Дыстанцыя адрысоўкі
Прывітанне! Гэты гайд дапаможа вам наладзіць максімальную далёкасць прамалёўкі на нашым серверы без страты прадукцыйнасці. Мы разгледзім два асноўныя рашэнні: класічны Distant Horizons і інавацыйны Voxy.
Distant Horizons (DH)
Cамы папулярны мод на "бясконцую" прамалёўку. Ён стварае спрошчаныя мадэлі ландшафту (LOD-ы), якія бачна на тысячы блокаў.
1. Спампуйце мод, ці адну са сборак модаў ад UNIJA. Пераканайцеся, што версія DH супадае з версіяй вашага загрузчыка (Fabric/NeoForge) і для адпаведнай версіі гульні якая падыйдзе для гульні на UNIJA.
2. У нас ўсталяваны плагін для перадачы даных для DH. Гэта значыць, што ваш кліент будзе атрымліваць гатовыя LOD-ы ад сервера, а не прагружаць іх самастойна, што значна зберажэ вашы рэсурсы.
3. Калі вы хочаце спампаваць адразу увесь кэш і не чакаць калі ён прагрузіцца ад сервера пакрысе, то спампуйце гатовы файл і закіньце яго ў папку `.minecraft/data/distant_horizons_server_data`:
- Спампаваць праз BitTorrent.
- Люстэрка.
4. Дадатковыя моды. Для працы з шэйдэрамі вам спатрэбіцца Iris (версіі 1.7+).
Не ўсе шэйдэры падтрымліваюць DH, выбірайце тыя, дзе ёсць пазнака "DH support" (напрыклад, Bliss або Complementary)

Voxy
Voxy — гэта сучасная альтэрнатыва DH, якая выкарыстоўвае воксельную тэхналогію. Гэты мод лічыцца больш хуткім у плане прамалёўкі змяненняў у свеце і часта паказвае лепшую прадукцыйнасць на відэакартах NVIDIA
1. Спампуйце і усталюйце мод Voxy праз Fabric, ці усталюйце зборку модаў ад UNIJA, яка змяшчае Voxy.
2. Звярніце ўвагу, Voxy патрабуе наяўнасці Sodium. У адрозненне ад DH, ён працуе па іншым прынцыпе адмалёўкі, таму сумяшчальнасць з шэйдэрамі можа адрознівацца (працуе з Iris, але патрабуе спецыяльных налад у некаторых выпадках).
3. Спампуйце і усталюйце Для Voxy кэш захоўваецца ў асобнай папцы. Скапіруйце спампаваныя файлы ў `.minecraft/voxy_cache`:
- Спампаваць праз BitTorrent.
- Люстэрка.
Мод Voxy знаходзіцца ў Alpha-стадыі і можа выклікаць нечаканую працу гульні ці візуальныя багі.

Што выбраць?
- Выбірайце Distant Horizons, калі вы любіце гуляць з прыгожымі шэйдэрамі і вам трэба максімальная стабільнасць праверанага мода.
- Выбірайце Voxy, калі вы хочаце бачыць змены ў свеце імгненна (напрыклад, пабудовы іншых гульцоў) і шукаеце максімальны FPS.
