1 Апвовед:
Лакацыя: Каля спаўна
Я ПІШУ ГЭТА З ДРОЖАЧЫМІ РУКАМІ.
КАЛІ ТЫ ЧЫТАЕШ - ЗНАЧЫЦЬ, ТЫ ШУКАЕШ ПРАЎДУ.
ВІРУС ПРЫЙШОЎ РАПТОЎНА, ТЭЛІВІЗАР НЕ ЗМААЎКАЎ!! НІ НА ХВІЛІНУ!
Мы неслі ўсё, што толькі маглі ўзяць у рукі. Як валацугі ўсю ноч мы крочылі ў прыгарад. Нашыя родзічы працавалі ва ўрадзе, мы спадзяемся, што знойдзем іх…
2 Апвовед:
Лакацыя: Бункер
Я яшчэ жывы.
Я павінен нешта рабіць… але ўжо нават не разумею - што менавіта.
Ужо тыдзень сяджу тут, у гэтай кансерве з бетону і жалеза. Кожную раніцу п’ю каву з парашка, гляджу на мёртвы экран. Сувязі няма. Сувязі няма. Сувязі... НЯ - МА.
Персанал знік. Пачалося з таго, што кухар перастаў гаварыць. Потым ахоўнік стаяў каля дзвярэй пяць гадзін і глядзеў у сцяну. Я нават крычаў на яго - ён не моргнуў. Потым ён знік. У прамым сэнсе. Я пайшоў у прыбіральню - вярнуўся, і застаўся адзіным чалавекам тут.
Я накіраваў афіцыйнае распараджэнне самому сабе: "Заставацца спакойным. Сачыць за парадкам." Я яго падпісаў, зацвердзіў і паставіў штамп.
Што такое “вірус”, пра які казалі па тэлевізары? Ён выклікае штосьці… але што? Яны казалі, што згубленне кагнітыўная свядомасці - першы сімптом.
Сёння я чуў грукат. Зверху.
Хтосьці лез. Бункер трэсе, быццам старая шафа. Я кажу сабе: “Гэта — вентыляцыя.” Але вентыляцыя не стогне. Не шэпча. Не рыпіць чалавечым голасам.
Я надзеў медаль “За службу Айчыне”. Напісаў прамову да нацыі. Я яе падпісаў, зацвердзіў і паставіў штамп.
Калі яны прыйдуць - я буду казаць. Я растлумачу, што я дэпутат.
Яны павінны слухаць. Яны...
Яны людзі, так?
…Грукат ужо бліжэй.
Калі знойдзеце гэты тэкст — калі ласка, пазначце мяне як “героя”. Няхай будзе хоць нейкі парадак. Няхай будзе хоць нейкі подпіс, зацверджанне і пастаўлены штамп.
3 Апвовед:
Лакацыя: Гарадок\пасёлачак
Я спрабаваў…
Я уклваў, шыў, крычаў: «Дышы!» нават тады, калі іх твар качанеў, а вочы блёклі.
Я верыў, што яшчэ можна выратаваць хоць кагосьці.
Але вірус не забіваў - ён выключаў.
Усё: сэрцы, голасы, вочы.
Нават надзею.
Сёння я зашыў апошняга. Не пацыента - самога сябе. Каб не распасціся на часткі. Мне ўжо некага ратаваць
Я працаваў над антысептыкам, але не над панацэю…
4 Апвовед:
Дзень 1 Аперацыя “Чыстка”
Час: 06:00
Каманда “Сокал-7” сабрана.
Мэта: вярнуць кантроль над сектарам C-9 (гарадская акруга).
Узброены да зубоў. З намі: Макрыца (медык), Змей (дэзінфектар), Крыж (цяжкавік).
Паводле звестак - заражаныя не арганізаваныя. Перасоўваюцца павольна, рэагуюць на шум. Мой план просты: зачыстка, стабілізацыя пункта, эвакуацыя грамадзян.
Усе баяцца - я не. Я адзіны воін тут.
Час: 18:40
Сектар C-9 ачышчаны напалову. Будынкі апусцелы, але з ніжніх паверхаў чуваць стогны.
Макрыца кажа, што гэта рэшткі чалавечага цела.
Мне ўсё роўна. Калі яны не дыхаюць, як мы - яны мішэнь.
Мы ўсе бачылі, як яны рвуць людзей. Яны як сабакі, толькі разумней.
Заўтра - канец заразе. Мы знішчым іх усіх. Я пакажу, што мы не проста салдаты. Мы з’яўляемся апошняй надзеяй гэтага горада.
