifine без яго самаго;
- Адсутнасць любых экранаў пры перазагрузке пакетаў рэсурсаў і папярэджванняў аб нясумяшчальнасці пакета;
- І шмат іншага!
Спіс модаў і пакетаў рэсурсаў
Lite-версія
Lite-версія зборкі накіравана на аптымізацыю гульнявога працэса. Колькасць модаў, якія паўплываць на ванільнасць гульні зведзена к 0. Вось спіс усіх модаў зборкі:
- Animatica (Дадае магчымасць анімацыі іншых тэкстур гульні)
- Borderless Mining (Дадае магчымасць зрабіць гульню ў поўнаэкранным безрамачным рэжыме)
- Camera Utils (Дадае магчымасць змяняць камеру ад трэцяй асобы, замацоўваць камеру ў паветры і таксама павялічэнне)
- Capes (Дадае падтрымку плашчэй ад Optifine, LabyMod, Cosmetica, Wynntils і Capes++)
- Chat Heads (Дадае маленькія іконкі галоў гульцоў у чаце, каб вы не паблыталі з кім размаўляеце)
- CIT Resewn (Дадае падтрымку карыстальніцкіх тэкстур прадметаў)
- Cloth Config (Бібліятэка для модаў)
- Continuity (Дадае сумяшчэнне тэкстур блокаў і шкла)
- Dynamic FPS (Абмяжоўвае колькасць FPS, калі гульня згорнута ці неактыўна)
- Ears (Дадае падтрымку усялякіх рагоў, вушэй і гэтак далей)
- Eating Animation (Дадае анімацыі паяданне ежы ад першай асобы, бачныя толькі вам)
- EmuNO (Адключае розныя асаблівасці на MacOS)
- Enhanced Block Entities (Дадае магчымасць усталявання карыстальніцкіх тэкстур блокам і таскама аптымізуе іх рэндэр)
- Entity Model Features (Аддон да ETF, які дадае падтрымку функцыі CEM з Optifine)
- Entity Texture Features (Дадае магчысмасць усталявання карыстальніцкіх тэкстур істот і яшчэ дазваляе ўзаемадзейнічаць з бліскучымі тэкстурамі і скінамі гульцоў)
- EntityCulling (Змяняе рэндэр тых блокаў, якія вы не бачыце)
- FabricSkyBoxes (Дадае магчымасць усталявання карыстальніцкіх воблак)
- FabricSkyBoxes Interop (Аддон да FabricSkyBoxes, які дадае сумяшчальнасць з MCPatcher і Optifine)
- Fast QUit (Дадае магчымасць вярнуцца ў галоўнае меню, калі адзінночны свет захоўваецца ў фоне)
- Ferrite Core (Змяньшае расходванне памяці некалькімі шляхамі. Падрабязней толькі на вышэйшам эльфійскай)
- ImmediatelyFast (Змяняе і аптымізуе рэндэр у гульні)
- Indium (Аддон для Sodium, які дадае падтрымку рэндэра тых эфектаў, што не падтрымлівае Sodium)
- Iris (Дадае падтрымку шэйдэраў, цалкам сумяшчальны з шэйдэрамі на Optifine)
- LambdaBetterGrass (Дадае плаўныя пераходы з блокаў з снегам, травой і гэтак далей на іншыя)
- LambDynamicLights (Дадае дынамічнае святло ў гульню ад факелаў у руке, на зямлі, мобаў у агне і гэтак далей)
- Lithium (Дадае розныя паляпшэнні пры аптымізацыі гульні)
- Main Menu Credits (Дадае магчымасць дадання тэкста ў глаўнае меню не толькі ў ніжні левы бок)
- Mod Menu (Дадае магчымасць кіраваць наладамі модаў у гульне)
- ModernFix (Змяньшае расходванне памяці, фіксіць некаторыя багі і паляпшае рэндэр)
- More Culling (Аптымізуе рэндэр тых прадметаў і блокаў, якія вы не бачыце)
- No resource Pack Warnings (Прыбірае папярэджанне аб несумяшчальнасці пакетаў рэсурсаў)
- Not Enough Animations (Дадае і выпраўляе шмат анімацый ад трэцяй асобы, напрыклад трыманне карты, позы гульца на кані і ў чоўне)
