Парыжскі крызіс

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Версія ад 16:18, 15 снежня 2025, аўтар SoftRedstone (размовы | уклад) (Актуалізацыя лору)

Парыжскі крызіс (таксама вядомы як Парыжскі крызіс улады, Парыжская грамадзянская вайна) — палітычны крызіс, які пачаўся ў Княстве Парыжскім з 17 лістапада 2025 года.

Гісторыя

Бакі канфлікту
Назва Княства Парыжскае, як спроба вярнуць уладу Зьнічыцкі хаўрус, як спроба ўтрымаць уладу Верхне-Парыжская Рэспубліка, як частка барацьбы за незалежнасць Парыж-Вялікаастроўскі
Прадстаўнік Alten_ Gamandel - Dauguva
Паплечнікі
  • Паселішчы
    • Кветкамор’е;
    • Візарава.
  • Арганізацыі
    • ПАКА (Парыжскае Анці-Крызіснае Аб’яднанне)
  • Арганізацыі
    • ПРЫВЕТ (Парыжскае Рэфармальна-Ывентавае Ведамства Епіскапскага Трывання);
    • КПЗ (Камітэт падтрымкі зьнічыйцаў)
  • Паселішчы
    • Біскупцы
  • Вялікі Востраў, як метраполія
Статус Існуе, заключана пагадненне з Зьнічыцкім хаўрусам/ПРЫВЕТ (з 29 лістапада 2025 года) Існуе, заключана пагадненне з Княствам Парыжскім/ПАКА (з 29 лістапада 2025 года) Існуе Ліквідавана (з 1 снежня 2025)

Перамовы паміж Княствам Парыжскім і Зьнічыцкім Княствам пачаліся ў Змеявіку 29 лістапада 2025 года. Падчас перамоў паміж бакамі, была спроба здзейсніць тэракт - удзельнікі арганізацыі ПРЫВЕТ абстралялі авежу замка, але гэта ніяк не паўплывала на вынік сустрэчы - ПРЫВЕТ з Зьнічыцкім Хаўрусам і ПАКА з Княствам Парыжскім заключылі дамову.

Пасля заключэння дамовы паміж ПРЫВЕТ і ПАКА, 1 снежня 2025 года, Парыж-Вялікаастроўскі таксама быў ліквідаваны і ператвораны ў прыамбасадавую тэрыторыю пад назвай Лютэцыя. Сама амбасада, як і інфрастуктура побач з ёю, былі скончаны 7 снежня 2025 года.

Цікавыя факты

  • Гэта першы канфлікт, які, верагодна, пачаўся з-за блытаніны правак на Базе Ведаў. Як сцвярджаюць некаторыя гульцы, з-за блытаніны ў часовым змесце старонкі іншага канфлікту, «вяртанне» ўлады ў Парыжы прайшло без апавяшчэння іншага боку, з-за чаго і з’явіўся першы канфлікт бакоў;
  • З усіх бакоў канфлікту, толькі ВПР мае ўнікальны сцяг. Астатнія арганізацыі і ўдзельнікі карысталіся сцягамі ўжо існуючых паселішч і дзяржаб’яднанняў.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.