Дыстанцыя адрысоўкі: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Wblack (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Wblack (размовы | уклад)
Voxy і моды на зум
Радок 33: Радок 33:


== Што выбраць? ==
== Што выбраць? ==
* Выбірайце '''[https://modrinth.com/mod/distanthorizons Distant Horizons]''', калі вы любіце гуляць з прыгожымі шэйдэрамі і вам трэба максімальная стабільнасць праверанага мода.
* Выбірайце '''[https://modrinth.com/mod/distanthorizons Distant Horizons]''', калі вы любіце гуляць з прыгожымі шэйдэрамі і вам патрэбна высокая стабільнасць праверанага мода.
* Выбірайце '''[https://modrinth.com/mod/voxy Voxy]''', калі вы хочаце бачыць змены ў свеце імгненна (напрыклад, пабудовы іншых гульцоў) і шукаеце максімальны FPS.
* Выбірайце '''[https://modrinth.com/mod/voxy Voxy]''', калі вы карыстаецеся модам на набліжэнне (напрыклад, [https://modrinth.com/mod/zoomify Zoomify]) і шукаеце максімальны FPS.
[[Катэгорыя:Даведачныя старонкі]]
[[Катэгорыя:Даведачныя старонкі]]

Версія ад 23:05, 24 снежня 2025

Гэты гайд дапаможа вам наладзіць максімальную далёкасць прамалёўкі на нашым серверы без страты прадукцыйнасці. Мы разгледзім два асноўныя рашэнні: класічны Distant Horizons і інавацыйны Voxy.

Distant Horizons (DH)

Cамы папулярны мод на "бясконцую" прамалёўку. Ён стварае спрошчаныя мадэлі ландшафту (LOD-ы), якія бачна на тысячы блокаў.

1. Спампуйце мод, ці адну са сборак модаў ад UNIJA. Пераканайцеся, што версія DH супадае з версіяй вашага загрузчыка (Fabric/NeoForge) і для адпаведнай версіі гульні якая падыйдзе для гульні на UNIJA.

2. У нас ўсталяваны плагін для перадачы даных для DH. Гэта значыць, што ваш кліент будзе атрымліваць гатовыя LOD-ы ад сервера, а не прагружаць іх самастойна, што значна зберажэ вашы рэсурсы.

3. Калі вы хочаце спампаваць адразу увесь кэш і не чакаць калі ён прагрузіцца ад сервера пакрысе, то спампуйце гатовы файл, пераназавіце яго ў DistantHorizons.sqlite і закіньце яго ў папку .minecraft\Distant_Horizons_server_data\<папка вашай назвы даданага сервера>\<ідэнтыфікатар сервера UNIJA@overworld>

4. Дадатковыя моды. Для працы з шэйдэрамі вам спатрэбіцца Iris.

Не ўсе шэйдэры падтрымліваюць DH, выбірайце тыя, дзе ёсць пазнака "DH support" (напрыклад, Bliss або Complementary)

Спаўн UNIJA з усталяваным модам Distant Horizons і прагружаным светам з данных атрыманных з сервера

Voxy

Voxy — гэта сучасная альтэрнатыва DH, якая выкарыстоўвае воксельную тэхналогію. Гэты мод лічыцца больш хуткім у плане прамалёўкі змяненняў у свеце і часта паказвае лепшую прадукцыйнасць на відэакартах NVIDIA

1. Спампуйце і усталюйце мод Voxy праз Fabric, ці усталюйце зборку модаў ад UNIJA, яка змяшчае Voxy.

2. Звярніце ўвагу, Voxy патрабуе наяўнасці Sodium. У адрозненне ад DH, ён працуе па іншым прынцыпе адмалёўкі, таму сумяшчальнасць з шэйдэрамі можа адрознівацца (працуе з Iris, але патрабуе спецыяльных налад у некаторых выпадках).

3. Спампуйце кэш. Перамясціце папку storage ў адпаведную папку ўнутры вашага кліента .minecraft\.voxy\saves\m.unija.by\<папка сервера UNIJA тыпу 342cca6097abfc372239a382d9f434d6>

Мод Voxy знаходзіцца ў Alpha-стадыі і можа выклікаць нечаканую працу гульні ці візуальныя багі, але з большага усё працуе нармалёва і гуляць прыемна.

Спаўн UNIJA з усталяваным модам Voxy і прагружаным светам з дадзеных атрыманых з спампаванага кэшу


Што выбраць?

  • Выбірайце Distant Horizons, калі вы любіце гуляць з прыгожымі шэйдэрамі і вам патрэбна высокая стабільнасць праверанага мода.
  • Выбірайце Voxy, калі вы карыстаецеся модам на набліжэнне (напрыклад, Zoomify) і шукаеце максімальны FPS.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.