- OptiGUI (Дадае магчымасць усталявання карыстальніцкага інтэрфэйса)
- Plasmo Voice (Дадае галасавы чат у гульню)
- Puzzle (Бібліятэка для модаў)
- Quilt Kotlin Libraries (Аддон для ядра Quilt)
- Quilted Fabric API (Само ядро Quilt)
- Reese's Sodium Options (Паляпшае экран налад Sodium)
- Sodium (Павялічвае колькасць FPS, прыбіраючы шпілі нагрузкі і выпраўляючы некаторыя графічныя памылкі)
- Sodium Extra (Аддон для Sodium, які пашырае спіс налад)
- Thread Tweak (Пераразмяркоўвае патокі на ЦП для гульні)
- Very Many Players (Змяняе рэндэр гульцоў пры вялікай іх колькасці)
- YetAnotherConfigLib (YACL) (Бібліятэка для модаў)
- Your Options Should Be Respected (YOSBR) (Падмяняе файл канфігурацыі, калі такога няма)
Max-версія
Max версія - гэта пашыраная Lite-версія, якая акрамя аптымізацыі накіраванна на змяненне і паляпшэнне гульнявога працэсу, таму яна мае тыя ж моды ў аснове, але ўключае наступныя:
- AdvancementInfo (Дадае кантэкстнае меню, якое дазваляе даведацца што патрэбна для асобнага дасягнення)
- AntiGhost (Вырашае праблемы фантомных блокаў, дазваляючы перазгружаць рэндэр блокаў)
- AppleSkin (Дадае абводку для насычанасці ў радку ежы і адпаведныя характэрыстыкі ў самой ежы)
- Architectury (Бібліятэка для модаў)
- Ash API (Бібліятэка для модаў)
- Axiom (Замена WorldEdit з прыемным і зручным інтэрфэйсам)
- Better Mount HUD (Паляпшае HUD гульні пры яздзе на жывёлах)
- Better Recipe Book (Дадае магчымасць замацоўваць рэцэпты і паляпшае кнігу рэцэптаў)
- Better Statistics Screen (Цалкам змяняе экран статыстыкі на больш прыгожы, дадае падрабязнасцей па кожнаму мобу і блоку)
- Better F3 (Цалкам змяняе меню адладкі на больш прыгожую і зразумелую версію)
- Biome Info (Дадае маленькі надпіс біёма, у якім вы зараз знаходзіцеся)
- Chat Patches (Дадае меткі часу да паведамленняў, магчымасць капіраваць паведамленне, павялічвае гісторыю паведамленняў і шмат яшчэ чаго)
- Chest Tracker (Дазваляе захоўваць інфармацыю аб інвентарах кожных куфраў, якія вы адкрывалі па вымярэнням і эндар-куфрам)
- Click Through (Дадае магчымасць узаемадзеяння з прадметамі, якія знаходзяцца за рамкай)
- Collective (Бібліятэка для модаў)
- Concurrent Chunk Management Engine (Паляпшае рэндэр чанкаў у гульні)
- Controlify (Дадае падтрымку кантроллера)
- DeathLog (Дадае падрабязнае меню смерцяў у гульні, дзе вы можаце даведацца пра свой інвентар, каардынаты і вымярэнне)
- Debugify (Выпраўляе шматлікія багі гульні і таксама цалкам адключае тэлеметрыю)
- Detail Armor Bar (Змяняе іконкі ў радку брані ў залежнасці ад апранутай брані)
- Fabrishot (Дадае магчымасць рабіць скрыншоты больш за стандартную раздзяляльную здольнасць манітора)
- Falling Leaves (Дадае часціцы ападаючага лісця ў гульню)
- Fast Load (Паляпшае загрузку адзіночых светаў)
- Gamma Utils (Дадае магчымасць актывацыі начнога зроку і павялічэння яркасці да 1500% ад вызначаных)
- Giselbaers Durability Viewer (Дадае падрабязную інфармацыю пра трываласць інструмантаў і кошт рамонту)
- GUI Followers (Дадае інфармацыю пра вашых спутнікаў, здароўе, адлегласць ад вас і інш.)
