Парыж
Назваць горад у гонар вёскі добрая ідэя...

Княства Парыжскае - знаходзіцца на каардынатах -6700, 273 недалёка ад Віцебскага ваяводства і Цмокава.

Гісторыя
Ідэя будаўніцтва горада з'явілася ў Alten_ (які да гэтага быў грамадзянінам Неназванага) пасля прыходу на сервер bananovroma42. У выніку нядоўгага brainstorm'а ў якасці назвы было абрана "Парыж", у гонар вёскі ў Віцебскай вобласці.
19 снежня 2024 года было заснавана гульцамі Alten_ і bananovroma42.
6 студзеня 2025 быў падпісан дагавор аб узаемадапамозе з Коргілэндам.
8 сакавіка 2025 на поўначы ад Парыжа быў заснаваны горад Грыбест.
17 красавіка 2025 горад Парыж стаў Княствам Парыжскім.
7 чэрвеня 2025 да Княства быў далучаны чэшскі замак і яго тэрыторыі, які знаходзіцца на поўдзень ад Асвільчы.
На дадзены момант у Парыжу ёсць 9 жылых дамоў, ратуша, склад, пасіка, замак, вакзал, бар "Каменне", царква і поле для гульні "Косткі". У Грыбесту ёсць база "Грыбнога братэрства". Таксама зямлю ў горадзе мае Mikhald_Freiwind, для пабудовы амбасады Змеявіка, і Gamandel, для пабудовы казіно UnijaBet.
17 лістапада 2025 года, пасля адлучэння з канца жніўня таго ж года, улада вярнулася да Alten_. На жаль, вяртанне ўлады адбылося без пагаднення іншага боку з-за чаго разгарэўся палітычны крызіс. Былі створаны арганізацыі ПРЫВЕТ і ПАКА, а на поўначы ад Парыжу была створана Верхне-Парыжская Рэспубліка.
Насельніцтва
- Alten_
- bananovroma42
- swuvqe42
- Batonius13
- Gogol412
- Свін🕇
Цікавыя факты
- Княства знаходзіцца на жоўтай ветцы;
- Купіўшы дом у княстве, вы можаце атрымаць пашпарт Парыжа;
- У горадзе ёсць свая Эйфелева вежа;
- Горад мае хайперлупу да Кветкамор'я (заходняя частка);
- Парыж не першае паселішча, што атрымала назву ў гонар рэальнага месца. Першым было Лотва у гонар мястэчак Лотва (Мядзельскага раёна) / Лотва (Шклоўскага раёна);
- Княства Парыж не прызнае Тропіксотру, як асобнае паселішча.
