Ферма Пяску (Сана): Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Haifulade (размовы | уклад)
Дапаўненьне старонкі
др Выдаленне дублікату
 
(Не паказана 5 прамежкавых версій 2 удзельнікаў)
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Skärmavbild 2025-12-14 kl. 15.54.53.jpg|міні|269x269пкс|Від на Ферму Пяску ад чыгуначнага пуці]]
::<big>''Гэта артыкул пра месца каля Саны. Калі вы шукаеце інфармацыю пра ферму пяскоў і жвіру, глядзіце [[Фермы]]''.</big>
'''Ферма Пяску''' — структура, створаная адміністрацыяй [[Сервер UNIJA|UNIJA]] для здабычы пяску, чырвонага пяску і жвіру. Знаходзіцца ў [[Сана|Сане]] па каардынатах 4060;-2300.
 
[[Файл:Skärmavbild 2025-12-14 kl. 15.54.53.jpg|міні|269x269пкс|Від на Ферму Пяску ад чыгуначнага пуці]]'''Ферма Пяску''' — структура, створаная адміністрацыяй [[Сервер UNIJA|UNIJA]] для здабычы пяску, чырвонага пяску і жвіру. Знаходзіцца ў [[Сана|Сане]] па каардынатах 4060;-2300.


== Апісаньне ==
== Апісаньне ==
Радок 19: Радок 20:
* Вышыня Фермы Пяску -- 120 блокаў. Такі паказьчык быў абраны каб штучная структура не была вышэйшай за прыродную ў пустыне;
* Вышыня Фермы Пяску -- 120 блокаў. Такі паказьчык быў абраны каб штучная структура не была вышэйшай за прыродную ў пустыне;
* У свой час штрафы за нелегальную здабычу пяскоў пустыні дазволілі прафінансаваць шмат інфраструктурных праектаў у Сане.
* У свой час штрафы за нелегальную здабычу пяскоў пустыні дазволілі прафінансаваць шмат інфраструктурных праектаў у Сане.
[[Катэгорыя:Сана]]
[[Катэгорыя:Сана]]

Актуальная версія на 22:06, 14 снежня 2025

Гэта артыкул пра месца каля Саны. Калі вы шукаеце інфармацыю пра ферму пяскоў і жвіру, глядзіце Фермы.
Від на Ферму Пяску ад чыгуначнага пуці

Ферма Пяску — структура, створаная адміністрацыяй UNIJA для здабычы пяску, чырвонага пяску і жвіру. Знаходзіцца ў Сане па каардынатах 4060;-2300.

Апісаньне

Від на станцыю і пясок да здабычы

Радовішча знаходзіцца ў цэнтральнай частцы пустыні Саны на беразе ўнутранай ракі. Для прастаты здабычы пяску да фермы пракладзены Рэгіянальныя Лініі Саны і пабудавана станцыя пры ёй. У наяўнасьці зона адпачынку і хуткасныя ліфты для зручнага спуску да месца выкапняў.

Радовішча займае плошчу ў 12864 квадратных блокаў і складаецца з пяску, чырвонага пяску і жвіру, што пры вышыні ў 77 блокаў дае адпаведна 422 шалкеры пяску, 37 шалкераў чырвонага пяску і 114 шалкераў жвіру за выключэньнем ужо здабытай сыравіны.

Здабыча сыравіны адбываецца праз замену ніжняга блоку пяску на факел, дзякуючы чаму забясьпечваецца высокая прадукцыйнасьць фермы маленькім коштам часу і матэрыялаў.

Гісторыя

Пустыня Саны гістарычна зьяўлялася самай блізкай крупнай пустыней да Спаўну, што прывяло да вычэрпаньня пяскоў і парушэньня прыродных ландшафтаў. Пасьля заснаваньня Саны праблема паглыбілася, бо пяскі перайшлі ва ўласнасьць гульца haifulade, і адпаведна здабыча яго стала нелегальнай і трактавалася як грыф.

Не гледзячы на прававы статус, нелегальная здабыча працягвалася, праз што шматлікія гульцы атрымліваі вялікія штрафы, пакуль ня было прынята рашэньне зрабіць асобную ферму для здабычы пяску.

Цікавыя факты

  • Вышыня Фермы Пяску -- 120 блокаў. Такі паказьчык быў абраны каб штучная структура не была вышэйшай за прыродную ў пустыне;
  • У свой час штрафы за нелегальную здабычу пяскоў пустыні дазволілі прафінансаваць шмат інфраструктурных праектаў у Сане.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.