- Held Item Info (Паказвае справачную інфармацыю пра прадмет, які вы трымаеце ў руках, падобна на такую ж функцыю ў Bedrock-edition)
- Inspecio (Дадае справачную інфармацыю пра большасць усіх блокаў, што маюць NBT-тэгі, напрыклад шалкера, вуллі, мапы і гэтак далей)
- Jade (Паказвае інфармацыю пра блок, на які вы глядзіце)
- Language Reload (Дазваляе дадаваць пабочныя мову ў гульню, незмяняючы інтэрфэйс гульні, дазваляе тым самым, напрыклад, шукаць на англійскай мове прадметы ў творчым меню ці выкарыстоўваць пераклад модаў на знаёмыя мовы)
- Lighty (Дазваляе уключаць сетку святла для разумення дзе могуць з'явіцца монстры)
- Litematica (Дазваляе дадаваць у гульню паўнавартасныя чарцяжы з інфармацыяй пра іх)
- MaLiLib (Бібліятэка для модаў)
- MouseWheelie (Дадае шмат функцый мышке, напрыклад, сартыроўка прадметаў па націсканню калёсіка)
- Notebook (Дадае ў вашае меню маленькую кнігу, куды вы можаце пісаць нататкі)
- oωo (Бібліятэка для модаў)
- Remove Reloading Screen (Выдаляе з гульні загрузачныя экраны пры перазагрузцы пакетаў рэсурсаў)
- Show Me Your Skin! (Дазваляе уключыць празрыстаць брані, каб бачыць толькі скін гульцоў)
- Stendhal (Паляпшае ўзаемадзеянне з кнігамі)
- Tooltip Fix (Выпраўляе памылку, пры каторай назвы ў апісаннях прадметаў вылапзяць за экран)
- ViaFabricPlus (Дазваляе далучацца да сервераў гульні, не маючы адпаведнай версіі)
- VTDowloader (Дазваляе фарміраваць і спампоўваць адпаведныя рэсурс-пакі з Vanilla Tweaks)
- WorldTime (Дадае каардынаты гульца ў свеце і таксама унутрагульнявы час)
Пакеты рэсурсаў
Пакеты рэсурсаў таксама крыху адрозніваюцца, таму тыя, што ёсць у Max-версіі будуць памечаны [M]:
- Banner Pattern Clarity (Змяняе коржную тэкстуру шаблонаў для сцягаў на больш зразумелую);
- [M] BasicImprovementsAddon (Змяняе і паляпшае HUD);
- BYUA_BY_BACAP_LanguagePAck_UNIJA_edition_v.0.7 (Пераклад дасягненняў);
- [M] Chat+ (Дадае іконкі дзеянняў у чат);
- [M] Doors-Reimagined (Паляпшэнне дзвярэй);
- Fresh Animations (Дадае палепшаныя анімацыі усім мобам, напрыклад, анімацыю твараў у сялян, умвыанне котак і г.д.);
- [M] Frog Hats (Дадае жабам шляпы, як у сялян);
- [M] Invisible-Item-Frame (Робіць звычайныя рамкі нябачнымі);
- QoL Redstone (Паляпшэнні для рэдстоўн інжэнераў, паказвае сігнал рэдстоўну, накірунак варонкі, назіральніка, бокі свету ў магнетыту і г.д.);
- UNIJA_RP_White_of_unduing (2D татэм з скіном white_ON_red);
- [M] Unique Dark (Дадае палепшаны цёмны інтэрфэйс у гульню);
- [M] Unique Dark+ (Аддон для Unique Dark, які дадае колер каляровым шалкерам, куфрам і эндар-куфру);
- [M] Visually-flight-duration-fireworks (Змяняе тэкстуры феерверкаў у залежнасці ад працягласці палёту)
- White_of_undying_3D (3D татэм з скіном white_ON_red);
- [M] xali's Enchanted Books (Візуальныя змяненні кніг зачараання);
- [M] xali's Enchanted Vanilla (Візуальныя паляпшэнні гуьні, напрыклад замена высокай травы у вадзе спраўднымі камышамі);
- [M] xali's Potion (Візуальныя змяненні зелляў у залежнасці ад іх эфекту, моцы і працягласці).