Дзень 2 Апошні Пратакол
Час: 04:15
Крыж мёртвы. Макрыца і Змей не выходзяць на сувязь… Мы не ведалі, што пад горадам тунэлі.
Яны прыйшлі з цемры. Не спыняліся. Ні кулі, ні гранат на не хапіла хапала. Змей закрыў нас, падарваў пераход. Але…
Яшчэ дзясяткі. І ўсе з тварамі. З тварамі людзей якія я ведаў.
Я ўжо не баец.
Час: 05:27
Я сам. Закрыты. Ранены.
Чую, як хтосьці шкрабае дзверы.
Я больш не веру, што мы пераможам.
Я не хачу страляць. Не хачу быць зверам.
Калі хтосьці знойдзе гэты дзённік…
Малю. Калі знойдзеце мяне - не страляйце адразу.
Я памятаю, што такое быць чалавекам.
Малю… злітуйцеся.
5 Апвовед:
Лакацыя: Домік у лесе
Гэта было ўвосень.
Сезон быў багаты. Грыбы лезлі з-пад зямлі як дурныя. Асабліва тыя з сінім нізам.
Я насушыў. Я наварыў. Я яшчэ ў квас паклаў.
Дзед не стрымаўся…
І з’еў усё!!!
На раніцу я прачнуўся і нешта змянілася. Куры глядзелі на мяне з разуменнем. Дождж гаварыў са мной.
А людзі…
Людзі пачалі паводзіць сябе як я - глядзець у пустэчу, гаварыць з паветрам,
смяяцца на магоілках.
Я зразумеў: грыбы былі ключом.
Яны далі мне сувязь з тым, што вышэй. Ці мо глыбей…
Яны адкрываюць код сусвету. Перапісваюць жаданне продкаў.
І з таго дня ўсё пайшло па нову..
Я - дзед, які пераеў.
Калі хто знойдзе гэтую запіску, ідзіце ў маю скрыню з падвале!. Там яшчэ застаўся адзін сухі грыб.! Можа, вы зразумееце, пра што спяваў са мною лес!!!
6 Апвовед:
Лакацыя: Шахта
Дзень 9
Элеватар зламаўся. Сувязі няма.
Я спачатку думаў - звычайнае абрушэнне. Такое бывае.
Але... ні аднаго голасу. Ні аднаго стуку з паверхні. Як быццам зверху ўжо няма нічога. Я з’еў апошнюю кансерву. Па сцяне поўзаюць цені, але я не ўпэўнены, ці яны сапраўдныя.
Дзень 14
Калі б хто пачуў - я б прасіў спусціць сюды ежы, ды радыё.
Што там адбываецца? Дзе людзі? Чаму цішыня у галаве стала такой гучнай?
Дзень 17?
Я пачаў размаўляць з каменем. Ён слухае лепей за людзей.
І ведаеш што? Ён сказаў:
“Яны цябе кінулі! Кінулі, прастафіля!”
Калі гэта нехта знойдзе - скажы зямлі: я быў яе часткай. І яна мяне не кінула.
7 Апвовед:
Лакацыя: Касцёл закінуты
Грэх з’еў свет. І Пані Друць спусцілася не жатву.
Вы называеце гэта "вірусам". А я бачу яе волю!
Змярканне чалавецтва - яе світанак.
Тыя, хто не зразумеў, будуць аблудаць у целах, дзе няма душы.
Я не баюся. Я чытаю яе імя на агні, у крыві, у цішыні: Пані Друць.
Яна вядзе нас да новага стварэння. Без шуму. Без слова. Без грахоў.
Я расклаў свечкі. Калі яна прыйдзе - я адкрыю ёй дзверы.
Бо я не хворы. Я - абраны.
8 Апвовед:
Лакацыя: Лес, кінутая машына
Генератар гудзе, як хворае сэрца. Я яго ўжо чатыры разы перапаяў — а ён усё глохне.
Мне трэба святло. Мне трэба цяпло.
Бо калі я засну тут - яны прыйдуць. Я іх не бачу, але адчуваю...
Калісьці я мог адрамантаваць усё. А цяпер - не магу нават падлатаць свой розум.
Гэтая ліхаманка... яны не адчуваў нічога падобнага.
Я стаў абраным. Генератар — мая апошняя малітва.
Чаму чортаў урад хаваў гэту заразу ад нас…
Калі хтосьці знойдзе гэту запіску — не падыходзьце блізка.
Я яшчэ чую, як чалавечае сэрца гудзе ўва мне. Пакуль гудзе…