Дыстанцыя адрысоўкі: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

дрНяма тлумачэння праўкі
Wblack (размовы | уклад)
Версіі Iris якія не падтрымліваюць DH існуюць толькі для старых версій гульні на якіх ўжо немагчыма зайсці на сервер
Радок 13: Радок 13:
* [https://transfer.it/t/Ha6nC95nnbTI Люстэрка Transfer.it]
* [https://transfer.it/t/Ha6nC95nnbTI Люстэрка Transfer.it]


4. Дадатковыя моды. Для працы з шэйдэрамі вам спатрэбіцца Iris (версіі 1.7+).<blockquote>''Не ўсе шэйдэры падтрымліваюць DH, выбірайце тыя, дзе ёсць пазнака "DH support" (напрыклад, Bliss або Complementary)''</blockquote>
4. Дадатковыя моды. Для працы з шэйдэрамі вам спатрэбіцца [https://modrinth.com/mod/iris Iris].<blockquote>''Не ўсе шэйдэры падтрымліваюць DH, выбірайце тыя, дзе ёсць пазнака "DH support" (напрыклад, Bliss або Complementary)''</blockquote>
[[Файл:DH-manual.png|цэнтр|міні|850x850пкс|Спаўн UNIJA з усталяваным модам Distant Horizons і прагружаным светам з данных атрыманных з сервера]]
[[Файл:DH-manual.png|цэнтр|міні|850x850пкс|Спаўн UNIJA з усталяваным модам Distant Horizons і прагружаным светам з данных атрыманных з сервера]]



Версія ад 22:15, 24 снежня 2025

Гэты гайд дапаможа вам наладзіць максімальную далёкасць прамалёўкі на нашым серверы без страты прадукцыйнасці. Мы разгледзім два асноўныя рашэнні: класічны Distant Horizons і інавацыйны Voxy.

Distant Horizons (DH)

Cамы папулярны мод на "бясконцую" прамалёўку. Ён стварае спрошчаныя мадэлі ландшафту (LOD-ы), якія бачна на тысячы блокаў.

1. Спампуйце мод, ці адну са сборак модаў ад UNIJA. Пераканайцеся, што версія DH супадае з версіяй вашага загрузчыка (Fabric/NeoForge) і для адпаведнай версіі гульні якая падыйдзе для гульні на UNIJA.

2. У нас ўсталяваны плагін для перадачы даных для DH. Гэта значыць, што ваш кліент будзе атрымліваць гатовыя LOD-ы ад сервера, а не прагружаць іх самастойна, што значна зберажэ вашы рэсурсы.

3. Калі вы хочаце спампаваць адразу увесь кэш і не чакаць калі ён прагрузіцца ад сервера пакрысе, то спампуйце гатовы файл, пераназавіце яго ў DistantHorizons.sqlite і закіньце яго ў папку .minecraft\Distant_Horizons_server_data\<папка вашай назвы даданага сервера>\<ідэнтыфікатар сервера UNIJA@overworld>

4. Дадатковыя моды. Для працы з шэйдэрамі вам спатрэбіцца Iris.

Не ўсе шэйдэры падтрымліваюць DH, выбірайце тыя, дзе ёсць пазнака "DH support" (напрыклад, Bliss або Complementary)

Спаўн UNIJA з усталяваным модам Distant Horizons і прагружаным светам з данных атрыманных з сервера

Voxy

Voxy — гэта сучасная альтэрнатыва DH, якая выкарыстоўвае воксельную тэхналогію. Гэты мод лічыцца больш хуткім у плане прамалёўкі змяненняў у свеце і часта паказвае лепшую прадукцыйнасць на відэакартах NVIDIA

1. Спампуйце і усталюйце мод Voxy праз Fabric, ці усталюйце зборку модаў ад UNIJA, яка змяшчае Voxy.

2. Звярніце ўвагу, Voxy патрабуе наяўнасці Sodium. У адрозненне ад DH, ён працуе па іншым прынцыпе адмалёўкі, таму сумяшчальнасць з шэйдэрамі можа адрознівацца (працуе з Iris, але патрабуе спецыяльных налад у некаторых выпадках).

3. Спампуйце кэш. Перамясціце папку storage ў адпаведную папку ўнутры вашага кліента .minecraft\.voxy\saves\m.unija.by\<папка сервера UNIJA тыпу 342cca6097abfc372239a382d9f434d6>

Мод Voxy знаходзіцца ў Alpha-стадыі і можа выклікаць нечаканую працу гульні ці візуальныя багі, але з большага усё працуе нармалёва і гуляць прыемна.

Спаўн UNIJA з усталяваным модам Distant Horizons і прагружаным светам з данных атрыманных з са спампованнага кэшу


Што выбраць?

  • Выбірайце Distant Horizons, калі вы любіце гуляць з прыгожымі шэйдэрамі і вам трэба максімальная стабільнасць праверанага мода.
  • Выбірайце Voxy, калі вы хочаце бачыць змены ў свеце імгненна (напрыклад, пабудовы іншых гульцоў) і шукаеце максімальны FPS.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.