Крокі для дадання зборкі
Калі ў вас адзін з лаўнчараў вышэй
- Абіраеце пункт "Дадаць зборку"
- Шукаеце пункт "Імпартаваць з zip" (Ён можа гучаць як Import from zip, Add zip, Выбрать файл zip і г.д.)
- Абіраеце зборку UNIJA_modpack_Lite ці UNIJA_modpack_Max (У UNIJA_modpack_Lite зборке усё самае неабходнае для аптымізацыі, ванільнасць гульні зведзена к 100%. У UNIJA_modpack_Max дададзены QoL-мадыфікацыі, якія мацней змяняюць і паляпшаюць гульню і робяць яе больш цікавай) з файла не распакоўваючы яго
- Чакаеце і гатова, прыемнай гульні!
Калі ў вас афіцыйны лаўнчар
УВАГА, калі ў вас MacOS, перад капіяваннем захавайце ўсе свае папкі saves, modes, screenshots, бо ў MacOS папкі перазапісваюцца цалкам, а не толькі файлы з аднолькавымі імёнамі ўнутры іх.
- Адкрываеце архіў зборкі UNIJA_modpack_Lite ці UNIJA_modpack_Max (У UNIJA_modpack_Lite зборке усё самае неабходнае для аптымізацыі, ванільнасць гульні зведзена к 100%. У UNIJA_modpack_Max дададзены QoL-мадыфікацыі, якія мацней змяняюць і паляпшаюць гульню і робяць яе больш цікавай) па шляху <Назва зборкі.zip> → <Назва зборкі> → .minecraft;
- Капіруеце з заменай ўсе папкі, што бачыце (у тым ліку і config, не хвалюйцеся, папка saves не прападзе, калі ў вас Windows) (Калі ў вас MacOS трэба націснуць "cmd+shift+.", каб убачыць схаваныя файлы. Далей зайсці ў папку .minecraft і скапіяваць усё яе змесціва ў сваю папку minecraft з перазапісам. Апасля вярнуць патрэбныя сэйвы, скрыншоты і моды з папярэднезахаванага)
- Пераканаўшыся ў наяўнасці папкі versions, адкрыйце афіцыйны лаўнчар і праверце наяўнасць зборкі
- Калі нічога няма, паспрабуйце устанавіць Quilt (https://quiltmc.org/en/install/) версіі загрузчыка 0.19.2+
- Чакаеце і гатова, прыемнай гульні!
ЧаПы
П: Мой XRay і Baritone не працуюць! Што рабіць?
А: Напішыце white_ON_red ваш нік на серверы і ён вам абавязкова дапаможа.
П: Я маю вялізную колькасць модаў на Forge! Я магу неяк перанесці іх сюды?
А: Не.
П: А мне абавязкова ставіць вашу зборку, каб гуляць на гэтым цудоўным серверы?
А: Не, не абавязкова. Наш сервер не змяшчае гульнявых элементаў, што пры адсутнасці проста ламаюць гульню і ўсе яе прынцыпы. З новага ў нас — падтрымка эмоцый ад Emotecraft і галасавы чат ад PlasmoVoice.
П: Я не бачу папку .minecraft. Куды яна дзелася?
А: Для MacOS, націсніце Command + Shift + кропка (.) ці націснуўшы «Просмотр» у меню Finder і націсніце «Показать скрытые файлы». Калі не спрацавала, view → go to folder → .../.minecraft. Для Windows - адкрыўшы любую папку, ва ўкладцы "Упорядочить выберыце пункт "Параметры папок и поиска". У з'явіўшымся акне перайдзіце на ўкладку "Вид" і ў разделе "Дополнительные параметры", у самым нізе спису выберыце "Показывать скрытые файлы, папки и диски".
