Парыжскі крызіс
Парыжскі крызіс (таксама вядомы як Парыжскі крызіс улады, Парыжская грамадзянская вайна) — палітычны крызіс, які пачаўся ў Княстве Парыжскім з 17 лістапада 2025 года.
Гісторыя
| Бакі канфлікту | ||||
|---|---|---|---|---|
| Назва | Княства Парыжскае, як спроба вярнуць уладу | Зьнічыцкі хаўрус, як спроба ўтрымаць уладу | Верхне-Парыжская Рэспубліка, як частка барацьбы за незалежнасць | Парыж-Вялікаастроўскі |
| Прадстаўнік | Alten_ | Gamandel | - | Dauguva |
| Паплечнікі |
|
|
|
|
| Статус | Існуе, заключана пагадненне з Зьнічыцкім хаўрусам/ПРЫВЕТ (з 29 лістапада 2025 года) | Існуе, заключана пагадненне з Княствам Парыжскім/ПАКА (з 29 лістапада 2025 года) | Існуе | Ліквідавана (з 1 снежня 2025) |
Перамовы паміж Княствам Парыжскім і Зьнічыцкім Княствам пачаліся ў Змеявіку 29 лістапада 2025 года. Падчас перамоў паміж бакамі, была спроба здзейсніць тэракт - удзельнікі арганізацыі ПРЫВЕТ абстралялі авежу замка, але гэта ніяк не паўплывала на вынік сустрэчы - ПРЫВЕТ з Зьнічыцкім Хаўрусам і ПАКА з Княствам Парыжскім заключылі дамову.
Пасля заключэння дамовы паміж ПРЫВЕТ і ПАКА, 1 снежня 2025 года, Парыж-Вялікаастроўскі таксама быў ліквідаваны і ператвораны ў прыамбасадавую тэрыторыю пад назвай Лютэцыя. Сама амбасада, як і інфрастуктура побач з ёю, былі скончаны 7 снежня 2025 года.
Цікавыя факты
- Гэта першы канфлікт, які, верагодна, пачаўся з-за блытаніны правак на Базе Ведаў. Як сцвярджаюць некаторыя гульцы, з-за блытаніны ў часовым змесце старонкі іншага канфлікту, «вяртанне» ўлады ў Парыжы прайшло без апавяшчэння іншага боку, з-за чаго і з’явіўся першы канфлікт бакоў;
- З усіх бакоў канфлікту, толькі ВПР мае ўнікальны сцяг. Астатнія арганізацыі і ўдзельнікі карысталіся сцягамі ўжо існуючых паселішч і дзяржаб’яднанняў.