П: Я гуляю на MacOS і ваша зборка не працуе! Што мне рабіць?
А: Калі вы бачыце моды "Fix keyboard on Linux" ці "Axiom", то верагодна праблема ўзнікае з-за ніх.
П: Я хачу паказаць усім цыцкі, але не магу гэта зрабіць! Што мне рабіць?
А: Спампуйце мод Wildfire's Female Gender Mod. Пасля яго ўстаноўкі, наладзьце ўсё, што магчыма!
П: Я хачу паказць усім свой шыкоўны сюрыкен, але не магу дадаць эмоцыі! Што мне рабіць?
А: Калі вы хаціце дадаць эмоцыі, то дадавайце адпаведныя файлы.json у папку .minecraft/emotes. Калі вы хаціце наладзіць эмоцыі для хуткага доступа, то націсніце Config Emotes. Калі вы хаціце выкарыстоўваць эмоцыі падчас бегу ці хадзьбы, то перайдзіце ў Config Emotes → Mod Options → stopthreshold і павялічце значэнне на зручнае вам (прапануецца 0,45+).
П: Я маю вялізную колькасць модаў на Fabric! Я магу неяк перанесці іх сюды?
А: Так.
П: А чаму не OptiFabric і іншых модаў, якія дазваляюць карыстацца модамі на Forge?
А: Гэтая зборка значна павялічвае колькасць FPS без кастылей і усіх праблем.
П: А як жа мой плашч/павялічэнне/шэдэйры? Няўжо я ўсё згублю?
А: Не, усяму гэтаму ё альтэрнатыва здаровага чалавека, якая тут існуе. Таму вы зможаце рабіць неймаверна крутыя кадры з павялічаннымі плашчамі.
П: Які рост прадукцыйнасці?
А: Залежыць ад самой прылады з якой вы гуляеце. Калі гэта пятнаццацігадовы ноўтбук - купіце сабе нешта іншае з нашага дзясяцігоддзя.
П: Мне не падабаецца Вайт і татэм з ім! Я хачу яго выдаліць. Што рабіць?
А: Вы можаце выдаліць рэсурспак з зборкі, але не самаго Вайта.
П: Як кіраваць модамі?
А: З афіцыйнага лаўнчара - ніяк. З іншых - шукайце раздзел "Моды", каб паглядзець спіс усіх актыўных мадыфікацый.
П: Чаму тут няма карты?
А: Карта з'яўляецца шэрай зонай з усімі картамі пячор, радарам істот і гэтак далей. Таму, калі вы жадаеце набыць сабе карту і кропкі падарожжа, то дадавайце іх самастойна.
П: Якая версія гульні?
А: Версія 1.20.1
П: А гэта зборка не спампуе мае паролі?
А: ;)
П: Я ўсталяваў MultiMC/Prism Launcher/інш. і ён патрабуе Java 17, але я спампоўваў апошнюю версію!
А: Мабыць і так, але яе версія 1.8, таму варта спампаваць і указаць шлях да гэтай Java (https://www.oracle.com/java/technologies/downloads/#java17).
П: Куды звяртацца, каб абразіць аўтара зборкі ці папрасіць дапамагчы з узніклай праблемай?
А: Пішыце ў Discord 8ISKUP(@baltque)
Спіс змяненняў
v2
UNIJA Lite:
- Дададзены мод «Fix keyboard on Linux»;
- Шэйдэры «Rethinking Voxels» заменены на «BSL Shaders»;
- Дададзены мод «ViaFabricPlus»;
UNIJA Max:
- ;
v3
UNIJA Lite:
- Выдалены мод «Fix keyboard on Linux»;
- Дададзены пакет рэсурсаў «Fullbright UB»;
- Дададзены мод «Wildfire's Female Gender Mod»;
- Дададзены мод «Emotecraft»;
UNIJA Max:
- Выдалены мод «Fix keyboard on Linux»;
- Мод «Gamma Utils» заменены на пакет рэсурсаў «Fullbright UB»;
- Дададзены мод «Wildfire's Female Gender Mod»;
- Дададзены мод «Emotecraft»;